Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О, гэта гучыць амаль як Міцкевіч.

— Лепей, чым Міцкевіч! — жартам паправіў яе Валодзя. — Дарэчы, род яго вядзе свой пачатак ад беларускага Міцькі.

Роўна ў дзве гадзіны, пад гукі гейнала з Мар'яцкай вежы, сустракаліся мы ля "Сукеніц" і ішлі абедаць. Кожны дзень выбіралі іншую кухню: горскую ("гуральскую"), венгерскую, французскую. Па патрабаванні Караткевіча плацілі строга па чарзе. Ён жа заўсёды сачыў, каб на стале былі вострыя прыправы. Асабліва Валодзю спадабалася "магі" — падліва з сушаных грыбоў. І ў кожнай рэстарацыі ён гучна патрабаваў:

— І ешчэ попрошэн о пшыправэн з гжыбув!

У час гэтых сустрэч каля "Сукеніц" адбыліся два анекдатычныя выпадкі, якія потым Караткевіч называў "розыгрышамі веку". Аднойчы падыходжу. Гляджу: стаіць Валодзя каля кіёска з рознымі кур'ёзнымі сувенірамі, выбірае, што б гэта, вярнуўшыся, паднесці сябрам. А тут да мяне падбягае цыганка — маладая, прыгожая, інтэлігентная — і абяцае вываражыць шчасце. Я кажу ёй, што ў тое шчасце не дужа веру і што няхай яна лепш вываражыць яго вунь таму чалавеку ў футравай шапцы: імя яго — Валодзя, і з'яўляецца ён беларускім пісьменнікам. Цыганцы толькі таго было і трэба. Падбегла яна да Караткевіча і зычна (чуў, хоць стаяў зводаль) пачала (зразумела, па польску):

— Пане Валодзя! Я пану вываражу шчасце, скажу, колькі пан кніжак выдасць у наступным годзе!

У Валодзі, як ён потым прызнаўся, валасы сталі дыбарам. Але паслухмяна палез у кішэню і стаў "залаціць" цыганцы ручку дробнай манетай. Варажбітка тут жа выказала незадавальненне: "залаціць" трэба "паперкай". І для заахвочвання дадала:

— Пан будзе жыць восемдзесят восем год!

— А нашто мне так многа? — здзівіўся Валодзя. І, даўшы нейкую "паперку", пачаў ніякавата адступаць.

І тут я выйшаў яму насустрач:

— Ты што гэта, Валодзя, сёння нейкі такі збянтэжаны?!

— Т-ты скажы лепей, адкуль кракаўскія цыганкі могуць ведаць маё імя?

Я паглядзеў на вежу Мар'яцкага касцёла, на помнік Міцкевічу, на пахмурнае неба і паволі вымавіў:

— Слава, Валодзечка, слава. Ужо і да Кракава дайшла!

Хадзіў ён несамавіты дні з тры — аж нарэшце, за абедам, я яму ва ўсім прызнаўся. Нечакана для мяне ён усцешыўся:

— Гэта ж гатовы міф! — і дамогся таго, каб заплаціць за абед па-за чаргой ("па злоту за тых восемдзесят восем год"). — Больш, аднак, вы мяне, чэрці, ужо не купіце!

А ў другі раз было так. У амаль пустой зале бібліятэкі Чартарыйскіх я пачуў, што нейкая жанчына гаворыць з абслугай па-польску, але з яўным рускім акцэнтам. Аказалася яна савецкай фалькларысткай. Як больш абазнанага з Кракавам спытала мяне, дзе тут лепей абедаць. І я адказаў, што мы, ёсць тут такі беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, кожны дзень абедаем для разнастайнасці ў іншым месцы.

— Які Караткевіч? — спытала яна. — Той, што вучыўся ў Кіеве і напісаў "Чазенію"?

— Той самы.

— Ой, тады пазнаёмце нас асабіста! Зрабіце ласку!

Па дарозе да "Сукеніц" мы распрацавалі план розыгрышу. Падышлі — бачым: стаіць Валодзя ля помніка Міцкевічу, снег з каўняра абтрасае, на гадзіннік паглядае.

І вось падыходзіць да яго жанчына, апранутая ў дарагое футра, і па-руску строга пытае:

— Таварыш Караткевіч?

— Так.

— Уладзімір Сямёнавіч?

— Та-ак.

Вось што, Уладзімір Сямёнавіч, вам прапануецца на працягу дваццаці чатырох гадзін пакінуць межы гэтай краіны. Аб прычынах лепей не пытайце, таму што вы іх добра ведаеце самі.

— Ну… Ну што такое я вам зрабіў? Пару разоў у "Кухцік" зайшоў, дык хіба за гэта высылаюць…

Жанчына рассмяялася. І тут Валодзя зразумеў, што яго зноў разыгралі.

— Завошта?! — спытаў ён у мяне меладраматычна, калі ўсё высветлілася.

— А каб не гаварыў, што цябе ўжо больш ніхто не "купіць", не зазнаваўся. Ды і за ўчарашняга "сапраўднага паляка", Валодзечка, за тое, што ты мяне таксама падвёў пад манастырскі мур…

А напярэдадні здарылася вось што. Польскія сябры арганізавалі ў наш гонар "прыём" у кафэ "Літаратурнае" на Плянтах. Прыйшоў з універсітэта прафесар Лужны, нейкі барадаты паэт. Пагаманілі крыху, выпілі па маленькаму кілішачку такайскага віна.

— Паседзімо дзе яшчэ! — рашуча запрапанаваў мне Валодзя, калі пачалі разыходзіцца.

— Дужа няма часу.

— Знойдзеш той час! — калі Караткевіч упарціўся, спрачацца з ім не мела сэнсу. — Пойдзем у "Кухцік"!

— Тады — лепш у "Міхаліковую яму". Аформлена яшчэ мастакамі "Маладой Польшчы". Выспяньскі там бываў. Цыганскі хор спявае…

У "Міхаліковай яме" было чамусьці пуставата. За суседнім столікам сядзеў сівы мужчына з "арліным носам". Пацягваючы моцную каву і пітны мёд, Валодзя заўважыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x