Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урэшце, фільму шкодзіць меладраматызм, пагоня за вонкавымі эфектамі. Ах, як прыгожа і як доўга шугае полымя з адзення Дубатоўка! Ах, як ненатуральна бяжыць па белым снезе апранутая ў чорную сукенку звар'яцелая ўдава Кульша! Эфектна, дужа эфектна, але адначасова безгустоўна выглядаюць і босыя ногі мерцвяка на чорным фоне чыноўніцкай фігуры, і асеннія лісты паміж старонкамі старой кнігі, і курчо на галаве той жа ўдавы. Толькі думаеш: навошта ўсё гэта? Што гэта дае для разумення падзей? Безумоўна, сімвалы патрэбны, проста неабходны ў мастацтве, але такія, як, скажам, адзінокае дрэва, што ў адной са сцэн само падае ў балотную твань. Гэта не толькі каларытная дэталь, але і абагульненне, якое прымушае думаць, застаецца ў памяці.

"Дзікае паляванне караля Стаха" магло стаць падзеяй у беларускім кінамастацтве. Стала ж толькі яшчэ адным "добрым сярэднім фільмам". І не дало яму ўзняцца на вышэйшую ступеньку якраз тая прыблізнасць, якой няма ў аповесці і якую часта адчуваеш на экране".

Нечакана для Караткевіча фільм "Дзікае паляванне караля Стаха" атрымаў прызнанне за мяжой — на фестывалях у Францыі, Канадзе, Італіі. Відаць, членаў журы прывабіла нязвычная для тагачаснага савецкага кіно праблематыка. Пасля кожнага такога прыза рэжысёр фільма В. Рубінчык званіў Караткевічу.

— Перадай свайму Мальдзісу, што, наперакор яго рэцэнзіі, фільм атрымаў узнагароду…

— Члены таго журы не чыталі маёй аповесці, а Мальдзіс чытаў, — парыраваў Валодзя.

Дарэчы, пасля адной з такіх узнагарод здарыўся кур'ёзны выпадак. Друкуючы справаздачу з парыжскага фестывалю прыгодніцкіх і фантастычных фільмаў, газета "Правда" назвала аўтара сцэнарыя "Дзікага палявання караля Стаха"… польскім пісьменнікам. А паколькі ў Польшчы якраз стала неспакойна, паведамленне газеты выклікала трывогу: а раптам ён сапраўды там? З вельмі высокай інстанцыі раніцай пазванілі Караткевічам, натрапілі на Валянціну Браніславаўну, якая ўжо ўстала, і спыталі:

— Ці не скажаце вы, дзе цяпер знаходзіцца Уладзімір Сямёнавіч?

— Спіць, — адказала Валянціна Браніславаўна, на ўсякі выпадак заглянуўшы ў кабінет. — Дзе ж яму яшчэ быць?!

Між тым "год Караткевіча" працягваўся. Вярнуўшыся з санаторыя ў Аксакаўшчыне, Валодзя на нейкі час стаў ранейшым — вясёлым, дасціпным. Тэрмінова, да юбілею, пісаў п'есу пра Янку Купалу, дзеля чаго мы з Кісялёвым шукалі яму звесткі пра ўдзельніка паўстання 1863 года Зыгмунта Чаховіча, які аказаў вялікае ўздзеянне на будучага песняра. Зноў загаварыў пра завяршэнне "Каласоў…". Пачаў даваць згоду на сустрэчы з чытачамі.

Адна з такіх сустрэч адбылася 21 мая ў шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах. Арганізавала яе Тамара Мікалаеўна Антановіч, неўрапатолаг шпіталя, прапагандыст беларускай культуры. Вакол яе стварылася, як бы мы сказалі сёння, нефармальнае аб'яднанне з медыцынскага персаналу. Яна і пастаралася, каб сустрэча прайшла сардэчна, па-хатняму. Расставілі кругам сталы з чорнай кавай і бутэрбродамі. Запалілі камін. Уключылі запісы "Песняроў"… Хаця Караткевіч спяшаўся дамоў, бо якраз з Тбілісі прылятала Гелена Крыжанава-Брындзава, але ахвотна адказваў на пытанні. Прыводжу па тагачаснаму запісу найбольш істотныя.

— Што ў вашых творах — праўда?

— Для мяне важна перадаць дух эпохі. І каб за ёй адчуваўся сённяшні дзень. Каб чалавек рабіў вывады… У гісторыі, якую я паказваю, не ўсё добра, але гэта наша гісторыя — ад яе нікуды не дзенешся.

— Хто ў вас любімы герой?

— Гервасій Выліваха, бо нідзе не губляецца. А ўвогуле ўсе блізкія. Відаць, таму, што пішу іх не адной белай крэйдай ці чорнай сажай.

— Чаму не пішаце пра сучаснасць?

— Яшчэ не адстаялася яна. Ды і матэрыялы ў архівах яшчэ не адсакрэчаны.

— Пісьменнік павінен весці?! — мужчынская рэпліка ад увахода.

— Так. Але трэба ведаць, куды. А то завядзеш… Вунь Фадзееў (гэта прыспешыла яго смерць) у "Чорнай металургіі" выступіў за адну з дзвюх тэхналогій. А яна аказалася заганнай, магла адкінуць краіну назад… У гісторыі ж я адчуваю сябе ўпэўнена.

— Што вы думаеце пра сённяшняга чытача?

— Яго забівае "ящик". Праўда, я і сам гляджу тэлеперадачы — "В мире животных", дэтэктывы. Апошнія лічу карыснымі, бо яны ўбіваюць людзям, асабліва маладым, параграфы кодэксу ў даступнай і займальнай форме. А гэта істотна: марожанае ў шакаладзе мы ямо куды ахвотней, чым калі б яно было загорнута, да прыкладу, у салому…

— Вашы любімыя кветкі? Пара года?

— Усе добрыя. Непрыгожых кветак не бывае ўвогуле… Цяпер сумую па гнілой восені. Калі доўга цёмна, калі за акном — безнадзейны дождж, а табе добра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x