Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заўтра была адліга-4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заўтра была адліга-4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заўтра была адліга-4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заўтра была адліга-4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык калі мы ўжо за тымі дыпломамі пойдзем, га? Ты не дастаў фотаздымкаў? Калі ёсць, то вышлі, калі ласка. Я працую цяпер вельмі цяжка. Калі што «выдатнае» будзе — падзялюся. Пішы аб усім, што лічыш неабходным ведаць. Віншую з Новым Годам! Жадаю ўсяго самага-самага добрага! Са шчырасцю і павагай, Лёня. в. Вароніна». Наступны ліст быў 13 студзеня 1982 года. Галубовіч пісаў: «Добры дзень, сябра мой Віктар! Прабач, — так ужо выйшла, што даўно не пісаў. Жыву я па-ранейшаму, тымі ж сумненнямі, тымі ж надзеямі... Як — ты? Што новага? Акром шостага нумара «Маладосці», дзе яшчэ змагу пачытаць тваё шніпаўскае? Сам жа я — у няведанні: калі, хто і дзе мяне надрукуе. Цяжкавата наконт гэтага жыць у правінцыі, але я прывык і, мне здаецца, лепш і не трэба. Ты часцей бываеш у рэдакцыях — будзь сябрам — прапытвай час ад часу і пра маё. Буду ўдзячны і абавязаны. Можа, бачыў Рыгора Іванавіча? Што там новага? Ці не дастаў часам фотаздымкаў «каралішчавіцкіх»? Яшчэ раз прабач, што я задаю табе столькі пытанняў. Мне ўсё гэта вельмі цікава, а я, сказаць папраўдзе, зноў прыхварэў... Не жыццё — а мучэнне. Аднак над чымсьці думаю, тое-сёе пішу. Але асаблівых удач не маю, і сам сабою незадаволены. Ды і работы цяпер на вытворчасці шмат. Сёння шчадрэц. Заўтра Стары Новы год. У вёсцы, зразумела, — свята. І ўсё ж — сумнавата. Надвор’е, праўда, спрыяльнае стаіць, і на душы святлей, чым у дні завірух. Атрымаў лісты ад Алеся Жыгунова і Васі Сахарчука. Цікавыя хлопцы! Праўда, асаблівых навін і яны не пішуць. Усе жаляцца, што не пішацца пакуль яшчэ. Нічога, выбаліць — напішацца; «не трэба гнаць шпарчэй замыленага каня, чым ён бяжыць сам». Вось, здаецца, і ўсё. Пішы, над чым працуеш, што новага напісаў? Убачыш Колю Мятліцкага — шчырае яму і яго сямейству прывітанне. Крыху пазней напішу падрабязней. Новых табе надзей і здзяйсненняў. Твой Лёня. Р8. Віця, добра што не паспеў адаслаць табе пісьмо. Пра­бач дзівака! Заўтра ж, з раніцы, адашлю Рыгору Іванавічу фотаздымкі (хоць і благія) і аўтабіяграфію. Не верылася мне, што ён усё-ткі адобрыць мой рукапіс. Вялікі дзякуй табе, дружа. Заўтра буду ў горадзе Клецку і пастараюся дазваніцца да Барадуліна. І табе не пішацца... Ёш тваю галёш! Калі ж нам ужо пісацца будзе?! Працаваць і — годзе! Яшчэ раз дзякую за ліст і за турботы. Пішы. Твой вечны сябра, Лёня. в. Вароніна». І такіх жывых і светлых лістоў у мяне ад маладога Леаніда Галубовіча больш за паўсотні. Я іх з любоўю захоўваю і часам, калі захочацца пабыць у нашай маладосці, перачытваю. І вельмі шкадую, што Лёня даўно не піша вершаў. Усе ягоныя зацемкі і «легалізацыі» — цудоўныя і непаўторныя, але, але. Хаця кожны з нас сам вырашаў і вырашае: што пісаць ці не пісаць зусім, дзе і што друкаваць ці зусім не друкавацца. Леанід Галубовіч даўно зрабіў свой выбар. І сёння ён паважаны і знаны пісьменнік, слова якога цэніцца і не губляецца на прасторах беларускай літаратуры, дзе ўжо свой рэй вядуць новыя маладыя творцы, якім, віншуючы Леаніда Галубовіча з юбілеем, кажу з намёкам: «І мы былі нядаўна маладымі...»

***

12.04.2016. Сёння міжнародны Дзень касманаўтыкі. Ніколі не марыў быць касманаўтам. І калі па тэлевізары аб’яўлялі пра новы запуск касмічнага карабля, бацька, пачуўшы гэта, казаў: «Зноў нейкі косман паляцеў! Няма чаго ім там рабіць! Толькі Бога злуюць!»

***

12.04.2016. Учора да пенсіі мне было чатыры гады, а з сённяшняга дня — сем. Аднак я не памаладзеў на тры гады.

***

12.04.2016. Быў два тыдні ў адпачынку. Сёе-тое рабіў дома і выгульваў аўчарку Міёну. З раніцы да вечара на Мухлі бачыў адных сабак і іх гаспадароў у спартовых касцюмах. Пайшоў на працу. На кожным кроку на вуліцы жанчыны ў кароткіх спадніцах і ніводнага сабакі...

***

12.04.2016. На працы. Звоніць тэлефон. Падымаю слухаўку. Чую: «Может, вам моя рукопись попала? Не помню, куда отдал.» — «Як называецца?» — пытаюся. — «В объятиях удава», — адказвае пісьменнік. — «Не! Такой у нас няма!» — гавару я і чую кароткія гудкі.

***

12.04.2016. Мы робім памылкі. У напісанні тэкстаў. У жыцці. Нават перапісчыкам Бібліі Бог не гарантаваў адсутнасці памылак. Мы робім памылкі. У напісанні тэкстаў. У жыцці. Мы яшчэ жывыя...

***

13.04.2016. У сеціве з’явілася інфармацыя: «У Мінску пасля цяжкай хваробы на 69-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі журналіст і пісьменнік Міхаіл Кацюшэнка».

***

13.04.2016. Выступаў у СШ №2, што ў раёне Каменнай горкі. Едучы ў школу, думаў, што сустрэча з вучнямі адбудзецца ў душным класе або цеснай бібліятэцы, як часцей за ўсё гэта бывае. Прыехаў і трапіў у вялікую, амаль паўнюткую школьную актавую залу. Быў мікрафон, таму гаварыў, не рвучы горла, з натхненнем, якое з’явілася на ўваходзе ў школу, дзе мяне сустрэла цудоўная настаўніца Жанна з ветлай, шчырай усмешкай. Дзеці спакойна сядзелі, слухалі, а потым задавалі пытанні. Па-беларуску. Адзін толькі хлопец гаварыў па­руску, але, атрымаўшы ад мяне адказ, ён праз хвілін пяць яшчэ задаў пытанне, і на гэты раз па-беларуску. Дамоў вяртаўся, як з роднай школы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заўтра была адліга-4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заўтра была адліга-4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Заўтра была адліга-4»

Обсуждение, отзывы о книге «Заўтра была адліга-4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x