Борис Саченко - З запісак рэдактара

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Саченко - З запісак рэдактара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З запісак рэдактара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З запісак рэдактара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны... (Святлана САЧАНКА).

З запісак рэдактара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З запісак рэдактара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што мог, паправіў — і надрукавалі. (Цікава было 6 калі перачытаць тое, што мы друкуем. Чысценькае, гатовенькае. А то чытаеш рукапіс — і ўсё. А чытач чытае кнігу — і думка рэдакцыйная і чытацкая разыходзіцца, пэўна, будуць.)

Другая кніга — "На парозе будучыні" — лепшая за першую. Шмат дыялектызмаў Лобан правіць не хоча, адстойвае кожнае слова — загадчык сектара мовы АН БССР, як-ніяк гонар не дазваляе! Ледзь-ледзь усунулі між Савіцкага і Шамякіна. I добра зрабілі: каб не ўсунулі, бадай, і не надрукавалі 6 у 1963 г. — не хапіла б месца.

***

Аркадзь ЧАРНЫШЭВІЧ. Засценак Малінаўка. Раман.

Друкавала наша машыністка. Доўга я любаваўся пісьмом — доўгія лісты ў лінейку, роўны, чысты почырк. I каб хоць адна паправачка!

Тры экземпляры рамана валяліся ў рэдакцыі з год, пакуль урэшце не аддаў А.Чарнышэвіч грошы машыністцы і не забраў.

Раман уразіў мяне веданнем побыту беларускіх шляхцюкоў, каларытнымі характарамі і мовай. Ён спадабаўся мне не менш за раман Мележа "Людзі на балоце". (Дарэчы, мы спачатку назвалі Мележаў раман "Туманы над багнай". А.Рылько ўбачыў у гэтым загалоўку ідэйны хіб і ў карэктуры прымусіў мяняць. Мележ прынёс цэлы спіс назваў, 10—15. Спыніліся на "Людзях на балоце". Але Я.Скрыган палічыў раман сыраватым. Раман, папраўдзе, і быў сыраваты, але не настолькі, як лічыў Я.Скрыган. А.Чарнышэвіч жыў у Радашковічах — то піў, то хварэў. I ўсю работу па праўцы мне давялося ўзваліць на свае плечы. Пасля Скрыган прайшоўся добра-такі па старонках — многае згубілася, не трапіла ў друк. I гэта адзіны твор, які мы, здаецца, сапсавалі сваёю праўкаю. Лез хто хацеў, аўтара не было, ён не сочыць — што трапляе ў друк наогул з-пад яго пяра. Карэктуру чытаць не захацеў...

Ды ліха з ім, добра, што раман надрукаваны. Мінулае, а гэта многім не па густу.

ЗАДУМЫ.

Калі Бог дасць здароўя і сілы, хачу напісаць тры аповесці ці раманы (высветліцца пасля), дзе галоўныя героі будуць пісьменнікі.

***

Сяргей ДЗЯРГАЙ.

Першыя пасляваенныя гады, г.Мінск. Парк імя Горкага. Пасуцца козы, коні. I побач з імі, на траве, з чорным партфелікам, на пузе ляжыць у салдацкім шынялю чалавек. Ён кульгае, і усе прымаюць яго за салдата, што вярнуўся з фронту, — такіх тады было многа ў Мінску. I ніхто не звяртае на яго асабліва ўвагі — побач піўныя, забягалаўкі, ля іх таўкуцца людзі, сярод людзей пісьменнікі — запісваюць свае творы. I чалавек у шынялю не зводзіць з іх вачэй — ён жа таксама пісьменнік, ведае амаль кожнага з іх — як пачатковец, чалавек, які цікавіцца літаратурай, ён часта бываў раней на пісьменніцкіх сходах. Нават больш: ён ведае кожнаму іх цану — недарэкі, без таленту і сумлення. Найбольш таленавітых яны пасадзілі ў 1937 г. — пісалі даносы, выступалі ў друку, і на сходах, і нават на допытах. Цяпер яны рады — яны самыя вялікія, недасяжныя, іх хваляць у друку, завуць на прыёмы.

Ён жа — на некалькі галоў вышэй за іх усіх, разам узятых, ён друкаваўся таксама да вайны, за што і ўзялі ў 1937 г. Цяпер у яго партфелі ляжаць вершы, паэмы — ён ведае, што калі б іх надрукавалі, усе гэтыя свяцілы адразу б патухлі... Ім трэба б было зноў садзіць яго ці спіхнуць з гэтага свету.

Але ён не можа друкаваць сваіх твораў, бо як толькі ён заявіцца і скажа, хто ён, яго возьмуць зноў. Ён рады, што жыў некалі на вёсцы і яго ніхто з гэтых не ведае — яго ведалі тыя, што таксама ў турмах ці загінулі.

Рады ён і волі — вырваўся з лагера ў часе вайны (разбамбілі лагер), перш хаваўся, нават прозвішча замяніў. Яго не пазналі б і тыя, хто ведаў, — так ён змяніўся: з жыццярадаснага, "кроў з малаком" юнака — стаў сівы, хмуры чалавек. У парк ён ходзіць, каб тут, пад дрэвамі, пісаць — жыве ж на ўскраіне, у сенечках — там рамантуе боты і не хоча, каб ведалі, што граматны і нешта піша, — заявяць і зноў забяруць. Такая воля ўсё ж лепш той няволі.

Урэшце ім пачынае цікавіцца міліцыя — хто ж ён? У парк нельга, міліцыя высочвае, дзе ж ён жыве. Няма прапіскі — выселяць з горада. "Частник". Як не хочацца — ідзе ў рэдакцыю, нясе вершы. Там — у захапленні. А дае ён самае горшае. Друкуюць. Ён ідзе ў Саюз — паперку, каб не выселілі, прапісалі. Але вершы яго губяць — у Саюзе баяцца яго, як паэт ён можа зацьміць іх усіх, да таго ж баяцца, каб не адказваць — чорт яго ведае, хто ён, гэты чалавек. Паперкі не даюць, ён едзе ў старэнькі флігель з Мінска. I вязе ў чорным, патрапаным, аблезлым партфельчыку золата, тое, чым пасля будзе зачытвацца ўвесь свет, — свае цудоўныя, непераймальныя вершы і паэмы.

Ён перажыў многае, таму не перажывае асабліва і гэта — ён рады, што на волі, што зможа пісаць і далей, рабіць тое, чаго хоча яго душа. I галоўнае — быць, жыць на волі. (...)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З запісак рэдактара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З запісак рэдактара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З запісак рэдактара»

Обсуждение, отзывы о книге «З запісак рэдактара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x