Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можа, маеце загранiчныя парфумы?

— Што! Адкуль?

— Дык, можа, маеце шаўковыя панчохi? Гэта таксама добры тавар.

— I панчох ня маю. Хаджу ў дзiравых латаных шкарпэтках.

— Ну, дык што вы маеце? Прыехалi з-за гранiцы — i нiчога ня маеце!

— А скуль вы ведаеце, што я прыехаў з-за гранiцы?

— Ну я-ж бачу таможанную наклейку ў вас на валiзцы. Адразу вiдаць, што вы прыехалi з-за гранiцы… А можа, вы нешта маеце? Я магу добра купiць. Я вам раю толькi са мной мець iнтэрас.

— Ды адчапецеся! Нiчога я ня маю i хочу ўжо легчы спаць. Падрыхтуйце мне, калi ласка, пасьцель.

Попутчiк распранаўся, а жыд усё час ад часу заглядваў у пакой, быццам забыўшыся падаць нейкую патрэбную рэч, а адным вокам паглядаючы на распранутага гасьця, цi з-пад нагавiц ня высунецца пара дамскiх шаўковых панчох або цi не ўпадзе на падлогу флякончык з фiрмай Coti або Houbigan…

* * *

Прачнуўся рана, з прыемнасьцю працягваючыся на цёплых жыдоўскiх пярынах.

«Ну, вось я ўжо ў Менску! Ужо даехаў да мэты. Што-ж мяне тутака чакае? Цi добра прывiтаюць i будуць намаўляць застацца, цi пасьля пары тыдняў прыйдзецца варочацца ў Вiльню».

За вакном падаў дождж. Вулiца брудная, укрытая балацянымi лужынамi, бязьлюдная. У паветры разьлiта была нейкая нудная шэрасьць. Лянотна праехалi вулiцаю два вазы з цэглай. Нейкi праходжы махаў камусьцi кулаком i лаяўся агiдна, па-расейску…

Попутчiк сказаў, каб яму далi гарачай вады, агалiўся, пачысьцiўся i пайшоў на горад.

Як толькi выйшаў на вулiцу, нейкiя два малыя жулiкi спаткалi яго сьмехам:

— Глядзi! Глядзi! — крычэў адзiн. — Во! Дзядзька iдзе ў цылiндры!

Гэта быў нацемак на капялюш Попутчiка. Ён прыехаў у цьвярдым капялюшы, якiх даўно ўжо ў Менску ня бачылi, а маладыя жулiкi напэўна пабачылi першы раз у жыцьцi.

У тэатры

На залi было цёмна. Пры аднэй запаленай над сцэнай лямпе адбывалася рэпэтыцыя.

Каб не перашкаджаць, Попутчiк цiха прайшоў памiж радамi крэслаў i сеў у першым радзе.

Нехта са сцэны, пабачыўшы ў тэатры чужога чалавека, засланiў рукой вочы ад сьвятла, якое падала згары, i прыглядаўся да Попутчiка. Пасьля зiрнуў яшчэ нехта…

— Попутчiк! Попутчiк тутака! — праляцела праз сцэну. Рэпэтыцыя спынiлася. Праз перакiнены над аркестрай мосьцiк сьпяшалiся старыя таварышы прывiтацца з тым, хто прыехаў. Уцягнулi яго на сцэну. Падкiдалi ўгару. Новыя, незнаёмыя Попутчiку людзi падыходзiлi да яго i прадстаўлялiся.

— Ня ведаеце? Гэта-ж Попутчiк! Ён наш стары калега!..

— Кажэце-ж, цi надоўга? А можа, застаняцёся?

— Ня ведаю, не ад мяне гэта залежыць — адказаў Попутчiк.

Гэтая авацыя, з якой спаткаўся Попутчiк, ударыла яму ў галаву, як вiно. Прыемна спаткацца са старымi прыяцелямi i бачыць, што яшчэ памятаюць аб супольнай працы, аб ягоных заслугах…

Увечары быў на спэктаклi.

Пасьля спэктаклю быў запрошаны на кватэру аднаго з актораў, дзе наладжана была вячэра з гарэлкай. Калi, хочучы рэванжавацца, запрапанаваў на другi дзень спатканьне ў рэстаране (сталоўцы — па-савецку), на яго паглядзелi так, быццам сказаў нешта недарэчнае.

— Не, мы толькi ў кватэры… Мы нiкуды ня ходзiм…

Дзiўнай выдалася Попутчiку тут гэта нястача жыцьця кафэ. Асаблiва ня мог уцямiць, як бяз гэтага абыходзiлася артыстычная багэма. Ён, Попутчiк, звыкшы да iншага жыцьця, гэты недахоп адчуваў надта востра. Дык вось, увечары часам хадзiў да якойсьцi «сталоўкi» на шклянку пiва. Але-ж тыя савецкiя сталоўкi! 3 падлогай, пасыпанай апiлкамi, з няветлымi «афiцыянтамi» (кэльнэрамi), з гэтай публiкай у даўгiх чырвонаармейскiх шынэлях, не падабалiся яму.

Штодня бываў у тэатры. Ставiлi «Кастуся Калiноўскага», «Каваля-ваяводу», «Кар'еру Брызгалiна»…

I ў гэтых п'есах шмат што не падабалася Попутчiку. Злавала яго, што сяляне з 1863 г. гаварылi моваю сучасных камсамольцаў, гадка яму рабiлася, калi аднаго з гэрояў п'есы «Каваль-ваявода», пабiтага, пераможанага, вешалi на сцэне, закiдаючы яму вяроўку на шыю. Ня мог уцямiць, чаму прававернаму савецкаму грамадзянiну Брызгалiну ў апошнiм акце выносяць прысуд расстрэлу — толькi за ягоныя старыя грахi, даўно ўжо адпакутаваныя…

Калi дзялiўся сваймi ўражаньнямi з таварышамi, яны ўсьмiхалiся i казалi:

— Бо ты тут чалавек новы — ты нiчога не разумееш… гэтак трэба…

— Але-ж гэтыя вашы эфэкты!.. Як-жа можна дапускаць гэткiя рэчы ў драматургii… Гэта-ж агiда!.. I гэта нават можа зрабiць уражаньне зусiм iншае, як хацеў аўтар…

— Вораг павiнен быць дабiты… — адказвалi яму [2] Аднак, гэты рэпэртуар бальшавiкi пасьля заквалiфiкавалi як «нацдэмаўскi» i зьнялi са сцэны. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x