«Только лет в девять я узнал, что батька мой по существу двоеженец. Что в поселке Дубовка под тем же Волгоградом у него осталась другая семья, в которую с фронта пришла на него похоронка, - распавядзе Някляеў іншым разам. - Молодая вдова пристроилась к инвалиду, единственному мужику на всю степь - надо было детей кормить. И вдруг - никакая она не вдова, жив курилка...
Всё мое детство он уезжал и уезжал куда-то страшно далеко - на Волгу. Мама сама его собирала, отправляла. Даже заставляла, если он артачился, ехать. Я не понимал: к кому и зачем?.. Оказалось, что на Волге у меня - сестра и два брата. И моя мать отправляла к ним моего батьку. Их отца...
По кревской родне есть во мне и польская, и, вроде бы, шведская кровь, но с рождения поделён я пополам: на русскую и белорусскую половины... И чётко ощущаю, где во мне одна, и где вторая».
І неяк зноў жа дадасць: «Беларусь для меня всегда была местечком Крево, то есть тем местом, где рождались и умирали все мои предки по материнской линии. Но не более того. Наверное, потому что отец у меня был русский. Всем своим духовным и мыслительным устройством он полностью отличался от того, что было у меня со стороны матери, от деда моего, от дядьёв. Отец был частью России - в чём-то для меня привлекательной и одновременно пугающей своими гигантскими размерами. И даже когда я уже начал не только понимать, но и ощущать, что белорусское во мне превалирует, всё равно ещё не было той любви к Беларуси, которая возникла сейчас: как к живому существу. К существу которое надо оберегать, о котором надо ежедневно думать».
Ужо пазней Някляеў выкажа меркаванне, што не стаў антысаветчыкам не з-за сістэмы, у якой жыў, а з-за бацькі, які па сваіх перакананнях быў абсалютна савецкім чалавекам: «Отец часто говорил: если бы не советская власть, сдох бы в степи пастухом. На то, что эта система вела его все время между жизнью и смертью, он не обращал внимания, считал это нормальным. Поэтому убедить меня мог только другой очень сильный характер. И им стал Солженицын. Меня потряс его “Один день Ивана Денисовича”. Это совпадало с чем-то, о чём я только смутно догадывался про жизнь в этой стране. В общем, литература сыграла для меня роль второго отца».
А з іншага боку... «Мои родители боялись власти биологически. Это был страх перед разорением семьи, её физическим уничтожением. У отца было несколько, грозящих уничтожением, ситуаций, в одной из них, на бюро Молодечненского обкома партии, он мысленно распрощался с семьёй. Выжить помог случай. Позже, уже взрослому, он признавался мне: “Я на войне так ни разу не боялся”. Он приказал себе тогда: “Оглядывайся! Больше случай не поможет”».
«На бацьку пісалі і пісалі даносы. Усё маё жыццё, ад самага дзяцінства, пазначанае чорнымі меткамі гэтых даносаў і ўсім тым, што было за імі. Крыкамі бацькі: “Падлюкі! Сукі!..” Стрэламі з пісталета - калі ён дазнаваўся, што зноў нехта нешта на яго “намаляваў”. Праз гэта - мая нянавісць да сексотаў. Данос для мяне - тое, у чым выяўляецца чалавечая подласць.
Аднойчы напісалі, нібы ён згнаіў жыта ў полі. А тады за адзін каласок садзілі! І павезлі бацьку ў Маладзечна, у абласны цэнтр. Я тады быў зусім малы - гадоў пяць. Прыходзіць да нас у хату бацькаў сябрук франтавы і кажа, што бацьку не проста так павезлі ў Маладзечна - там будзе суд, і калі маці хоча яго пабачыць, дык трэба самой ехаць, бо бацька наўрад ці ўжо дахаты вернецца. Маці ўзяла мяне, і мы паехалі.
Судзіла бацьку так званая “тройка”: сакратар абкама, пракурор і старшыня КДБ. Бацькаў сябар сказаў маці: “Калі ён выйдзе праз парадны ўваход, усё будзе добра - паедзеце дахаты, а калі не - дык... Думаю, калі хочаце яго ўбачыць, ідзіце з двара”.
Мы патапталіся на плошчы, маці не ведала, што рабіць... Потым пайшла да брамы ў двор, дзе стаяла ўжо знаёмая мне машына, якая неаднойчы прыязджала да нас, “варанок” гэны, і я паплёўся за маці, але раптам... Не тое, што зразумеў нешта, якое ў мяне разумение было?.. Дзіцячае... Проста пранізала мяне ўсяго нечаканая думка: гэта ж, калі я з двара іду, дык не веру ў тое, што бацька выйдзе і ўсё будзе добра: мы дахаты паедзем. І я кінуўся да параднага ўваходу. Маці паглядзела мне ўслед і не стала вяртаць.
Я стаў так, каб бачыць яе каля брамы. Але стаяў я не ў двары! На плошчы! Каля параднага ўваходу!
Не ведаю, колькі мы чакалі... Гадзіну? Дзве? Урэшце бацька выйшаў - і праз парадны ўваход! Як толькі я ўбачыў яго. Там прыступкі былі - я іх не заўважыў! Я не пабег - я ўзляцеў! У мяне кожны раз з успамінам пра гэта - вось і зараз - адчуванне палёту. І ўзляцеў я не толькі з радасці, што ўсё будзе добра, што мы паедзем дахаты, але і з адчування перамогі. Бацька выйшаў сюды, бо я пастанавіў тут яго дачакацца. Я тых, што паставілі ў двары “варанок”, каб звезці ад мяне бацьку, перамог! Бацька злавіў мяне над прыступкамі, прыціснуў да сябе, я абхапіў яго за шыю: “Тата! Тата!..” - і ў слёзы...
Читать дальше