Фрыда Гурэвiч - Летапiсны Новгородок

Здесь есть возможность читать онлайн «Фрыда Гурэвiч - Летапiсны Новгородок» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург – Наваградак, Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Летапiсны Новгородок: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Летапiсны Новгородок»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга вядомай даследчыцы Фрыды Гурэвіч прысвечана гісторыі аднаго з найбольш старажытных і вядомых гарадоў Беларусі. Кніга – вынік археалагічных даследаванняў, якія вяліся больш за чвэрць стагоддзя. Манаграфія адкрывае малавядомыя старонкі гісторыі Наваградка. Кожная выснова, кожная падзея пацверджаны археалагічнымі знаходкамі і крапатлівай даследчыцкай працай. У кнізе асобнымі раздзеламі разглядаюцца пачаткі існавання горада, заняткі яго жыхароў – гандаль, рамяство, сельская гаспадарка і промыслы, культурнае і духоўнае жыццё. Асобнымі раздзеламі выдзелены зброя, архітэктура, а таксама апісаны вынікі археалагічных даследаванняў, якія праводзіліся на Замкавай Гары. Праца Фрыды Гурэвіч вельмі падрабязна апісвае як сам горад, так і яго гісторыю ад з'яўлення першых паселішчаў. Кніга адрасуецца гістрыкам, даследчыкам, настаўнікм, студэнтам і людзям, якія цікавяцца гісторыяй свайго краю.

Летапiсны Новгородок — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Летапiсны Новгородок», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
З вялікім захапленьнем, нават з энтузіязмам, удзельнічала яна ў грамадскіх асветных арганізацыях тыпу “Далоў непісменнасьць”, у драматычных прадстаўленьнях так званых жывых газет, такіх як “Касьцёр”, “Сіняя блуза”. Трэба сказаць, што сацыяльную актыўнасьць, грамадскі тэмперамент Ф.Д. Гурэвiч захоўвала на працягу ўсяго жыцьця — была камсамолкай, членам партыі. Ёй выпала жыць у няпростую савецкую эпоху. Фармаваньне Ф.Д. Гурэвiч як вучонага, яе творчыя гады нашмат супалі з хмурымі гадамі ідэалагічных “праработак”. Асабіста яе яны не закранулі, але ад iх пацярпела нямала яе калег i сяброў. Сама Ф.Д. Гурэвiч не прымала ўдзел у падобных кампанiях, заўсёды кіравалася ў сваіх паводзінах прынцыпамi асабiстай прыстойнасьцi i чэснасьцi, што нярэдка прыносіла ёй горкiя перажываньнi. Яе жыцьцё ў пэўнай ступенi можа быць прыкладам таго, як i ў вельмі неспрыяльных умовах вучоны можа захоўваць навуковую добрасумленнасьць i чалавечую годнасьць. Толькі той, хто сам перажыў гэтыя гады i прайшоў праз цяжкія выпрабаваньнi, можа зразумець, як “шмат каштуе” такая жыцьцёвая пазiцыя. Страшныя падзеi нашай гiсторыi не абыйшлi Ф.Д. Гурэвiч, як тысячы i тысячы людзей яе пакаленьня, але, канечне, лёс для яе быў спрыяльны — яна змагла рэалiзаваць свае здольнасьцi i аказалася шчаслiвейшай за многiх сваiх сучаснiкаў, ясна ўсведамляла i цанiла гэта, радуючыся кожнаму пражытаму дню. Былi ў бiяграфii Ф.Д. Гурэвiч i асабiстыя драмы, якія яна змагла перанесьцi стойка i з годнасьцю.

Але вернемся да гадоў яе юнацтва. Сям’я працягвала жыць вельмі бедна. Да таго ж пасля адмены НЭП’у Пецярбург захінула безпрацоўе. Бацька штодзень хадзiў на чорную бiржу з надзеяй атрымаць хоць якую-небудзь працу, але, як правiла, надзеі былi дарэмныя. На прадукты былi ўведзены “заборныя” кнiжкi, па якіх выдавалi толькі 400 г хлеба i больш нiчога. I ўсё-такi, нягледзячы на жабрацкае становішча i, здавалася б, поўную безвыходнасьць, бацькi падтрымалі жаданьне дачкi працягваць сваю адукацыю. Ф.Д. Гурэвiч паступiла ў Педагагiчны Iнстытут iм. Герцэна, якi скончыла ў 1932 г., атрымаўшы спецыяльнасьць выкладчыка гiсторыi (ва ўстановах тыпу рабфака). Разам з мужам — В.Г. Рэвуненкавым, пазней вядомым гiсторыкам Новага часу — яна па размяркаваньню была накіравана ў Томск, дзе працавала асiстэнтам кафедры сацыяльна-эканамiчных дысцыплiн у Сiбiрскім Горным Iнстытуце. Вярнуўшыся ў Ленiнград у 1934 г., Ф.Д. Гурэвiч паступiла ў аспiрантуру Дзяржаўнай Акадэмii Матэрыяльнай культуры (ГАIМК) па гiсторыi заходне-еўрапейскага сярэднявечча. У 1938 г. яна абараніла дысертацыю па тэме “Саксонскае паўстаньне 1073-1075 гг.” 4 снежня 1937 года Ф.Д. Гурэвiч прынялі на працу ў Iнстытут Гісторыі Матэрыяльнай Культуры (пазней – Ленінградскае Аддзяленьне Iнстытута Археалогіі), з якiм было звязана ўсё яе жыцьцё аж да скону 2 верасня 1988 г.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны яе, як маці дваіх маленькiх дзяцей, камандзiравалi на работу ў iнтэрнат, які стварылі для эвакуацыi з Ленiнграда дзяцей супрацоўнiкаў Акадэмii Навук. У 1941-1942 гг. iнтернат размяшчаўся ў г. Цюшы Татарскай АССР, у 1942-1944 гг. разам з Ленiнградскiмi супрацоўнiкамi IГМКа яна жыла i працавала ў Ташкенце. У той час гэты калектыў калег прадстаўляў з сябе адну вялікую сям’ю, дзе было ўсё — i праца, i частае недаяданьне, i хваробы, i боль ад страт, але было i тое, што ва ўсіх выпадках жыцьця ратуе людзей i дапамагае iм выжыць — задорны, нязгасны гумар. Галоўным чынам, аб ім вядома з расказаў i ўспамiнаў эвакуiраваных вучоных, у тым лiку i ад самой Фрыды Давыдаўны. Але захавалася i пiсьмовае сведчаньне — рукапiсны гумарыстычны зборнiк вершаў “Ожерелье памятных дней”, датаваны 23 мая 1944 г. i прысвечаны, як напiсана на тытульным аркушы, “заведуюшчей культмассовым сектором Объединенного Месткома Ленинградских Институтов Академии Наук СССР Фриде Давыдовне Гуревич”. Гэты самадзейны зборнiк гумарыстычных вершаў Ф.Д. Гурэвiч захавала, таксама як i вялікую перапiску, якую яна вяла, будучы ў эвакуацыi ў Ташкенце, з роднымi i калегамi з блакаднага Ленiнграду, Масквы, Фрунзэ, Уладзiвастока. Усе гэтыя пiсьмы — жывыя сведчаньні няспыннага нi пры якiх абставінах жыцьця ва ўсіх яго шматлікіх праявах - ад штодзённых пабытовых дробязяў да высокiх навуковых памкненьняў. Цяпер яны з’яўляюцца унiкальнымi дакументамi ваеннай эпохi.

Прыехаўшы з Ташкента ў 1944 г. у Маскву, Ф.Д. Гурэвiч была прынята на працу ў маскоўскi IГМК, дзе працавала да 1946 г. і вярнулася ў Ленiнград, у родны iнстытут, з якім, як ужо гаварылася, была злучана да канца жыцьця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Летапiсны Новгородок»

Обсуждение, отзывы о книге «Летапiсны Новгородок» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x