Михаил Тычина - Алесь Адамовіч - Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Тычина - Алесь Адамовіч - Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У дакладзе «Зазіраючы ў дзень будучы», прачытаным на вышэйзгаданай канферэнцыі, А. Адамовічам выказана думка пра сапраўднае месца літаратуры ў новых умовах. У часы дагістарычныя і ў эпохі цывілізацый, якія змянялі адна другую, чалавеку дапамагаў яго дзівосны розум. «І вось ён, homo sapiens, чалавек разумны, а разам з ім і ўсё, што ён стварыў (або, наадварот, абяскровіў), апынуўся на краі бяздоння. Як гэта здарылася, у яго ж увесь час быў «ліхтар», які разгараўся, свяціў усё ярчэй, — розум, дык чаму, як жа ён, чалавек, выбег на самы край? Што можа даць яму рэальны шанец на выжыванне? Усё тая ж умелая рука і хуткі розум, сучасная наша тэхнічная дасціпнасць і вучонасць? Пры ўсёй тэхнічнай моцы, якая нас нібыта абараняе ад рэальных цяжкасцей існавання, мы, людзі, выяўляецца, як ніколі, безабаронныя перад сілай выпадковасцей. Яны заўсёды віселі і вісяць над чалавекам. Але каб над усім родам чалавечым?!. Чалавек умелы і чалавек разумны — яны свой адрэзак шляху прайшлі. Далей ісці — калі нам гэта дадзена, калі зможам, утрымаемся на ўскрайку — чалавеку не толькі разумнаму, але і гуманнаму. Толькі такі і магчымы ў будучыні».

Алесь Адамовіч успамінае, як з калегамі — Я. Брылём, У. Калеснікам, Д. Граніным — запісвалі галасы людзей, якія перажылі хатынскія трагедыі, ленінградскую блакаду, і бясконца здзіўляліся, уражваліся пачутым: ды гэта ж — Дастаеўскі! Пад самай бясхітраснай гісторыяй — раптам новыя веды пра чалавека. І праваднікамі ў тых глыбінях, часам пякельных, былі не Дантэ, не Дастаеўскі, а Тэкля Круглова, Марыя Іванаўна Дзмітрыева... А якія прорвы агаляе сітуацыя, у якой цяпер існуе ўсё чалавецтва — гэта яшчэ адкрываць і адкрываць. Каму, як не літаратуры (поруч з навукай), тут быць «правадыром»!

У сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя А. Адамовіч старанна шукаў кінарэжысёра, які згадзіўся б паставіць кінафільм паводле яго ваеннага сцэнарыя. У 1977 годзе А. Адамовіч пачаў працу над сцэнарыем фільма «Забіце Гітлера» (экранізацыя «Хатынскай аповесці»). Элем Клімаў — аўтар фільма «Агонія». Сцэнарыст А. Адамовіч разам з ім стаў праглядваць дакументальныя стужкі пра беларускія Хатыні. У 1985 г. быў нарэшце завершаны кінафільм «Ідзі і глядзі» — пачатковая яго назва была адменена. Кінафільм атрымаў Гран-пры на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985) і трыумфальна абышоў экраны замежжа. А. Адамовіч у гэты час шмат ездзіў па свеце, прымаў удзел у рабоце Генеральнай асамблеі ААН у складзе беларускай дэлегацыі, выступаў на многіх міжнародных антываенных, антыядзерных канферэнцыях, даваў шматлікія інтэрв’ю савецкім і замежным журналістам. Публіцыстыка гэтага перыяду сабрана ў яго кнігах «О современной военной прозе» (1981), «Хатынская повесть. О войне и мире» (1982), «Выберы — жыццё!» (1986), «Літаратура пра вайну і праблемы веку» (1986), «Ничего важнее: Современные проблемы военной прозы» (1987), «Дадумваць да канца» (1988).

Акурат у ноч 26 красавіка 1986 года, калі выбухнуў рэактар на Чарнобыльскай АЭС, Адамовіч ляцеў на самалёце на поўдзень, дзе збіраўся правесці адпачынак і падлячыцца ў санаторыі. З першых дзён шукаў магчымасць разбурыць сцяну сакрэтнасці, апытваў ужо добра знаёмым яму метадам «магнітафоннай літаратуры» вучоных, фізікаў-атамшчыкаў, медыкаў, гаспадарнікаў Мінска і Масквы пра магчымыя вынікі катастрофы. Дамогся сустрэчы з Гарбачовым, у выніку якой з’явілася рэальная магчымасць уплываць на ход падзей. У артыкуле «Хатынь, Хірасіма, Чарнобыль...» пісьменнік напісаў: «Не ўсе і да гэтай пары ўсведамляюць, што новы стан у рода чалавечага, новы адлік часу пачаўся з 26 красавіка 1986 года. Да Чарнобыля і пасля Чарнобыля — гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечныя шляхі чалавецтва ў будучыню».

Паставіўшы творчасць лепшых беларускіх празаікаў у шырокі кантэкст сусветнай літаратуры, А. Адамовіч пераканаўча прадэманстраваў вялікія мастацкія і філасофскія магчымасці нацыянальнай літаратуры і прыйшоў да лагічнага пытання пра перспектывы эстэтычнага руху.

У гады так званай «галоснасці» А. Адамовіч прыкметна актывізаваў сваю грамадска-палітычную дзейнасць. У яго мастацкіх творах «Апошняя пастараль», «Бывай, хунта», «Венера», «Нямко», «Vixi» ўзрасла доля публіцыстычнасці. У кнігах ён разважаў не толькі пра ўласную творчасць, але і пра ваенную і вясковую прозу, пра народны лёс. «Мне здаецца, — адзначае ён, — мы занадта мала патрабуем ад мастацтва, літаратуры... Пытанне, аднак, у тым, што стаіць за заклікамі нашай крытыкі. Ці таго мы ад літаратуры патрабуем, чакаем, што здольная даць толькі літаратура, толькі мастацтва, або мы жадаем, каб яны выконвалі працу, якую здатныя выконваць (нават лепш) іншыя формы ўздзеяння на грамадскую свядомасць (газетныя, публічныя жанры і да т. п.). Мастацтва — механізм найвышэйшай складанасці, і выкарыстоўваць яго трэба рацыянальна, па прызначэнні... Ці варта мікраскопам забіваць цвікі... Нішто іншае працу мастацтва над душой чалавечай не зробіць. Патрэбна мастацтва, і толькі яно». Менавіта мастацтва ўплывае на пачуцці, адчуванні, на свядомасць і падсвядомасць. Такога ўздзеяння на чалавечую істоту трэба чакаць і патрабаваць ад літаратуры, ад мастацтва...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамович - Блокадная книга
Алесь Адамович
Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x