Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заўтра была адліга-4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заўтра была адліга-4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заўтра была адліга-4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заўтра была адліга-4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

***

15.04.2016. Маладзік як адзінокі залаты ветразь у акіяне вечнасці.

***

15.04.2016. У свой час Ірына Марачкіна збірала кнігу ўспамінаў пра Ірыну Крэнь, з якой я працаваў у газеце «Наша слова». На жаль, кніга не выйшла, і Ірына Марачкіна пакінула гэты свет. Аднак успамін захаваўся. Ён, праўда, мае гучную назву «Мы разам ішлі да Беларусі», але не звяртайце на яе ўвагу, а чытайце.

Мы разам ішлі да Беларусі

Ірына Платонаўна Крэнь. Успамінаючы Ірыну Платонаўну, прыходжу да высновы, што гады яе працы ў газеце «Наша слова» былі самымі яркімі і плённымі ў яе працоўнай і жыццёвай біяграфіі. І не толькі самымі яркімі і плённымі ад таго, што яна актыўна ўдзельнічала ў выпуску газеты «Наша слова», а больш ад таго, што яна, як і ўсе супрацоўнікі штотыднёвіка Таварыства беларускай мовы, вяртала ў сэрцы і душы беларусаў гонар звацца беларусамі, беларусамі, якія маюць сваю мову і шматвекавую гісторыю і ганарацца гэтым.

Успамінаючы Ірыну Платонаўну, я не магу не згадаць тыя ўмовы, у якіх мы ўсе тады жылі і працавалі. А час быў вельмі складаны, але ўсё-ткі светлы. І няхай гэта гучыць пафасна, але мы ўдзельнічалі ў нацыянальным Адраджэнні і разам з усімі ішлі да Беларусі. І, каб не быць галаслоўным, я прывяду некаторыя запісы са свайго дзённіка, якія тычацца непасрэдна «Нашага слова» і Ірыны Крэнь.

«5.05.1991. 29 красавіка — мой першы дзень працы ў «Нашым слове». Рэдактар Эрнест Ялугін растлумачыў мне ўсе мае абавязкі. Самае галоўнае — буду займацца літаратурай. У гэты ж дзень падрыхтаваў да друку верш Уладзіміра Пецюкевіча і подпісы да здымкаў. Здымкі прынёс з часопіса «Бела­русь», бо ў нас сваіх няма.»

Сапраўды, на той час у нас не было свайго фотакора, і мы карысталіся тымі здымкамі, якія толькі маглі раздабыць у іншых рэдакцыях або купіць у БелТА. І, зразумела, мае першыя і ўсе наступныя матэрыялы для «Нашага слова» перад тым, як ісці ў друк, былі прачытаны стыльрэдактарам Ірынай Крэнь. Ірына Платонаўна чытала ўсё, і нават у некаторых выпадках яе меркаванне, друкаваць ці не той ці іншы матэрыял, было больш важкім за слова рэдактара. Чаму? А таму, што Ірына Платонаўна была не толькі высокаадукаванай і інтэлігентнай жанчынай, але яна мела аўтарытэт прафесійнага мовазнаўцы і стыльрэдактара. І наш рэдактар з думкамі Ірыны Крэнь заўсёды лічыўся. Некаторыя матэрыялы яна сама перапісвала за аўтараў, хоць гэта і не ўваходзіла ў яе абавязкі. А чаму яна так рабіла? Бо яна ведала і разумела, што чытачы «Нашага слова» — патрыёты Беларусі, ды, на жаль, не ўсе з іх добра валодаюць прафесіяй журналіста. І даведзеныя Ірынай Платонаўнай да ладу матэрыялы ішлі ў друк. І мелі чытацкі рэзананс. І Ірына Платонаўна радавалася, калі з цягам часу яе падшэфныя аўтары самі пачыналі пісаць на тым узроўні, калі ўжо не трэба было іх перапісваць. Да ўсяго, Ірына Платонаўна сама пісала надзённыя артыкулы, і ў яе яны добра атрымліваліся.

«8.09.1991. 16 жніўня разам з Людай і Веранічкай, а таксама з сям’ёй Галубовічаў паехаў у Дом творчасці «Іслач». Надвор’е было добрае. Усе радаваліся, што выбраліся на прыроду. Веранічцы спадабалася ў Доме творчасці, і яна адразу забылася і пра Мінск, і пра бабулю Галю.

19 жніўня, устаўшы недзе а шостай гадзіне, я паехаў у Мінск у рэдакцыю на вёрстку нумара. Напачатку заглянуў дахаты, а затым да цешчы ў газетны кіёск, дзе яна працавала. Цешча, між іншым, паведаміла, што Г арбачова знялі, на што я сказаў: «Такога не можа быць.» — і паехаў у рэдакцыю «Нашага слова». Памяшканне ТБМ было замкнутае, і мне давялося даўгавата пастаяць пад дзвярыма. Першай прыйшла Люба Баршчэўская і, убачыўшы мяне зусім спакойным, сыталася: «Ты, відаць, нічога не ведаеш?» — «А што?» — «У краіне ваенны пераварот. Я ўжо мужу засушыла булку на сухары.» І толькі пасля гэтага я зразумеў, што цешча мая не жартавала. У галаве закруціліся розныя і страшныя думкі. Калі прыйшоў Ялугін і ўсе астатнія, мы пачалі абмяркоўваць палітычную сітуацыю. А па радыё і тэлебачанні ўсё перадаюць і перадаюць пастановы ДКНС. Пагаварыўшы, мы ўсе прыйшлі да высновы, што нашу газету забароняць, але нумар чарговы, нічога не мяняючы, як было запланавана раней, пачалі рабіць. Баршчэўская, праўда, бедавала — мужа арыштуюць. Ялугін суцяшаў, што арыштоўваць яго адразу не будуць, а тым больш нас, і гэты путч, камуністычна-ваенны, яшчэ невядома, ці пераможа, бо калі перамагаюць, то перамагаюць адразу. Зрабіўшы нумар, я адпрасіўся назад у «Іслач».

Ірына Платонаўна, у якой быў рэпрэсаваны бацька, як ніхто разумела тое, што адбылося ў краіне. Але яна была спакойная, і, відаць, у многім дзякуючы ёй, мы не разгубіліся, а працягвалі рабіць газету. І зрабілі, і газета выйшла. І нам не сорамна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заўтра была адліга-4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заўтра была адліга-4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Заўтра была адліга-4»

Обсуждение, отзывы о книге «Заўтра была адліга-4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x