Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды вярнуся нарэшце да «Тварэння легенды». Разгорнутую рэцэнзію на гэтую кнігу я надрукаваў толькі ў 1989 годзе («Полымя», № 2). Затрымка была выклікана рознымі прычынамі. Гэтую працу я разглядаў як адну «з самых значных, глыбокіх і канцэптуальна змястоўных у нашым літаратуразнаўстве». Бо тут зноў выразна выявілася маштабнасць крытычнай думкі Калесніка, які цяпер стварыў кнігу пра тое, як беларусы станавіліся народам, як яны выпрацоўвалі сваю ўласна патрыятычную і нацыянальнавызваленчую свядомасць. Ключавымі фігурамі ў гэтым працэсе Калеснік называе Ф. Скарыну, М. Гусоўскага, казачніка Рэдкага (за ім — глыбіні нашага фальклору і памежжа паміж нацыянальным фальклорам і літаратурай) і, канечне ж, Я. Купалу. Але фактычна ў кнізе праз ёмістую прызму тварэння нацыянальнай легенды, нацыянальных асноў даследуецца ўся беларуская літаратура дакастрычніцкай пары, а праз савецкага Купалу зроблены пэўны экскурс і ў паслярэвалюцыйныя гады. Аўтар звяртаецца да В. Цяпінскага і С. Буднага, А. Філіповіча і М. Сматрыцкага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча і Я. Лучыны, П. Багрыма і К. Каліноўскага, не кажучы ўжо пра Я. Коласа і М. Багдановіча, Цётку, М. Гарэцкага і З. Бядулю. Праўда, у кнізе не згадваюцца імёны А. Гаруна ці В. Ластоўскага. Але тады гэтыя пісьменнікі яшчэ не былі рэабілітаваны. І пахвалу ў іх адрас савецкая цэнзура прапусціць ніяк не магла.

Ацэньваючы «Тварэнне легенды» як выдатнае дасягненне нашага літаратуразнаўства, я мусіў звярнуць увагу і на тое, што савецкі перыяд у творчасці Купалы тут пададзены без належнай крытычнасці, што ў даследчыка абмінута трагедыя, якая напаткала паэта пры бальшавіках (30-я гады ХХ стагоддзя). Вядома, у мяне адзначалася, што прычына гэткай недастатковасці не ў самім Калесніку, а ў тым, што яго кніга пісалася і выдавалася тады, калі яшчэ не ўсе цэнзурныя забароны былі зняты і пра многія жахлівыя факты літаратурнай гісторыі мы яшчэ добра не ведалі. Нам жа такую праўду старанна дазіравалі, адкрывалі па кропельцы, калі скрыць яе цалкам было ўжо немагчыма. Уладзімір Андрэевіч мае заўвагі па «Тварэнню легенды» прыняў без пярэчанняў (казаў пра гэта пры сустрэчы), бо ён і сам, па меры таго як гарбачоўская галоснасць набывала пашырэнне, выказваўся пра савецкія парадкі ўсё больш рэзка і бескампрамісна. У яго ж і праўда была натура барацьбіта, якая штурхала на пошукі ісціны, вялікай праўды пра чалавека і свет. Гэтаму была падпарадкавана і яго грамадская актыўнасць, і літаратурная дзейнасць, і педагагічная праца.

А ў заключэнне працытую яшчэ адзін неапублікаваны Калеснікаў тэкст — адрасаваную мне віншавальную паштоўку: «Дарагі Дзмітры Якаўлевіч!

Сардэчна віншую з Новым годам! Няхай не зморваецца Твая працавітая рука і не траціць баявога запалу сэрца!

Абнімаю. Ул. Калеснік.

26. ХІІ. 1987».Якія харошыя, бадзёрыя, чалавечныя словы! І які нячысцік пастараўся, каб яны загучалі іначай, сталі па кантрасце нагадваць пра незваротныя стра­ты? Бо і маё сэрца праз непрацяглы час ледзь-ледзь выкараскалася з чорнай прорвы (інфаркт з клінічнай смерцю ў 1991-м). А пра смерць, ужо канчатковую, няўмольную, самога Уладзіміра Андрэевіча, якая балюча скаланула не толькі свядомасць, але і ўсё нутро, я пачуў у Бараўлянах, чакаючы непрадказальнай па магчымых выніках аперацыі на страўніку.

Суцяшэнне толькі адно. Зробленае чалавекам такога маштабу, як Уладзімір Калеснік, застаецца нашым духоўным набыткам доўгатэрміновага значэння. Каб нічога, нават драбніцы, не страціць з гэтага набытку, я і падаў усе неапублікаваныя тэксты Калесніка, якія ёсць у мяне, цалкам, без скарачэнняў і знарочыстых умаўчанняў.

2003 г.

З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА СЛОВА

Наша мова больш за трыста гадоў знаходзіцца ў неспрыяльным стане, адлік якога пачаўся яшчэ з 1696 года, калі ў тагачаснай аб’яднанай беларуска-польскай дзяржаве Рэчы Паспалітай была прынята пастанова пра забарону пісаць дзяржаўныя дакументы па-беларуску. Гэта вельмі хутка адбілася і на становішчы нашай літаратуры, усёй нацыянальнай культуры. Ціск неспрыяльных абставін на яе то рэзка ўзмацняўся, то паслабляўся, бывала, што і вельмі істотна, але існаваў з тых даўніх часоў заўсёды. Нават тады, калі афіцыйна, але больш на словах, чым папраўдзе, абвяшчалася са­мая рашучая падтрымка беларушчыны.

А яна, беларушчына, усё дыхае, жыве і з большым ці меншым поспехам развіваецца. Яе развіццё не можа быць спынена, пакуль ёсць беларусы як самастойны этнас са сваёй адметнай ментальнасцю, якая ўжо самім сваім існаваннем узбагачае сусветную культуру, даючы ёй няхай і сціплую, але непаўторную адмысловую фарбу, як гэта робіць і кожны іншы самабытны народ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x