Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як гэта было ўжо даўно? Колькi ад гэтага часу зьменаў!

Чаканьне ў бязлюдным пакоi трывала ўжо доўга, непакоячы Попутчiка ўсё болей. На што яго сюды паклiкалi? Што яму скажуць? А… можа… арыштуюць?

Дык-жа не!.. 3 чаго?.. He!.. Ха-ха-ха! Сьмех, ды й толькi. За што? Не! — крычэла ў душы Попутчiка бясьсiльным пратэстам.

He!!! — стараўся адсунуць ад сябе гэтую думку, забыцца аб ёй, думаць аб нечым iншым, але праклятая, быццам дакучлiвая муха, усё варочалася i вярцела мозак пытаньнем:

— А што, калi арыштуюць? Ня ты першы, ня ты апошнi. Усё магчыма ў гэтай краiне ўсялякiх магчымасьцяў…

Раптам дзьверы адчынiлiся i зьявiўся ўжо вядомы малады жыдок.

— Пожалуйте, товарищ!

Iзноў калiдор. Iзноў рад дзьвярэй, як у гатэлi. Затрымалiся. Праваднiк пастукаў.

Голас з сярэдзiны:

— Войдите!

Перад арэопагам

Попутчiк увайшоў у габiнэт савецкага вяльможы. Камфорт. Прыгожае масыўнае бюро. Выгодныя аббiтыя скурай фатэлi. У куце на падстаўцы разьбяны, адлiты з бронзы, партрэт Ленiна. На падлозе дыван.

У пакоi было колькi асоб. Усе вочы скiраваны на Попутчiка, якi ўвайшоў.

Жыдок-праваднiк счэз, як дух.

Пасьля даўжэйшай маўчанкi абазваўся той, што сядзеў за стадом.

— Ну, сядайце, грамадзянiн Попутчiк!

Быў гэта бляндын у сярэднiх гадох, добра адкормлены, са сьвiрлячым поглядам гепiстага. 3 ягонага твару ня зыходзiла iранiчная ўсьмешка.

Гэта быў заступнiк старшынi Менскага аддзелу ГПУ — таварыш Апанскi.

Апанскi быў апрануты ў цывiльную вопратку. Усе iншыя ў шэрых фрэнчах з адзiнымi вайсковымi адзнакамi-ромбамi з чырвонай эмалii на каўнерах.

Попутчiк ня ведаў, хто яны. Калi-б ведаў, яшчэ больш спалохаўся-бы. Глядзеў то на аднаго, то на другога, здагадваючыся толькi, што перад iм сядзяць важныя фiгуры, але ня ведаючы, што гэтыя сьцiплыя адзнакi на каўнерах ёсьць найвышэйшыя вайсковыя адзнакi, якiя адпавядаюць гэнэральскаму становiшчу ў iншых краёх.

Апрача Апанскага, яшчэ адзiн быў апрануты ў цывiльную вопратку. Худы, высокi, на якiм ягоны касьцюм вiсеў, як на шчотцы, што падмятаюць падлогу.

Гэта быў начальнiк аднаго з аддзелаў, таварыш Гендзiн.

Iншыя таксама былi начальнiкамi або заступнiкамi. I Гродзiс, якi, апрануўшыся ў эўрапейскi касьцюм, са сваiм салiдным брухам выглядаў-бы як тыповы буржуй, i Карытаў з тварам, густа ўскрытым вуграмi, i iншыя.

Толькi што перад уваходам Попутчiка скончылася паседжаньне калегii.

— Ну-у-у, — адазваўся працяжна таварыш Апанскi, — расказвайце нам, грамадзянiн Попутчiк.

— Аб чым?

— Ну-у-у, з якой мэтай вы прыехалi ў Менск? — цягнуў далей заступнiк старшынi ГПУ, злосна ўсьмiхаючыся.

— Як з якой мэтай? — мямлiў зьбянтэжаны гэтым пытаньнем Попутчiк. — Дык-жа ўсе ведаюць, з якой мэтай. Ведаюць аб гэтым мае прыяцелi з «Грамады», ведаў таксама, даючы мне вiзу, i параднiк паўпрэдства Ульянаў… Дык-жа, даючы мне вiзу, ведаў, каму дае…

— Ну так, але мы-б хацелi пачуць, што вы аб гэтым скажаце.

— Я прыехаў, каб паглядзець, як творыцца новае жыцьцё, будуецца сацыялiзм… — Попутчiк ня мог адразу нiчога iншага прыдумаць, апрача гэтых трафарэтных фразаў.

— Ага… новае жыцьцё… сацыялiзм, — паўтарыў Апанскi, не зьмяняючы свайго iранiчнага тону. — Ну, i як-жа-ж вам падабаецца гэтае «новае жыцьцё»?

— Ня нэрвуйцеся, таварыш Попутчiк, спакойна! — дакiнуў Гродзiс.

Попутчiк паглядзеў на дабрадушны (гэтак яму здавалася) Гродзiсаў твар i крыху набраў духу.

— Не, я не нэрвуюся… зусiм не… Мне надта падабаецца… Я-б хацеў застацца тутака ў Менску. Апанскi зарагатаў:

— Застацца?.. Хэ-хэ-хэ!.. Падабаецца… хэ-хэ!.. Дык вы, грамадзянiн Попутчiк, думаеце, што вам, вiцэ-старшынi «Беларускай Рады», мы дазволiм тут застацца?

— Ну, нiчога не парадзiш… тады паеду назад…

— Назад? — i Апанскi з усьмешкай паглядзеў на сваiх таварышоў.

Пагляд Попутчiка скiраваўся ў гэтым самым кiрунку, i на ўсiх тварах ён заўважыў мiмалётную ўсьмешку, якая нiчога добрага не прарочыла.

Попутчiк адчуваў сябе надта дрэнна. Бачыў, што тут ня вераць нiводнаму ягонаму слову, што ня вераць у ягоную лёяльнасьць, а ў ягонае захапленьне савецкiм будаўнiцтвам i пагатоў. Далейшыя допыты закраналi ягоныя дачыненьнi да «Грамады», да «Беларускае Рады» i г. д.

I ўсё час ад часу:

— Але вы ня нэрвуйцеся, грамадзянiн!..

Пасьля кожнага гэткага «супакойваньня» Попутчiк быў знэрваваны яшчэ больш.

Гэткая гутарка, якая не прарочыла Попутчiку нiчога добрага, трывала блiзу гадзiну i раптам…

Раптам, як пад уплывам нейкiх чараў, усё перамянiлася, дачыненьнi да Попутчiка зрабiлiся вельмi прыязныя. Моў з твараў, якiя акружалi яго, зьляцелi прыкрыя маскi i зьявiлiся праўдзiвыя чалавечыя аблiччы. Гэтыя твары раптам страцiлi свой дасюлешнi iранiчны выгляд i праясьнiлiся прыяцельскай ветласьцю. Можна-б сказаць, што дагэтуль разыгрывалася камэдыя, а цяпер вось пачынаецца ўзапраўдная паважная гутарка. Ужо перасталi тытулаваць Попутчiка «грамадзянiнам», а называлi яго «таварышам».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x