Альгерд Бахаревич - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахаревич - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек дзевятнаццатага стагоддзя быў больш адпаведны свайму часу, чым чалавек сённяшні. Жах прагрэсу толькі пачынаў набіраць хуткасць. Нам цяпер нават уявіць цяжка, якое павольнае гэта было жыццё.

Што да сённяшніх антысемітаў — яны ўсё яшчэ жывуць там, у часе Вагнэра, Багушэвічавага мужычка, у часы пана Алаіса. Яны выглядаюць злавесным анахранізмам, які смярдзіць смерцю і затхлаю пустатой. Але гэты анахранізм дае “простаму чалавеку” ілюзію спакою і парадку — таго самага парадку, які так горача адстойваў лірычны герой пана Б.

Ні для Вагнэра, ні для Багушэвіча, ні для Алаіса Гітлера антысемітызм не быў сэнсам жыцця. Ён быў самім іх жыццём, атмасферай, у якой яны жылі. А адносна іх біяграфій — толькі адным бокам іхных асобаў. Не апошнім, але і не вызначальным. Самі яны не былі крыніцамі антысеміцкіх ідэй і не былі іх свядомымі праваднікамі. Яны жылі ў свеце, само паветра якога было прасякнутае варожасцю да яўрэяў — побытавай, прафесійнай, рэлігійнай або дзяржаўнай, якая розніца. Ім было наканавана кіпець у гэтым варыве і зварыцца ў ім зажыва.

Дзіўна, што Рыхард Вагнэр у сваёй вялікай аўтабіяграфіі ні разу не дазваляе сабе шчырага антысеміцкага выпаду. Яўрэі мільгаюць у ягонай кнізе сям і там — калі верыць успамінам, з многімі з іх Вальнадумец меў добрыя стасункі, некаторыя дапамагалі яму, а ён ім. І толькі калі Вальнадумец успамінае свой тэкст у “Новым музычным часопісе”, тон ягоны раптам змяняецца, а з вуснаў ляціць сліна. За той тэкст на яго, Вальнадумца, накінуліся ўсе газеты Еўропы, і гэтыя газеты, піша Вагнэр, былі спрэс у руках яўрэяў, і некаторыя з яўрэяў цкавалі яго да канца іх жыцця. А ўсё таму, крычыць Вагнэр, што ён сказаў праўду, праўду, праўду, усё таму, што ён напісаў сур’ёзны артыкул, не апускаючыся да падбухторвання супраць яўрэяў, напісаў артыкул пра музыку! Праўда і музыка: вось адзінае, што яго хвалявала, даказвае Вагнэр сваім сучаснікам.

Колькі тут асабістага і колькі — ідэалогіі? І ці можна тут іх наогул размежаваць? Пра французаў Вагнэр пісаў яшчэ горш, чым пра яўрэяў, — дык, можа, ён быў хутчэй франкафоб, а не антысеміт? Артыкул яўрэя Карла Маркса “Да яўрэйскага пытання”, які Вагнэр уважліва прачытаў і асэнсаваў, яшчэ больш антысеміцкі за Вагнэраў — дык, можа, вось хто быў настаўнікам Вальнадумца? А заадно і ягонага самага адданага слухача?

Пан Алаіс Гітлер быў кепскім бацькам. Дзяцей ён бачыў рэдка — значна радзей, чым дно куфля або кілішка. А калі бачыў, быў з імі суворы, грубы, нешматслоўны і пагардліва-халодны. Ён не хацеў іх выхоўваць, ён зрабіў сваю справу: 0,1 см у секунду, 30 см у гадзіну. А больш за ўсё ён не хацеў у доме ніякіх герояў-адзіночак і вальнадумцаў. Ніякіх скр ы пачак — скрыпачка добрая для шынка, але не для дому, ніякага малявання, ніякіх кніжак, апрача карысных. Ён, які выбіўся ў людзі, хацеў ад свайго патомства найперш нармальнасці, пакоры, законапаслухмянасці і працавітасці. Ён быў добры чыноўнік і верны падданы імператара Франца-Іосіфа — і законы імперыі, якія дала яўрэям роўныя правы з усімі, выконваў з усёй строгасцю. Дома і ў шынку ён сам вызначаў, хто яўрэй, а хто не. А на службе гэта вызначалі іншыя.

Ці быў антысемітам пан Францішак Б., сказаць цяжка — ва ўсялякім разе, калі й быў, дык не большым за тых, хто яго атачаў. Нянавісць аўтар аддаў герою — але сам не пэцкаўся. Дыстанцыя паміж аўтарам і героем у Багушэвіча наогул настолькі сцёртая, нібы гаворка ідзе пра наўмыснае стварэнне алібі. Сялянскі антысемітызм падаваўся паэту, відаць, не столькі прыродным, колькі апраўданым, вытлумачальным, вымушаным. Не яўрэі цікавілі пана Б. — а беларусы, і ўсё, што магло абгрунтаваць ператварэнне іх у нацыю, было прыдатным і важным. Мова, звычаі, тэрыторыя, гісторыя. Вера. Вераванні. Стэрэатыпы. Робячыся голасам таго, хто не можа гаварыць, пераймаеш усе “ўхваткі” — а інакш які сэнс? Вядома, што Багушэвіч пісаў артыкулы пра яўрэяў па-польску, але не яны зрабілі беларусаў тымі, кім яны ёсць. Прыгадваецца знакамітая Прадмова да “Дудкі беларускай” — ёсць там сказ, які гучыць крышку па-ксенафобску і таму камічна, бо сам тэкст наіўны і просты, а тут бач ты, мужыку ледзьве не паў-Еўропы ў прыклад ставяць.

“…Якаясь маленькая Булгарыя — са жменя таго народу, — якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць…”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»

Обсуждение, отзывы о книге «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x