Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сечка. Літаратурныя эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сечка. Літаратурныя эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Сечка. Літаратурныя эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сечка. Літаратурныя эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3.

Модны Барыс Акунін у інтэрв’ю выказаў думку аб тым, што сапраўдны пісьменнік павінен быць “меншы” за свае творы. “Бо інакш, — заўважае Б.Акунін, — калі ён, як асоба, цікавейшы за сваю творчасць, дык ніякі ён, к чорту, не пісьменнік, а які-небудзь гуру, ці філосаф, ці шоўмен, ці проста мілы чалавек. Сэнс занятку любой прафесіяй у тым, каб вынік тваёй працы ўвасабляў лепшае, на што ты здатны”.

І далей: “Не варта знаёміцца з акторам, пісьменнікам, мастаком, якіх вы вельмі любіце. Вам не пазбегнуць расчаравання — яны абавязкова акажуцца больш дробнымі і менш цікавымі за сваю творчасць”.

Падпісваюся пад гэтым, прымаю гэта да ведама і пераадрасоўваю братам па пяру — аматарам публічных выступленняў. Калі вы гадзінамі здольныя барабаніць перад беднымі, асалавелымі чытачамі, дык што застаецца ў творах?

4.

Не варта было б і мне дужа блізка “знаёміцца” з адным з самых любімых сваіх пісьменнікаў, Міхаілам Афанасьевічам Булгакавым. Аднак тут вельмі паказальны факт: як у адным целе могуць ужывацца геній-гуманіст і (не пабаюся гэтага слова)… амаль злачынца.

Некалі даўно, у студэнцкія гады, адна мая знаёмая казала: “Як я табе зайздрошчу — ты яшчэ не чытаў “Майстра і Маргарыту”! Які інтэлектуальны пір у цябе наперадзе!”

І пачынала “грузіць” мяне эпізодзікамі кшталту ката Бегемота з чаркай гарэлкі ў адной лапе і з марынаваным грыбам на відэльцы ў другой, тым жа катом, які п’е каву і “нікога не чапае”, прыгодамі зноў-такі ката ў кампаніі з Кароўевым-Фаготам у валютным універмагу, — словам, каб зацікавіць, пераказвала мне з лёгкасцю павярхоўнага, пасрэднага чытача розныя знешне-займальныя штучкі, якія, відаць, на яе думку і складалі сутнасць рамана.

Аднак нечакана з харошанькіх яе вуснаў сарвалася і такая заўвага.

— Вось толькі не магу зразумець, — сказала яна, — чаму Маргарыта на сатанінскім бале просіць за нейкую Фрыду? Каб той перасталі прыносіць хусцінку, якой яна задушыла некалі сваё дзіця?

І праўда. У Маргарыты што, больш не было клопату, чым нейкая Фрыда? Хіба ёй не было за каго прасіць? Хоць бы за таго ж Майстра. Яна ж і звязалася з нячыстай сілаю толькі таму, каб даведацца пра лёс дарагога, любімага чалавека.

Колькі разоў раман ні перачытвай, кавалак з Фрыдаю выпадае, нейкі ён чужародны, можа нават неабавязковы… Калі не ўлічваць адной дэталі з біяграфіі пісьменніка. Дэталі не столькі далікатнай, колькі да страшнага неверагоднай.

Над асобнымі рускімі, і не толькі рускімі, пісьменнікамі вісіць проста рок у сямейным плане. У Івана Буніна памёр адзіны маленькі сын. У Вольгі Кніпер, жонкі Чэхава, здарыўся ў вагоне выкідыш, калі яна цягніком вярталася ад мужа з Ялты ў Маскву. Прынята лічыць, што не было дзяцей ад трох жонак і ў Міхаіла Булгакава. Але гэта не так, лепш сказаць, не зусім так: першая яго жонка была цяжарная. І малады доктар Булгакаў — ужо не ведаю, чым ён у тыя хвіліны кіраваўся, — зрабіў ёй… аборт, г.зн. сваімі ж уласнымі рукамі забіў роднае, першае і, як аказалася, апошняе дзіця.

З такой папраўкай эпізод з Фрыдаю робіцца, канечне, цалкам зразумелы і апраўданы, “хаця ад таго і не менш трагічны”, — скажам у заключэнне, падстройваючыся пад інтанацыю вялікага Майстра і глыбока няшчаснага чалавека.

5.

Хацелася, каб гэтыя мініяцюры былі россыпам маленькіх літаратурных аб’ектыўных знаходак, цікавых і дарагіх мне, аўтару, і некаторым маім аднадумцам.

Цяпер бачу, што “якання” мнагавата. Мнагавата “якання”, вось у чым справа. І атрымоўваюцца, як справядліва заўважылі ў “Ліме” ў згадцы на першую порцыю “Сечкі”, нейкія ледзь не ўспаміны.

А мо яно і трэба так? Працэджваць кожны эпізод праз сіта памяці? Выпрабоўваць яго на сабе, як колісь дактары выпрабоўвалі новыя лекі?..

Карацей: аднойчы ў 1993 годзе званю я ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” рэдактару аддзела прозы, цяпер ужо нябожчыку, Уладзіславу Рубанаву. Рыхтавалася да выдання мая другая (і па сягоння апошняя “дарослая”) кніга “Смута”.

— Так і так, Уладзіслаў Якаўлевіч, — вінаваты перад вамі: дапусціў прыкры ляпсус. У апавяданні “Бляха” герой выходзіць з дому ў ватоўцы, а ў фінале сабакі рвуць на ім “лёгкі балонь курткі”... Трэба паўсюль паправіць на куртку. Навошта я ўвогуле тую ватоўку ўпіхнуў, адкуль яна ўзялася, калі куртка сама просіцца: Бляха ж яе перад гэтым прынёс, як трафей, са сваіх паходаў у “зону”!

— Па-першае, — сказаў Рубанаў, — нічога яшчэ не позна, усё выправіцца ў гранках. Па-другое…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сечка. Літаратурныя эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сечка. Літаратурныя эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Сечка. Літаратурныя эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Сечка. Літаратурныя эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x