Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але адзначыўшы гэту каштоўную якасць паэтычнага таленту Давыдкава, трэба сказаць, што ёсць у яго паэзіі і нешта больш істотнае, больш важнае, можа быць, самае галоўнае, чым яна прываблівае да сябе шырокія колы чытачоў і забяспечвае аўтару сваё, адметнае месца ў шэрагу сур'ёзных майстроў паэтычнага слова. Гэта — яго нязменная ўвага, павага і любоў да чалавека працы, да селяніна і рабочага, да тых, хто сваімі мазолістымі рукамі стварае ўсе багацці на зямлі. Хлебаробы, садоўнікі, пастухі, лесарубы, чыгуначнікі, рабочыя — вось яго любімыя героі, з якімі ён не расстаецца бадай што ні ў адным вершы. А ці ж не яны з'яўляюцца і сапраўднымі героямі нашага часу, мужнымі і сціплымі ў сваім высокім подзвігу, імя якога — будаўніцтва сацыялістычнага ладу? Безумоўна, так. Давыдкаў не шукае тэм выключных, незвычайных, грандыёзных. Ён спыняе ўвагу на з'явах жыцця самых простых, буднічных, штодзённых, але ўмее апаэтызаваць іх так, што заўсёды ўздымаецца да значных ідэйных абагульненняў, дзякуючы чаму творы набываюць высокае грамадскае гучанне. Яго паэзія — вельмі канкрэтная, зямная, чалавечная. І па-зямному яркая.

Адзін са старэйшын балгарскай паэзіі Атанас Далчаў пісаў: «Іван Давыдкаў недастаткова ацэнены крытыкай, але ва ўсведамленні сваіх сабраццяў ён належыць да ліку самых лепшых нашых сучасных паэтаў. Ён мае душу жывапісца, адкрытую насцеж для жыцця і з'яў, для святла і фарбаў. Прага загрэбці іх як мага больш прымусіла яго, як мне здаецца, адмовіцца ў сваіх апошніх кнігах ад традыцыйнага вершаскладання з яго абмежаваннямі. Ягоны верш, які цяпер — акцэнтаваны толькі рыфмай — развіваецца свабодна, напамінае вялікі невад, важкі ад вылаўленых вобразаў і хараства».

Справядлівая ацэнка і вельмі дакладная характарыстыка.

1979

Смех злосны, добры і... ніякі

Думкі аб сучасным стане сатыры і гумару

Тэарэтыкі-літаратуразнаўцы, здаецца, і да гэтага часу яшчэ не прыйшлі да агульнай згоды наконт таго, чым жа лічыць сатырычную і гумарыстычную творчасць: ці асобным родам літаратуры (ёсць і такая думка), ці толькі пэўным відам або нават жанрам, ці проста спецыфічным спосабам адлюстравання рэчаіснасці, своеасаблівасць і сутнасць якога — у асмяянні, у адмаўленні або сцвярджэнні гэтай рэчаіснасці пры дапамозе смеху.

Не ўдаючыся ў тэорыю, скажам, што мы ў сваім працоўным жыцці, у штодзённай літаратурнай практыцы ўвогуле правільна разумеем і ўяўляем, што гэта такое — сатыра і гумар, і гэтага практычнага разумення нам дастаткова. Мы ведаем, што смех сатырычны — гэта смех знішчальны, разбуральны, бязлітасны, бескампрамісны, мэта якога — поўнае, безагаворачнае адмаўленне заганы. Таму на яго ўзбраенні і з'едлівая, забойчая іронія, і яе вышэйшая ступень — сарказм. Сатыра выкрывае і адмаўляе такія заганы, якія з'яўляюцца небяспечным для грамадства злом, і адмаўляе іх адкрыта, тэндэнцыйна, непрымірыма, у імя сцвярджэння высокага грамадскага ідэалу. Паміж пісьменнікам-сатырыкам і прадметам ці аб'ектам асмяяння — непераходная мяжа, бездань.

Іншы характар мае смех гумарыстычны — смех, які не адмаўляе, а сцвярджае, у якім пераважаюць станоўчыя адносіны да прадмета асмяяння (хоць гэта не значыць, што такі смех — зусім бяскрыўдны). Гумарыстычны смех датычыць звычайна тых заган, пра якія можна сказаць, што яны з'яўляюцца працягам нашых дабрачыннасцей. У гумары вонкава камічнае спалучана з унутрана станоўчым, сур'ёзным. За дзівацкімі, недарэчнымі, смешнымі ўчынкамі і паводзінамі гумар прымушае нас бачыць сур'ёзнае і думаць, задумвацца аб гэтым сур'ёзным — усур'ёз. Гумар як эстэтычная з'ява ці катэгорыя бадай што больш складаная, у параўнанні з сатырай, яго смехавая гама шырэйшая. Адносіны гумарыста да прадмета смеху больш блізкія, асабістыя, можна сказаць — больш інтымныя, і сам смех разлічаны на абавязковае ўзаемаразуменне, на тое, што гэтая форма крытыкі (а гумар — крытыка таксама!) не прынізіць і не абразіць, а наадварот — дапаможа чалавеку ў разуменні сваёй чалавечай годнасці стаць вышэй.

Грамадская функцыя сатырычнага і гумарыстычнага смеху ў літаратуры была зразумета і ацэнена даўно. Гаворачы словамі Маркса, смех гэты патрэбен «для таго, каб чалавецтва весела расставалася са сваім мінулым», а такое расставанне — непазбежнае, бо гісторыя грамадства развіваецца так, што яна пастаянна павінна «несці ў магілу састарэлыя формы жыцця». Сусветная мастацкая літаратура дала геніяльныя ўзоры творчасці, пазначаныя гэтым асаблівым дарам. Дастаткова прыгадаць імёны Сервантэса і Рабле, Мальера і Свіфта, Грыбаедава і Гогаля, Салтыкова-Шчадрына і Чэхава, Марка Твэна і Гашэка і многіх-многіх іншых, менш значных, але таксама выдатных майстроў «смеху», стваральнікаў сатырычных і гумарыстычных вобразаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x