Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гады працы ў гэтым калектыве — мае добрыя гады. Узаемная павага і падтрымка, шчырыя адносіны да працы, да роднага слова забяспечылі калектыву пэўныя поспехі». Гэта напісана Янкоўскім у лютым 1972 года. Вялікія поспехі ўзначаленага ім калектыву ён назваў толькі пэўнымі з-за сціпласці. Па той жа прычыне не падкрэслівалася, што такі спрыяльны мікраклімат у калектыве педінстытуцкіх беларусазнаўцаў ствараўся найперш намаганнямі кіраўніка, які дасягнуў поспеху ў гэтым кірунку дзякуючы і сваёй чалавечнасці, і вялікаму навуковаму аўтарытэту.

З 1983 года Фёдар Міхайлавіч адмовіўся ад кіраўніцтва кафедрай, але да канца сваіх дзён заставаўся яе супрацоўнікам на пасадзе прафесара, якім быў з 1970 года.

Працуючы ў Мінскім педінстытуце, ён абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, стаў заслужаным дзеячам навукі Беларусі.

Ягоная пісьменніцкая праца пачыналася спакваля, без вялікіх прэтэнзій і амбіцый і вылівалася ў нарысы, абразкі, эцюды. А потым склаліся і кнігі: «Абразкі» (1975), «Прыпыніся на часіну» (1979), «І за гарою пакланюся» (1982), «Радасць і боль» (1984), «Само слова гаворыць» (1986), «З нялёгкіх дарог» (1988). Апошняе з прыгаданых тут прыжыццёвых выданняў прозы Янкоўскага — гэта ёмістая кніга яго выбраных твораў. А зборнік «Само слова гаворыць» мае падзагаловак «Філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы». Ён вельмі дакладны.

Лінгвістычнымі нататкамі называў абразкі Фёдара Янкоўскага Сцяпан Александровіч. Гэта таксама трапнае акрэсленне. Увогуле, замалёвачнасць уласцівая абразкам па вызначэнню.

Абразкі, створаныя Ф. Янкоўскім, звычайна вырасталі з дакладнага і падрабязнага апісання нейкага канкрэтнага факта, уражання ад яго. Ці ўзнікалі як роздум над недзе пачутым або ўспомненым каларытным словам. Пры гэ­тым нярэдка ўзгадваліся ўсе акалічнасці, пры якіх тое слова было пачута, адзначалася, як выглядаў чалавек, што вымаўляў яго, дзе ён жыў і які меў лёс, як ставіўся да аўтара замалёўкі. Усё падавалася цікава і любасна-захоплена. Асабліва каларытнае слова нярэдка проста смакавалася, паварочвалася то адной, то другой гранню, а ўрэшце і праўда само пачынала гаварыць з такой выразнасцю, што не захапіцца ім, чытаючы абразок, можа хіба што зусім глухі да слова чалавек.

Уменнем пераканальна паказаць хараство народнай мовы, здольнасцю бясконца любавацца беларускім словам, сапраўды каларытным, як казаў сам Янкоўскі, гаваркім, забяспечаным сэнсавай глыбіннасцю і эмацыянальнай змястоўнасцю, калі гэтае слова пастаўлена на сваім месцы, прамоўлена дарэчы і са смакам, — усім гэтым Ф. Янкоўскі ў нас вылучаўся асабліва. А сярод вучоных-філолагаў ён тут увогуле не меў сабе роўных.

Хораша пісаў ён і некаторыя нарысы. Адзін з іх прысвечаны Янку Бры­лю, з якім Фёдара Янкоўскага звязвала трывалае непаказное сяброўства. Той нарыс апублікаваны пад загалоўкам «Ідзе хораша, сумленна, смела». І ўжо самім гэтым загалоўкам вызначаны эмацыянальны тон гаворкі. Яна падкупляе сваёй натуральнасцю, свабодай выяўлення асобы нарысіста і той даверлівасцю, якую за яе гранічную шчырасць можна назваць спавядальнасцю.

Свабода і раскаванасць, з якімі напісана пра Янку Брыля, звязаны, можа, найперш з вельмі блізкім веданнем пісьменніка, якое абумовіла дакладнасць усяго, што сказана ў нарысе.

Але зрэдку Фёдар Янкоўскі браўся пісаць і пра тое, што ведаў прыблізна. Ён тонка разумеў мастацкую літаратуру, пра творчасць шэрагу пісьменнікаў выказваўся арыгінальна і змястоўна, але прафесійным літаратуразнаўцам ён усё ж не быў і маштабы зробленага канкрэтнымі літаратуразнаўцамі, іх практычныя справы і стасункі ўяўляў прыблізна. І гэта яскрава выявілася, напрыклад, у нарысе «Па бацьку пазнаюць сыноў». Нарыс увайшоў у кнігу «Прыпыніся на часіну». Прысвечаны ён М. Р. Ларчанку і нібыта выпеставаным ягонымі намаганнямі і клопатамі літаратуразнаўцам. Але нацяжкі тут ідуць скрозь. А ў выніку воблік Ларчанкі атрымаўся яўна ідэалізаваным, яго роля ў нашым літаратуразнаўстве вельмі істотна перабольшана.

«Міхась Ларчанка гадаваў і выхоўваў, ствараў і стварыў цэлы вялікі калектыў, дружны і працавіты, літаратараў — літаратуразнаўцаў, гісторыкаў літаратуры, крытыкаў, вучоных педагогаў», — піша Ф. Янкоўскі, маючы на ўвазе тагачасную кафедру беларускай літаратуры ў БДУ. Кафедра і на самой справе ўжо тады была моцнай. І Ларчанка быў на пасадзе яе загадчыка даволі працяглы перыяд. Ён вызначаўся сваёй памяркоўнасцю і добразычлівасцю, у 1956 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (тады доктарам філалогіі па беларускай літаратуры ў нас быў яшчэ толькі Васіль Барысенка) і ча­ста выступаў афіцыйным апанентам у многіх нашых навукоўцаў, спрыяючы тым самым іх новым поспехам. Словам, тут значная заслуга М. Ларчанкі відавочная і неаспрэчная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x