Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сечка. Літаратурныя эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сечка. Літаратурныя эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Сечка. Літаратурныя эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сечка. Літаратурныя эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3.

Назаўтра раніцаю ў сталоўцы Ян Аляксеевіч аддаў мне апавяданне. Акрамя рукапісу ў папцы яшчэ ляжаў ліст.

– Насупраць аднаго слова я нават паставіў плюсік, – сказаў ён. – Вось гэтае – “выдаўжыўшы” ногі. Ніколі раней такога не чуў. А казалі, кепская мова...

Апавяданне ўсё спрэс было пакрэслена алоўкам – які халодны душ пасля “маладосцеўскай” пахвальбы! І нічога ўжо нельга паправіць – вось-вось павінен выйсці часопіс менавіта з гэтым апавяданнем.

У вялікім, на цэлую старонку, напісаным дробным, вельмі выразным і прыгожым каліграфічным почыркам пісьме было амаль усё тое, што я чытаў у “Майстэрні”, у “Чарах слова”, у “Думках аб мове”, у “Ненадрукованых апавяданнях”... Усё тое, што, як думалася раней, я завочна засвоіў на “пяць”. Аказваецца, мала тэорыі, трэба практыка і практыка... Плюс упартасць.

Ян Скрыган цалкам справядліва адзначаў расцягнутасць апавядання, слабы дынамізм, рыхлую кампазіцыю, невыразнасць галоўнага героя... “І потым: няма такой думкі, такой з’явы, такога эпізоду, якія нельга было б выказаць на 6 – 7 старонках. Тады навошта Вам для таго ж самага спатрэбілася ажно 16 старонак?..”

(Ліст той, запабягаючы наперад, пад час летніх канікулаў, калі нашыя інтэрнатаўскія пакоі засяляліся абітурыентамі, укралі – укралі разам з падпісаным двухтомнікам, куды яно было ўкладзена, разам з новымі румынскімі туфлямі, разам з масіўным залатым пярсцёнкам, які я знайшоў на вуліцы і збіраўся прадаць цыганам на Батанічнай... У шафе валяліся толькі дзве супервокладкі. Ніякіх іншых кніг больш не ўзялі, а было іх у пакоі каля паўсотні, і з аўтографамі таксама.)

У той жа дзень разбіралі нашыя апавяданні. “Прэзідыум” на сцэне занялі вядомыя пісьменнікі. Мы, пачаткоўцы – у зале. Хаця мушу сказаць, што слова “пачаткоўцы” не дужа нас характарызавала. Публіка там сабралася яшчэ тая. Крыўдна, непрыемна было слухаць, як некаторыя маладыя (ніхто з іх так і не застаўся потым у літаратуры) нападалі чамусьці менавіта на Яна Скрыгана.

– Колькі можна насіцца з гэтай моваю! Мова – другаснае! Задача для нас цяпер – вярнуць чытачоў, якіх вы, старэйшыя, паспяхова ад сябе адвярнулі! Змест, сюжэт – вось галоўнае! Твор павінен быць нацыянальны на форме і нацыяналістычны па змесце! (Так дазвалялася ўжо тады гаварыць.)

Ян Аляксеевіч раз за разам мусіў падымацца і адказваць на падобныя закіды і рэплікі. Ён выглядаў разгубленым. Яшчэ б! Тлумачыць будучым пісьменнікам такія рэчы, як неабходнасць валодання моваю!

Нехта, здаецца, Яўген Лецка, назваў маё прозвішча. Ян Аляксеевіч ажывіўся.

– А тут якраз адваротная сітуацыя. Нібыта і мову ведае, нібыта і сюжэт стараецца выбудаваць... Але колькі ж лішноты! З шаснаццаці старонак там варта пакінуць максімум шэсць...

– Я згодзен, згодзен! – закрычаў я з залы, спалохаўшыся, што зараз пачнецца публічны разбор, ці, лепш сказаць, разнос, як у “Ненадрукованых апавяданнях”. – Я ўсё зразумеў, папраўлю!

– А вы не спяшайцеся, – марудна азваўся Уладзімір Дамашэвіч. – Вы вельмі лёгка з усім і з усімі згаджаецеся. – І да Скрыгана: – Апавяданне чытаецца натуральна?

– Чытаецца натуральна.

– Дык навошта рэзаць?

Ізноў паляцелі з’едлівыя рэплікі з залы – ўжо ў маю абарону... Ян Аляксеевіч сумеўся.

– А пісьменнік будзе, – сказаў ён крыху недарэчы. – Добры пісьменнік! (Прашу прабачэння за нясціпласць, але менавіта гэтыя словы прагучалі.)

З самымі супрацьлеглымі думкамі, з поўнай кашай у галаве вяртаўся я з семінара. Не тое, што мая вера ў правату любімага пісьменніка пахіснулася – не; проста паралельна ўзнікла яшчэ адна, я б назваў яе – “дамашэвіцкая” вера... А самае галоўнае, прыкра было, што не скарыстаў моманту, не сказаў Яну Аляксеевічу тых слоў, якія павінен быў сказаць, не пакланіўся яму, не падзякаваў за “кніжную” навуку, не выпіў з ім, урэшце, па сто грам... Мо калі б я расказаў яму хоць кораценька пра сваё жыццё, пра тое, што менавіта ў яго творах знайшоў для сябе паратунак – мо ўсё інакш склалася б? А цяпер у яго памяці я застануся адным з тых крыкуноў з залы; цяпер ён мяне, мабыць, увогуле не стане чытаць.

4.

Другая сустрэча адбылася гадоў праз шэсць, на нейкай вечарыне ў Доме літаратара. Я, малады, шчаслівы, крыху п’яны, трымаючы за руку каханую дзяўчыну, прабіраўся між крэслаў, шукаючы, дзе сесці. Раптам мяне паклікалі... Ян Скрыган. Ані не змяніўся знешне. Смяецца.

– Ян Аляксеевіч?! Няўжо вы помніце мяне? Які я рады!

– Я таксама вельмі рад (і тут паправіў!), што вы незлапомны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сечка. Літаратурныя эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сечка. Літаратурныя эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Сечка. Літаратурныя эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Сечка. Літаратурныя эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x