Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца другая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца другая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца другая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца другая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ягоная паэзія адрознівалася нечаканасцю думкі, смеласцю параўнанняў, нетрафарэтнасцю вобразаў, незвычайнасцю тэм, якія, здаецца, стаялі недзе наўзбоч жыцця і толькі чакалі яго, Алеся Наўроцкага.

* * *

Чым ты будзеш, дрэва?

Крылом ветрака?

Ці крылом бамбавоза,

Што ўрэжацца ў крыло ветрака?..

Прысвечана Барысу Сачанку.

* * *

Усю ноч — аж давідна —

сон мяне не абдыме:

будзе стукаць мне ў раму акна

тваё імя...

* * *

Я — зерне. Ляжаць на камні змушана.

Замярзаю, сонцам аглушанае.

А навокал калоссем звоніць поле.

Не ўсім аднакая выпала доля.

Жах! Рэальна адчуваеш трагедыю зерня, якое не ўзышло!

* * *

Абледзяніў мароз заснежаныя кусты,

вылятае з рота белаю ватай.

Нічога не трэба мне — толькі ты

І кажух з каўняром паднятым.

* * *

Загадчыца склада

Зіна,

пагаварыць я нават баяўся з табою.

З табою — абсыпанай мякінай

І прыцярушанай

жытнёвай мукою.

* * *

Я сяджу пад хвояй і слухаю цішу,

і знікае кудысьці будзённы тлум.

Сэрца ў гняздзечку сваім калышацца

Пад глухі і смалісты шум.

Думкі па шышцы — па чорнай кропцы, —

як мурашкі рудыя, снуюць.

Тут, у лесе, мяне не абсвішчуць хлопцы

і дзяўчаты не абсмяюць.

Усе гэтыя цытаты ўзяты з адной тоненькай-тоненькай кніжкі «Гарачы снег» Алеся Наўроцкага.

На паэта накідваліся незычліўцы: «Не так піша!», «Не пра тое піша!» — абураліся зайздроснікі.

Мы з Барысам Сачанкам сябравалі з Алесем. Мне падабаўся ягоны своеасаблівы погляд на ўсё на свеце, яго настойлівая зацікаўленасць менавіта нечаканасцямі жыцця, а Барыс быў перакананы, што пры ўсіх накірунках развіцця нашай паэзіі Алесь усё роўна застанецца ў ёй.

Быў час, калі Алесю Наўроцкаму было вельмі цяжка — яму пагражала псіхбальніца. Мы з Барысам наіўна прыкладалі шмат намаганняў, каб гэтага не здарылася...

Але ж гэта і не здарылася!

Свой «Гарачы снег» Алесь Піліпавіч падпісаў амаль расчулена:

«Сіпакову І. Д. Іване, голубе, радуюся, што ёсць сябры, якія разумеюць мяне, і сярод іх ты. А. Наўроцкі. 14/11.1969 г.»

Васіль Зуёнак выдаў першую кнігу «Крэсіва» — ах, якая цудоўная назва: адразу бачыш спосаб дабывання паэзіі! — намнога пазней за нас усіх, а таму яна, зразумела, была ўжо мацнейшай за нашыя: ён меў час адабраць, перабраць, адсеяць усё, што не падабаецца.

Нават крытыкі, якія адгукнуліся на зборнік, адзначылі, што ўсё добра, калі малады паэт не спяшаецца з першым выданнем.

Ідуць дажджы.

А травы жухнуць.

Грыбы хаваюцца ў зямлю.

Ідуць дажджы злавесна, глуха

Рунь заганяюць у раллю.

Ідуць дажджы. А птушкі млеюць!

І нема падаюць на дол.

Ідуць дажджы...

І ліст лілеі

Над смерцю рыб — хаўтурны стол.

Ідуць...

І стронцыю удары

Цвікі ў дамоўкі б’юць і б’юць...

А ў небе хмары,

хмары,

хмары...

Ідуць дажджы...

Дажджы ідуць...

Дакладнасць, гранічная яснасць паэтычнага мыслення, строгасць рытму, рыфмы, радка, страфы.

Адным словам — класіка!

Сталы паэт ужо мысліў грунтоўна і самастойна.

І туманяцца небасхілы

Над маім паўзабытым маем.

Толькі чую, як шэпчуцца крылы,

Толькі знаю: вясна бывае.

Разам са сваім другім зборнікам паэзіі Васіль Зуёнак падараваў мне і чатырохрадкоўе:

Шумнуў легендамі вякоў

Іван Данілавіч Сіпакоў.

Цяпер і ў нас парадак:

асвоена балада.

Недзе між падараваных кніг — не знайшоў адразу дзе! — уразіла мяне, памятаю, адна вельмі цікавая праўка. Ва ўжо надрукаваным тэксце «забітыя вокны хат» Васіль памяняў «вокны» на «вочы» і атрымаўся цуд: «Забітыя вочы хат»! Праўка, вартая прысуджэння Нобелеўскай прэміі!

Нядаўна я атрымаў ад Васіля Васільевіча цудоўны томік ягонай прозы. Праўда, не той, пра якую мы з ім марылі, але ўсё ж грунтоўнай і магутнай.

«Паміж небам і зямлёй». Літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі. Праблемы жыцця, літаратуры, мовы, іх узаемадачыненняў.

А як паэт лезе ў таямнічыя глыбіні слова!

Скажам, розніца паміж «дарогаю» і «сцежкаю», паміж «хмараю» і «воблакам».

«Затое «дарога» — о, гэта ўжо іншая «музыка»: і грукат колаў па гулкім доле, і «падтакванне» капытоў... А ствараецца гукавы «малюнак» гэтымі «д», «р», «г» — з уздыхам-выдыхам: «а», «о», «а»... Для параўнання: «сцежка» — шапатлівая, вузкая істужка, у адзін след — як ступіць нагой...

Ну, а як не згадаць яшчэ адну паралель — «хмара» і «воблака». Тут і пахмурна, і гром рыкае, а там вольны, лёгкі палёт, ды яшчэ і блакіт ёсць!..»

Не, не можа быць звычайнай, абыякавай мовы ў пісьменніка, які вось гэтак, як Зуёнак, любіць «пакапацца» ў слове!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x