Ёсць такі банальны выраз: заплакаць ад шчасця. Дык вось гэта якраз той выпадак. І ў бацькі была макраватая шчака - ці ад маіх слёз, ці яго таксама сляза прабіла. Ён падкінуў мяне: “Мы яшчэ гадаў гэтых, сынок, як капусту, пашынкуем!”
А праз парадны ўваход ён мог і не выйсці... Не помню прозвішча першага сакратара абкама, але помню, што ён, як пазней распавядаў мне бацька, быў франтавік. І паколькі справа тычылася таксама франтавіка, дык першы сакратар не паленаваўся за дзень да суда пад’ехаць і глянуць: што ж у калгасе, дзе бацька быў старшынёй сельсавета, насамрэч згніло? І ўбачыў, што нічога. Палоска жыта, якая расла пад самым лесам, проста не паспела выспець. Бацька вырашыў пачакаць, не дажынаць яе, каб даспела, але тут зачасцілі дажджы - і палоску гэтую пабіла. Яна абсыпалася так, што з яе і торбу жыта ўжо было не намалаціць, таму яе скасілі на кармы.
Бацька пазней распавядаў, як зратаваў яго сакратар абкама. Калі абласны пракурор і старшыня КДБ выказаліся: маўляў, трэба яго садзіць, - сакратар спытаў, ці былі яны на месцы і ці праверылі факты? Аказалася, не - і тут ён грымнуў па стале кулаком: “Чаму толькі я павінен у дождж і ў снег матляцца па вобласці, не есці, а нехта - сядзець у кабінетах і карміцца плёткамі і даносамі! Хіба так партыя вучыць нас працаваць з людзьмі, а тым больш з тымі, хто правераны на фронце?..” І пракурор з гэбістам, тылавыя пацукі, падціснулі хвасты.
Бацька ў жыцці стаяў на тым, што паўсюль і ва ўсім можна дабіцца справядлівасці. Гэткая ў яго была філасофія, з якой ён рэдка (як у выпадку з недаспелым жытам) перамагаў, часцей цярпеў паразы. Якія па натуры сваёй не мог цярпець».
«И отец, и мать, для которой мир вне семьи и вне Бога был призрачным, чуждым, пугающим, никак не подвигали меня к революционным устремлениям, крамольным мыслям о власти. Отец-то, поволжский степняк, был по натуре забияка, он просто подламывал натуру, исходя из непреложных обстоятельств. Раздражение же от своего двойственного бытия, злость, зачастую злость яростную, он срывал на матери - на ком ещё? Мать до бешенства доводила его своей тихой покорностью, смирением перед всем сущим. Однажды, после какого-то партийного собрания, напившись от бессилия перед ломающей его силой, он бросился на мать с кулаками. Мне лет девять, я хватаю топор, замахиваюсь и кричу, почти теряя сознание: “Зарублю, если тронешь!..” Отец опешил от неожиданности, я помню его глаза - и в них непонимание, оторопелость и растерянность перед тем, что никак не могло случиться и произойти, но произошло и случилось. “Ты. на отца... с топором.” - начал он, оглядываясь, будто выискивая что-то у себя за спиной, но тут же как-то безвольно, обречённо уронил руки, повернулся и, не закрыв дверь, ушёл. А мать сказала: “Вова, пабажыся, што ніколі і ні на каго не замахнешся сякерай. Богу болей відаць, як нам жыць і паміраць”».
МАЦІ
«Мама Стася - это душа от духа деда Яся. Дед на неё крепко надеялся. Каждый год он продавал корову, чтобы мама выучилась. И она закончила четыре класса польской школы. На большее коров не хватило.»
«[1971(?)]
Здравствуй, Вова.
Прошу тебе, пиши нам частые письма, а то мы не знаем, как ты там живёшь. Мы тебе посылаем 50 руб. на “до востребования”, смотри аккуратно, бо больше в ноябре мы прислать не сможем, бо отец поедет в санаторий. Но на питание не жалей, питайся хорошо, смотри за здоровьем, на питание нам хватит. Сходи в магазин “Детский мир” и посмотри, может, там найдешь штаны такие вязаные, как у тебя были. Они не больше 10 руб. Купи обязательно поддевать, а то простудишься.
Теперь отец говорил, что ты уже хочешь бросить учиться, но если тебе это что-нибудь даёт, то учись, мы будем помогать, сколько сможем. Я думаю, если надо пройти практику, то походи по школам в Москве, может, там устроишься, хоть бесплатно.
Смотри, что тебе нужно, то пиши. У нас всё по-старому, живём помалу, работаем. Смотри, чтоб у тебя всё было благополучно.
Твоя мама».
«Мы з братам спазніліся.
У шпітальнай палаце стаялі шэсць жалезных ложкаў, і на пяці ложках ляжалі хворыя жанчыны, а шосты быў пусты, зусім пусты, з яго нават матрац знялі, скрозь драцяную сетку віднелася пафарбаваная драўляная падлога, пад ложкам нявытаптаная, таму нібыта гусцей пафарбаваная, чым пасярод палаты, дзе мы застылі, дапытліва пазіраючы на хворых старых жанчын, у якіх не было пра што пытацца, бо ўсё відавочна, але я ўсё ж спытаўся: “А дзе Анастасія Іванаўна?..”-і пяцёра хворых старых жанчын неяк паспешліва, адна перад адной, я ніколі не забуду гэты хворы, старэчы хор, на розныя галасы прапяялі, прамармыталі: “Памерла. памерла. памерла. памерла. памерла”.
Читать дальше