Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца другая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца другая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца другая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца другая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта «Размышление» Лоубат Шайбані. Лоубат — у перакладзе з персідскай: «Лялька». Пачакай, пачакай, дык а з якога ж яна года? З 1932. Амаль наша равесніца. Ды і з вершамі яна ўпершыню выступіла ў сярэдзіне 50-х гадоў. Тады ж, як і мы!

Сымон, убачыўшы, як я заюшыўся з кнігаю, нібіта пчала ў кветцы, сказаў: «Дай на хвілінку ручкі», узяў кнігу з маіх рук, штосьці напісаў у ёй і моўчкі вярнуў яе мне. Я разгарнуў томік і зніякавеў:

«Янку, самаму шчыраму чалавеку, які ўспрымае ўсё, як дзіця, які раўнуе і кахае не мяне... Шчыра. Сымон Блатун».

Ён падараваў мне «Сучасную персідскую лірыку»! Не шкадуючы! Сам!

А сваю першую кніжачку «Раўнавага» Сымон падпісаў так:

«Любаму Янку, за кожны поспех якога радуюся ад душы. Няхай твой «Дзень» будзе напоўнены заўсёды сонечнай цеплынёю. Сымон Блатун. 24.IX.68 г.»

Я таксама любіў яго шчыра і заўсёды.

Успамінаецца літаратурны разварот ва ўніверсітэцкай шматтыражцы «Беларускі ўніверсітэт», якую мы з Барысам Сачанкам падрыхтавалі да IV З’езда пісьменнікаў Беларусі. Творы студэнтаў з фотаздымкамі і надпісамі.

Грыша Барадулін, як заўсёды, аджартаваўся: «Пераканаўся, што вершы пісаць — не лапці плесці». Генадзь Бураўкін застаўся рамантыкам: «Я хачу прайсці па зямлі яе юным, любімым сынам». Юрась Свірка ўспомніў пра свае любімыя ліўні: «Зімою і то чую, як шэпчуцца ліўні, а бор пахне грыбамі». Здзівіў Вася Зуёнак: «Узяўся за прозу. Гэтыя вершы — грахі юнацтва». Грахі юнацтва? Тыя два ёмкія тамы вершаў і паэм, якія мы маем сёння? А дзе ж яна, проза, Васіль Васільевіч? Перакананы, што гэта была б выдатная проза... Не, не паэта, а нешта філасофскае і больш заглыбленае.

А ён, Сымон Блатун, задумаўся: «Не спыніцца б толькі на паўжыцці, не прысесці б адпачыць на паўдарозе, не паставіць бы кропку на гэтым вершы... »

А яму ж тады быў 21 год.

3

Мы пісалі, можна сказаць, запоем і пакрысе рыхтавалі свае першыя зборнікі.

Напачатку першыя кніжкі выдалі хлопцы, крыху старэйшыя за нас — Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, Сцяпан Гаўрусёў, Пятрусь Макаль, Алег Лойка, Мікола Арочка. Да іх далучылася потым і Еўдакія Лось.

Мы радаваліся іхнім поспехам. Верылі, што разам — усе ж мы дзеці вайны! — пакаленне, якое прыйдзе на змену франтавікам і якое потым назавуць філалагічным, павінна сказаць менавіта сваё слова і пра вайну, і пра жыццё ўвогуле.

Анатоль Вярцінскі чамусьці сваю першую кніжку «Песня пра хлеб» выдаў намнога пазней за сваіх аднагодкаў. Яе неяк не заўважылі і крытыкі і чытачы. Затое дзве наступныя — «Тры цішыні» і «Чалавечы знак» — выклікалі ўсеагульную зацікаўленасць, і іх амаль усе разабралі. На цытаты.

Людзі простыя гадаюць,

Знаць жадаюць і пытаюць,

Што людзі вялікія ядуць.

А людзі вялікія тое ядуць,

Што людзі простыя ім дадуць...

Косім траву — яна не крычыць.

Яна маўчыць адчайна.

Пачынаем камень крышыць —

Зацятае тое ж маўчанне...

Высокае неба ідэала!

Мая душа чалавечая спала,

Вякамі спала да той пары,

Пакуль не ўбачыў цябе ўгары,

Пакуль нада мною ты не заззяла, —

Высокае неба ідэала!

Праўда ж, так і хочацца прадаўжаць кожную цытату — цікава: «А што там далей?»

Абодва гэтыя зборнікі ў маёй бібліятэцы з дарчымі надпісамі. На кнізе «Тры цішыні» Анатоль Ільіч напісаў: «Янку Сіпакову — важаку лірычнага выраю — ад аднаго з жураўлёў-вершатворцаў з сяброўска-лірычным пачуццём. 17.IX.66 г.», а на «Чалавечым знаку»: «Дарагому Івану Сіпакову — сябру, паэту «милостью божьей». З сяброўскай сімпатыяй».

Кнігу «Ветрана», якая ў падарункавым выданні, з цудоўнымі ілюстрацыямі Юрыя Зайцава з’явілася ў кнігарнях у 1979 годзе, Анатоль Ільіч падпісаў мне са шчодрасцю:

«Дарагому Янку Сіпакову — з глыбокай сяброўскай прыязнасцю, з усведамленнем, што ў літаратуры трэба працаваць так, як ты, Янка, — сумленна, упарта, удумліва! А. Вярцінскі. 27.07.79 г.»

Мы з Анатолем тады крыху эксперыментавалі ў паэзіі. І кніга «Ветрана», якая мне тады здалася нейкаю лірычна-заклапочанай паэмаю, была шмат у чым, на маю думку, эксперыментальнаю.

Ветрана, ветрана...

Колькі вятроў намі зведана!

Тых, што сустракалі лагодна,

і тых, што штурхалі ў спіну,

Што білі ў грудзі шалёна...

Ветрана, ветрана!

Тых, што на ніву вялі,

і тых, што вялі на вайну.

Эксперыментатарам тады — ды, здаецца, і заўсёды! — быў Алесь Наўроўцкі. І яшчэ калі вучыўся ў медінстытуце, і пасля, калі працаваў урачом участковай бальніцы ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёна, а затым і доктарам «Хуткай дапамогі» ў Мінску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x