Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ах, як пела тады душа! Ды нядоўга. Бо даволі хутка высветлілася, што мяне можа напаткаць катастрофа з нямецкай мовай. Экзамен па ёй трэба было здаваць якраз на другім курсе і ўжо ў першым семестры. А я ведаў яе вельмі слаба. Загадчыца кафедры замежных моў З. М. Даўгяла, якая сама выкладала нямецкую, высветліла гэта на першых жа занятках. Тады яна ўвесь курс падзяліла на дзве групы: слабую і моцную. Слабакоў назвала пайменна і адправіла ў другую аўдыторыю — да іншай выкладчыцы. Мяне ж у спісах, відаць, яшчэ не было. Значыць, і прозвішча маё не называлася.

Такім чынам, я і застаўся з моцнымі. А калі стаў адказваць на нейкае пытанне, Даўгяла ад нечаканасці проста ахнула і запыталася, каму геноссе Бугаёў здаваў залік за першы курс. Я назваў выкладчыка. Гэта быў Катушаў.

Загадчыца ўсё зразумела і дазволіла мне перайсці да слабакоў. Я падумаў, што з імі многаму не навучышся, і папрасіў дазволу застацца тут. Даўгяла добра ведала, што яе баяцца і не любяць за патрабавальнасць. Таму маю просьбу яна, здаецца, не без прыемнасці задаволіла.

Катушаў жа прымаў у нас залікі так арыгінальна, як ніхто іншы. На апошніх занятках ён задаў нейкае пытанне і стаў падымаць завочнікаў. Спачатку аднаго. Той не ведаў. Ён яго не пасадзіў, а выклікаў другога. Вынік той самы. Пакінуў стаяць і гэтага. Так перабраў чалавек пяць ці шэсць. Апошнім аказаўся я. I таксама нічога не адказаў. Тады Катушаў загадаў нам падаць заліковыя кніжкі і ўсім, на наша вялікае здзіўленне, паставіў залік, але ўжо ў адваротным парадку: спачатку мне, потым таму, хто стаяў перада мною, апошнім стаў першы.

Больш я з Катушавым ніколі не сустракаўся і не ведаю, ці доўга ён яшчэ працаваў. Але хадзіла пагалоска, што яму можна здаць датэрмінова і экза­мен за другі курс (далей экзаменаў па замежнай мове тады ў педінстытуце не прадугледжвалася). Але трэба ўзяць для заахвочвання некалькі бутэлек кефіру. Што такое кефір, я ў той час яшчэ не ведаў, думаў, што гэта нешта спіртное, і ўвогуле па-блатному нічога не здаваў. Таму і гэтая пагалоска мяне ў практычным плане мала цікавіла. Ды яна магла быць і проста студэнцкай выдумкай.

А ў Даўгялы напачатку было вельмі цяжка. Сама яна ставілася да мяне прыхільна, прынамсі, не так прыдзіралася, як да больш падрыхтаваных дзяўчат, якіх ганяла неміласэрна. Але ж мне трэба было з ходу, за адзін семестр, навярстаць чатырохгадовы прабел. Бо я не толькі «на дурніцу» атрымаў залік на завочным, але і ў педвучылішчы, як ужо казаў, замежную мову не вывучаў. А цяпер трэба было не проста здаць экзамен нароўні з усімі, але атрымаць не менш чацвёркі, бо ўжо пры адной тройцы стыпендыі тады не давалі.

Вось і сядзеў я цэлы семестр амаль над адной нямецкай мовай. Часам браў адчай, здавалася, што не адолею. Але патроху сёе-тое стала ўспамінацца з засвоенага ад выкладчыцы пры немцах. А галоўнае, што Даўгяла працавала з намі вельмі інтэнсіўна. I к канцу семестра я ўжо адказваў нармальна, а пераклад рабіў часам нават больш дакладны, чым дзяўчаты з групы.

Словам, сваю чацвёрку я ўсё ж зарабіў. Яна ў мяне была адзінай за ўсю вучобу ў педінстытуце.

Стараўся я не так сабе, а каб атрымаць імянную стыпендыю, якая тады, як і ўсё што-небудзь вартае, называлася сталінскай. Калі ўжо на выпуск­ным курсе вырашалася пытанне, ці даць мне гэтую стыпендыю, Даўгяла афіцыйна, як загадчыца кафедры, прагаласавала «за» і яшчэ дадала, што і сама ў свой час хацела паставіць пяцёрку, ды перадумала, успомніўшы, з якім узроўнем падрыхтоўкі студэнт прыйшоў да яе на першыя заняткі.

Атрыманых у Даўгялы ведаў мне хапіла і для таго, каб здаць на пяцёрку экзамен у аспірантуру. Але там нямецкай мовай я ўжо амаль не займаўся, бо ў якасці замежнай здаваў польскую, без якой нельга сур’ёзна вывучаць нашу літаратуру мінулых стагоддзяў. А каб яшчэ трохі папацеў у спецыяліста такога класа, як Даўгяла, дык мог бы і практычна, а не толькі намінальна асвоіць мову Канта, Гётэ і Шылера.

Ды ў нас да рэальнага ведання замежных моў тады, як мне здаецца, і не імкнуліся, бо афіцыйна нават ад аспірантаў патрабавалася толькі чытанне і пераклад са слоўнікам.

А гэта не больш як яшчэ адна з тых фікцый, што панавалі ў вельмі многіх сферах нашага жыцця.

Сярод выкладчыкаў педінстытута высокім прафесіяналізмам вызначаліся многія. Але кумірамі ў нас былі Я. К. Усікаў, які загадваў кафедрай беларускай літаратуры, і П. Я. Юргілевіч, загадчык кафедры беларускай мовы. Дзякуючы перш за ўсё ім я і стаў адчуваць сябе беларусам не толькі па пашпарце, але і па пераконаннях. Да знаёмства ж з гэтымі людзьмі ў мяне, як і ў многіх іншых, пад уплывам агульнай атмасферы жыў недавер да ўсяго беларускага. Ён асабліва ўзмацніўся ў педвучылішчы. Таму ў педінстытут я паступаў на рускае аддзяленне, завочна вучыўся там, а на беларускае пайшоў вымушана, бо тут было месца. Спачатку шкадаваў, што трапіў да беларусаў, а потым радаваўся гэтаму. Ужо ў педвучылішчы, а затым настаўнікам у Крытышыне спрабаваў пісаць вершы, але таксама па­руску. Некаторыя з іх былі сатырычнымі і ў пэўнай меры хуліганістымі. Яны абыгрывалі камічныя здарэнні ў нашым інтэрнацкім і вучэбным жыцці і таму карысталіся поспехам, галоўным чынам скандальным. Вядома, друкаваць іх я не збіраўся, разумеў, што гэта немагчыма, але чытаў усім, хто жадаў слухаць. Жывой рускай мовы я, зразумела, не ведаў. І ўжо гэта, калі гаварыць пра паэзію ўсур’ёз, асуджала мае спробы на няўдачу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x