Михаил Тычина - Алесь Адамовіч - Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Тычина - Алесь Адамовіч - Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ ў 60-я гады Алесь Адамовіч актыўна распрацоўваў ідэю пра драматызацыю жанру беларускага рамана і пра тое, што толькі такі раман здольны перадаць сапраўдны маштаб падзей ХХ ст. У 70-я гады ён усё больш настойліва, з уласцівай яму страсцю і паслядоўнасцю, даводзіў калегам-літаратарам неабходнасць мастацка-філасофскага асэнсавання эпохі, пранікнення ў глыбінную сутнасць гісторыі, якая здзяйсняецца на нашых вачах. Як звычайна, сам жа ініцыятар новых падыходаў да паказу жыцця першым і распачынаў ажыццяўляць уласныя праекты.

У нетрах «Хатынскай аповесці» і «Я з вогненнай вёскі...» ужо прысутнічала, нараджалася задума рамана «Карнікі. Радасць нажа, або Жыццеапісанні гіпербарэяў» (1980). «Пасля ўсяго намі пачутага, запісанага, сабранага ў кнізе «Я з вогненнай вёскі... — адзначаў Адамовіч, — нібыта лёгка напісаць яшчэ адну аповесць, раман напісаць. Пра гэта, пра вайну. Толькі навошта? Пасля такіх расказаў, такой праўды! Не хутка адважышся. Аднак тое ж самае, што закрывае шлях, таксама і адкрывае яго — толькі зусім у іншым напрамку... Патрэба зразумець такая ж моцная, як і патрэба даведацца».

Галоўным у новым творы празаіка было пытанне, якое ён неаднаразова чуў у тым ці іншым варыянце ад сваіх апавядальнікаў-відавочцаў хатынскіх трагедый, а менавіта: «Як маглі яны і хто яны, людзі, якія ўсё гэта рабілі?» Раман, як амаль усе мастацкія творы Адамовіча, нараджаўся доўга і цяжка, пра што сведчаць даты напісання: 1970—1980, 1987—1988 гг. У пачатку аўтарскае тлумачэнне: «Гіпербарэі, гіпербарэйцы — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — жыхары Крайняй Поўначы (куды не далятае халодны вецер Барэй, на мяжы нашага свету са светам антыподаў), а паводле ўяўлення некаторых антычных аўтараў — гэта народ, які жыў у сярэдзіне першага тысячагоддзя да н. э. на Усходзе, у Азіі».

Раман «Карнікі» пабудаваны на дакументальным матэрыяле, а прозвішчы яго «герояў» (шараговага выканаўцы злачынных загадаў Тупігі, былых афіцэраў савецкай арміі Сурава і Мураўёва, штурмбанфюрэра Дзірлевангера) фігуравалі ў пратаколах суда над нацысцкімі злачынцамі. Сюжэт пабудаваны на аснове «кругоў»-раздзелаў, у кожным з якіх свой галоўны герой, і кожны з гэтых персанажаў раскрывае ў адкрытых і падрабязных «унутраных маналогах», падобных больш на «плынь свядомасці», сябе, сваю патаемную біяграфію, уласныя намеры і планы. Адны і тыя ж падзеі могуць пры гэтым асэнсоўвацца па-рознаму ў залежнасці ад пункту гледжання таго ці іншага антыгероя, якімі яны ўсе сябе ўрэшце дэманструюць, ад Тупігі і да Гітлера.

У тэкст часта ўводзяцца самі дакументы як доказ таго, што ўсё, пра што апавядаецца ў творы, не спараджэнне аўтарскай фантазіі, а самая праўдзівая рэальнасць нашага часу, калі паўсветам камандавалі людзі з крымінальным мінулым, паталагічнымі дэфармацыямі ў псіхіцы. Адсюль — шчодрае цытаванне вядомых выступленняў фашысцкіх верхаводаў, рассакрэчаных матэрыялаў, загадаў, выпісак, даведак і г. д. Пры гэтым двукоссі здымаюцца, бо ў цэнтры ўвагі аўтара ўнутраны маналог персанажаў як самы моцны спосаб выкрыцця, што дазваляе натуральна спалучыць дакументалізм з псіхалагізмам і філасафічнасцю.

Аднак гістарычны факт і дакумент цікавіць празаіка таму, што ў ім яму бачыцца глыбокі філасофскі сэнс падзей. Ён даследуе, як даследуе вучоны-псіхолаг, не толькі працэс унутранага жыцця персанажа, але і матывацыю яго ўчынкаў, якія не паддаюцца разуменню нармальнага чалавека. Мадэрнісцкі прыём паказу «плыні свядомасці» дакладна адпавядае аўтарскай задуме: разгортваючы перад чытачом хаатычную карціну пачуццяў і думак героя, супастаўляючы менталітэт герояў, якія знаходзяцца на розных прыступках сацыяльнай лесвіцы, празаік спрабуе праз псіхалогію людзей раскрыць філасофію эпохі.

Гісторыя таталітарных, некрафільскіх рэжымаў ХХ ст., на думку раманіста, — гэта гісторыя забойстваў, падступства, генацыду і этнацыду, якая, на жаль, мае тэндэнцыю да паўтарэння, калі пра яе не сказана праўда. Хто гэтыя людзі, ініцыятары масавых злачынстваў? Звышлюдзі, якімі яны сябе ахвотна ўяўляюць? Таямнічыя, з глыбінь пячорнага веку, гіпербарэі (так гучала першапачатковая назва твора)? А можа, проста карнікі, як называе іх народ? Людзі, якія прысвоілі сабе функцыю самога Бога караць і мілаваць, судзіць і даваць па заслугах. Гэтыя беспадстаўныя прэтэнзіі карнікаў — ад радавога Тупігі і афіцэра Мураўёва да фюрэра Гітлера — самавыкрываюцца ў маналогах антыгерояў.

Карнікамі, сцвярджае аўтар, не нараджаюцца, а становяцца. І тады самыя малыя дэфармацыі ў псіхіцы і дэфекты выхавання трансфармуюцца ў паталогію. Улада, тым больш улада, нічым не абмежаваная, ператварае такога чалавека ў выканаўцу задум самога д’ябла, у нелюдзя. Погляд на прыроду ўладара, якім ён паўстаў у сярэдзіне ХХ ст., у рамане «Карнікі» вельмі глыбокі і вобразна пераканальны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамович - Блокадная книга
Алесь Адамович
Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x