Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сечка. Літаратурныя эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сечка. Літаратурныя эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Сечка. Літаратурныя эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сечка. Літаратурныя эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але тут новая праблема. Калі стаць “трэцім гатункам” (яшчэ паспрабуй ім стаць), г.зн. абсалютна здаровым чалавекам – зусім адпадзе патрэба ў любой творчасці. Здаровы нармальны чалавек канечне ж выбярэ рэальнае жыццё замест бясплодных фантазій, яму проста не будзе часу забіваць галаву прыдуманымі персанажамі, калі вакол поўна рэальных людзей з сапраўднымі, жывымі пачуццямі.

Тады не напішаш нават кепскага апавядання, і гарэлкі не будзе на што купіць.

Запаведная мара кожнага творчага чалавека – навучыцца сумяшчаць несумяшчальнае. Як бы гэта ў першай палове дня “ствараць шэдэўры”, а пасля абеду памяняць псіхіку, як кашулю ці шкарпэткі, і стаць звычайным, “як усе”? Зошчанка неўзабаве на “трэці гатунак” забываецца і адным абзацам, катэгарычна сумяшчае несумяшчальнае:

“Абсалютнае здароўе зусім не пазбаўляе магчымасці быць творцам, мастаком. Наадварот, абсалютнае здароўе – гэта ідэал для мастацтва. Толькі тады яно можа быць высокім, сапраўдным, паўнавартым...” і т.п.

Сказана – зроблена. Па сутнасці, лепшыя гады жыцця пісьменнік паклаў на змаганне... з уласным талентам. І атрымалася! І ўдалося! Ад неўрозаў, псіхозаў, ад цэлага букету фізічных хвароб Зошчанка пазбавіўся без усялякіх дактароў. Практычна здзейсніўшы подзвіг. Перамог, як бы там ні было. І калі, ужо здаровым, “як усе”, чалавекам ён расправіў плечы, пацёр рукі і паспрабаваў пісаць так, як раней, калі быў хворы, аказалася, паводле дакладной гэбэшнікаў (менавіта – тады яго ўжо “курыравала” не ГПУ, а Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), што “творчасць Зошчанкі ў апошні перыяд мастацкай каштоўнасці не ўяўляе”.

Які трагічны прысуд! Як жорстка адпомсціла жыццё непаўторнаму мастаку за ўсяго толькі жаданне крышку пасядзець адразу на двух крэслах...

4.

Тым не менш пытанне ставілася правільна, і яно надзвычай важнае.

Давайце паглядзім, колькі гадоў усім гэтым геніям-паэтам-філосафам? Цытатамі з якіх нас нашпігоўвалі са школьных гадоў? Дваццаць сем... Трыццаць пяць... А таму? Сорак. А іншаму? Трыццаць восем. Дваццаць пяць. Трыццаць тры.

“Философом в осьмнадцать лет...”

Міжволі банальнае – “калі ты такі разумны, чаму не багаты?” ператворыцца ў – “калі ты такі таленавіты і мудры, чаму так мала і, у прынцыпе, так нецікава пражыў?

Чаму не ўсё, што можна было, ад жыцця ўзяў?

Чаму не пастараўся паставіць свой розум на службу сабе, свайму здароўю, целу, псіхіцы?

Чаму не выкарыстаў свой талент на проста ўменне жыць, даўжэй, паўней, прыгажэй, з большай карысцю для сябе, для сваіх блізкіх, а ў ідэальным варыянце – і для дальніх”?

5.

Праўда, дзеля справядлівасці трэба сказаць, што некаторымі творцамі такія глабальныя праблемы вырашаюцца з геніяльнай лёгкасцю.

Вось маленькая рэальная гісторыйка. Я куру. Многа. І, відаць, збоку гэта выглядае неяк непрывабна, ненатуральна (“малы, худы і кашляе”), словам, не так, як у іншых, бо не магу прыгадаць пісьменніка, за выключэннем хіба што Быкава, які не рабіў бы мне мімаходзь заўвагі:

– А вось курыць не варта.

– Я не ў зацяжку, – спачатку аджартоўваўся я.

– Гэта яшчэ горш.

– Я дамскія, з фільтрам, толькі супер-лайт, амерыканскія...

– Амерыканскія самыя шкодныя.

Тады я паспрабаваў ускладніць жарты:

– Я толькі калі вып’ю куру.

– Вось бачыш! Адна гадасць другую цягне.

Ніколі, ніводнай усмешкі ні на адным твары мне выціснуць не ўдалося. Затое лішні раз пераканаўся, што гумар і беларускія пісьменнікі – асобная тэма.

Аляксей Слесарэнка, славуты тым, што здымаўся ў ролі падпаска ў фільме “Вясёлыя хлопцы” (“легко на сердце от песни веселой”), а таксама сыграў Мірона ў “Палескіх рабінзонах”, – Слесарэнка нарэшце коратка і ясна ўсё растлумачыў.

– Не куры.

У яго нядаўна памерла жонка, якую ён вельмі любіў, і розныя жарцікі тут былі б недарэчы.

– Дзядзька Ляксей. Я б з радасцю не курыў. Але ўжо ўмоўны рэфлекс: цыгарэта ў роце – мазгі ў рабоце. Калі я кіну, я не змагу пісаць. Так што маленькая мадэль вечнага выбару: або – або; ці літаратура, ці свядомае забойства здароўя.

– Ну-у, калі так стаіць пытанне... Тады трэба ахвяраваць гэтай, як яе, літаратураю.

6.

Пакуль пісаў гэтыя шэсць старонак (з перапынамі паўтара гады), патрапіла на вочы яшчэ апавяданне, ужо не сталага, а добра старога аўтара.

Таксама сімпатычны, у тэму прыклад: чалавек і пражыў многа, і па-ранейшаму займаецца творчасцю...

Апавяданне пра сучасную вёску. Хоць яна і сучасная, але герой стары, той самы, што ўсё пускае хітрую ўсмешку ў пшанічныя вусы; вясковы, мудры, бессмяротны дзед, які ведае пра ўсё на свеце. Хіба што ва ўнутраную палітыку цяпер абачліва не лезе. Ды яшчэ лексіка яго змянілася. Не, ён не каверкае ні смартфоны, ні мабілы, ні вінду, ні кампы, – ён проста пачаў казаць так:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сечка. Літаратурныя эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сечка. Літаратурныя эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Сечка. Літаратурныя эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Сечка. Літаратурныя эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x