Валентин Акудович - Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Акудович - Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На вялікі жаль, ад тэксту Казіміра Лышчынскага ацалелі адно абрыўкі, i таму мне цяжка меркаваць пра падабенствы ягонага супраціву «хімеры» Бога (Лышчынскі) i майго кулачнага бою з ценем Слова. Дый увогуле, я тут хацеў бы пазбегнуць усялякіх параўнанняў, бо лічу атэістычны імператыў Казіміра Лышчынскага адной з самых буйных інтэлектуальных (i этычных) ініцыятываў еўрапейскага нігілізму, якая заўважна вылучалася з шматлікіх гарэзіяў i атэістыч-ных авантураў як папярэдніх, гэтак i наступных эпохаў - да з’яўлення Ніцшэ. Пра надзвычайную nihil-актуальнасць гэтага тэксту сведчыць i лёс ягонага аўтара, якому ў 1689 годзе на Старым рынку Варшавы спачатку адсеклі галаву, а затым цела спалілі на вогнішчы.

Але звернемся яшчэ да Казіміра Лышчынскага, з фігурай якога мы гатовыя звязаць пачаткі еўрапейскага нігілізму. Пэўна, кожны, хто не палянуецца, зможа ў гэтым месцы папікнуць нас за квазіпатрыятычны валюнтарызм. Тае бяды. Давайце на нейкі момант унікнем i знаку «навуковай карэктнасці», каб заманіфеставаць прастору Беларусі як сакральны топас глабальных нігілістычных падзеяў ды рушэнняў i адначасна як бацькаўшчыну Вялікіх Нігілістаў, сярод якіх я далей найперш згадаю папярэдніка Лышчынскага - Мікалая Каперніка (існуе версія, што некаторыя яго продкі паходзілі недзе з цяперашніх нашых земляў). Гэта сёння Мікалай Капернік уяўляецца толькі стваральнікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету, насамрэч ён перадусім быў «паўночным ветрам для спелых пладоў» (Ніцшэ), бо змог разбурыць і перайначыць тагачасную ментальную парадыгму ўсяго еўрапейскага чалавецтва.

Вышэй я зусім невыпадкова працытаваў Ніцшэ, які паводле маці паходзіў з «польскага» (як ён сам сцвярджаў) рода Ніцкі. Але няхай «польскі род» Ніцшэ нас лішне не бянтэжыць, бо ў тую пару кожны, хто нейкім чынам быў завязаны на Рэч Паспалітую, лічыў сябе палякам, і таму адметны паэт Алег Мінкін, узяўшы псеўданім Хведара Ніцкі, магчыма, і не шмат памыліўся, стварыўшы алюзію паходжання Ніцшэ з беларускіх прастораў.

Беларускасць Фёдара Дастаеўскага, здаецца, няма патрэбы даводзіць, як і яго прыналежнасць да вялікіх нігілістаў - за гэта найлепей сведчыць створаны ім цэлы шэраг метанігілістычных персанажаў (Стаўрогін, Іван Карамазаў, Кірылаў, Нячаеў, Смердзякоў...). А ёсць жа яшчэ Казімір Малевіч з яго дамінантным для мастацтва ўсяго дваццатага стагоддзя «Чорным квадратам», Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) з «ліючайся формай» і канцавым слоганам «творачы зруйнуем», дамок 1-га зьезда РСДРП, скуль разгарнулася на ўсю зямную кулю Вялікая Рэвалюцыя, Чарнобыль, катэдж у Віскулях, дзе быў пастаўлены крыж на апошняй у свеце Імперыі... Урэшце, усяго тут не пералічыш, але каб не выглядаць залішне сціплымі, не прамінем «мяне няма» В. Акудовіча і часопіс «піЬіІ»...

Дык ці не з’яўляецца ўся гісторыя прасторы Беларусі перманентным адмаўленнем усялякага Ёсць, своеасаблівай лабараторыяй і адначасна палігонам еўрапейскага нігілізму і ці не варта было б нам перагледзець сваю гісторыю ў мінусавым злічэнні, у злічэнні стратаў, паразаў, нігілістычных рушэнняў і канвенцыяў? Можа, калі-небудзь мы напішам такую гісторыю, каб прасачыць генезу нашага шляху да явы Няма, і тады ўвачавідкі пераканаемся, які гэта быў вялікі і плённы шлях і ў якім адметным топасе ён адбываўся (пра што трапна выславіўся Ігар Бабкоў: «Беларусь - гэта прастора анталагічнага непакою»).

"nihil": Вы згадалі прозвішча Абдзіраловіча, з якім сёння часта звязваюць вытокі сучаснага беларускага мыслення. Ці з’яўляецца Ігнат Абдзіраловіч для вас папярэднікам, кропкай адліку ўласнага руху?

- Ігнат Абдзіраловіч - скраень рэтраспектывы сучаснага нацыянальнага мыслення. Далей углыб мы можам казаць ужо толькі пра беларускае мысленне ці проста мысленне, якое адбывалася ў прасторы, што пазней атрымала назву беларускай. Дык вось, у модусе нацыянальна заангажаванага, беларускамоўнага мыслення Ігнату Абдзіраловічу з яго бліскучым лірыка-філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» наканавана для ўсіх ягоных наступнікаў заставацца «кропкай адліку», хаця мой уласны метафізічны светагляд складваўся без удзелу гэтага знакавага для беларусаў тэксту, прынамсі, без яго непасрэднага ўдзелу. Але з цягам гадоў я ўсё болей пачынаю цаніць ягоны геніяльны аксюмарон - «ліючаяся форма». У ім такі магутны патэнцыял, столькі разнастайных магчымасцяў (у самых супярэчлівых ракурсах) для нігілістычнага беларускага мыслення! Дарэчы, калі б я быў уладаром краіны Няма, дык за герб узяў бы «Чорны квадрат» Казіміра Малевіча, за дэвіз - словы Ігната Абдзіраловіча «творачы зруйнуем», а за ідэалогію - ягоную ж «ліючуюся форму». У прасторы Ёсць, бадай, ні праз што нельга бліжэй наблізіцца да Няма, чым праз «ліючуюся форму», гэта значыць праз тое, што прысутнічае ў сваёй адсутнасці і адсутнічае ў сваёй прысутнасці. Ды і сама Беларусь, як і ўвесь беларускі шлях, найбольш адэкватна апісваецца гэтай формулай - ліючаяся форма...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x