Борис Саченко - З запісак рэдактара

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Саченко - З запісак рэдактара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З запісак рэдактара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З запісак рэдактара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны... (Святлана САЧАНКА).

З запісак рэдактара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З запісак рэдактара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я зрабіў заўвагу: "Газетка пракідаецца сям-там, не варта б". "Не так многа ты, Барыс, і ў газеце той быў, каб мне такія заўвагі рабіць! Я больш за цябе прапрацаваў і ведаю, дзе што..." Але разышліся вельмі мірна, хораша. Толькі пасля пры сустрэчах Навуменка часам казаў: "Які Скрыган пісьменнік?" — і ўсміхаўся. "Стыліст добры", — апраўдваў я Скрыгана. "Што, стыліст? Пару дыялектных слоў ведае, і гэта ўжо стыліст?"

Наогул Я.Скрыган, прыйшоўшы ў "Полымя", спачатку вельмі лез у кожны рукапіс, усё хацеў, каб мова кожнага твора была падобная на мову яго твораў. Прымушаў многа правіць. Я ды і аўтары бунтавалі — павінна ж аставацца нешта і сваё, аўтарскае, нельга, каб мова ўсіх твораў, што друкуюцца ў "Полымі", была падобнай. Яна павінна быць беларускай, а ўхіл да дыялектаў у кожнага свой... Я.Брыль нават раз сказаў: "Што, хіба табе, Янка, няма чаго свайго рабіць, што перапісваеш усіх..." Пасля здаўся, менш упікаў. Толькі перыядамі, калі, мусіць, свая работа не ішла.

***

Міхась ЛЫНЬКОЎ. Замежныя апавяданні.

Прынёс Танк. Чыталі я, Скрыган. Не ўсё спадабалася, у мове — газета, "ўшыя", "ўшыся" амаль у кожным сказе... "Правіць ці не?" — пытаюся ў Я.Брыля. "А што?" Паказваю. "Гм, трэба было 6, ведаеш, паправіць..." Пазваніў Лынькову — не прыйдзе сам, кажа, хай папраўляюць у мове, дзе лічыце патрэбным". Аддалі Шарахоўскай — тая зрабіла ўсё па свайму густу. Наогул, Шарахоўская многім навяла глянец на мове, зрабіла, наколькі гэта было магчыма, яе беларускай. Цікава, якая будзе мова многіх з нас, калі пойдзе Шарахоўская з "Полымя"?

***

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ. Сівая легенда (Ракута).

Уразіла адразу ж веданне сярэднявечча. Замкі, зброя, побыт... Швейцарац гаворыць пра беларуса і з павагай, захапленнем... У мове шмат украінізмаў... Правіў, дзе мог. Я.Скрыган больш прайшоўся з алоўкам па аповесці. Апусцілі дзе-нідзе беларускасць — каб хаця не было "залатога веку", барані Божа. Далі чытаць М.Лужаніну — той доўга даказваў, што такога паўстання нідзе не было, не было і Кізгайлы — Кіжгайла быў, не зусім дакладна апісаны Магілёў і інш. Ул.Караткевіч апраўдваўся, спасылаўся на дакументы і кнігі. Асабліва палохаў Леў Сапега — ён памёр нешта за 15 год да паўстання Ракутовіча. Ці пакідаць яго ў аповесці — Леў Сапега фігура гістарычная, мёртвага яго рускія, калі ўзялі Вільню, цягалі па вуліцах горада, прывязаўшы да хваста каня... М.Лужанін не адобрыў некаторых моўных правак Я.Скрыгана — "астаўся" і "застаўся". Як адно, так і другое слова мае права на жыццё. Уніфіцыраваць нельга, 6о за кожным гэтым словам свой сэнс. "Бег, бег і астаўся". "Засталося 40 рублёў..."

Здалі ў набор, карэктура трапіла да А.Сідарэнкі, той напісаў артыкул у "Звязду". Чакалі, калі выйдзе часопіс, каб даць. Затрымалі карэктуру, чытала вышэйшае начальства. У рэдакцыі самі выкінулі Сапегу, яшчэ сёе-тое... На выпадак — з'явіцца артыкул Сідарэнкі, ён не праверыць можа, што надрукавана ў часопісе, і сядзе ў лужу.

Выйшаў часопіс — усё ціха. Hi артыкула, ні так ніякой крытыкі. Дый не было, папраўдзе, чаго крытыкаваць — вострага нічога не асталося.. А ў кнізе выйшла амаль такая ж аповесць, як і была.

***

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ. Нельга забыць. Раман.

Прынёс Я.Брыль. Пісаў рэцэнзію на кнігу і адобрыў раман. Я адразу ж узяўся чытаць — першыя 70 старонак здзівілі: няўжо з'явіўся такі новы празаік у нашай літаратуры! (...)

Даў Скрыгану. Таму раман спадабаўся таксама. Рылько піў — ён нізашто не надрукаваў бы такі твор, асабліва прачытаўшы яго ў першым варыянце...

Гаварыў з Караткевічам адзін і вельмі шчыра. Праз месяц прыслаў раман з Масквы, нічога не паправіўшы. Выкінуў толькі адну сцэну — абарону Масквы, апалчэнне. (Пераказаў яе вуснамі Галаўлі.) Я ўзяўся рыхтаваць раман да друку — выкідаў усё, што вельмі выпірала. Многае можна аднавіць у асобным выданні, а цяпер — каб не чапляліся сабакі. Інакш раман асобнай кнігай не выдасі. Караткевіч мяне паслухаў. Здалі ў набор.

Першы падняў крык А.Вялюгін. "Паэму забракаваў я, дык ён лезе праз акно — робіць яе паэмаю героя, друкуе ў "Полымі". Паэму я выкідаў першую, пакідаў толькі некалькі частак, для каларыту. Яна паўтарала папярэднія празаічныя сцэны..." Пайшоў глядзець: аказваецца, машыністка памылілася, надрукавала закрэсленае... Я.Скрыган даў указание: чытаць пасля машынкі ўсё, што здаецца на аддзел, у набор. Я — на дыбы: я адзін у аддзеле, у мяне на ўсё не хопіць часу...

Да Вялюгіна далучыўся Р.Шкраба (ён дзяжурны быў па нумары). Раман яму наогул не спадабаўся. Узяўся чытаць Танк — ніколі не бачыў яго такім злосным. Не пакінуў нідзе жывога месца — скрэсліў усё. На мяне ўсе глядзяць, як на вінаватага. Пазвалі Караткевіча, паказалі заўвагі Танка. Караткевіч узяўся аспрэчваць: многае Танк сапраўды хапіў залішне... Сяк-так аддалі на праўку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З запісак рэдактара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З запісак рэдактара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З запісак рэдактара»

Обсуждение, отзывы о книге «З запісак рэдактара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x