Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але пастаноўка была беззаганная. Рэжысэрыя вельмi старанная. Апрацоўка роляў таксама. Аб суфлёрскай будцы i ўспамiну ня было.

Багатая дзяржаўная субсыдыя дазваляла ўтрымоўваць вялiкi акторскi пэрсанал, аркестру, балет, хор.

За дырэктара тэатру быў Дыла.

Тэатр у Вiцебску

У гэтым часе адбылося адкрыцьцё ў Вiцебску другога дзяржаўнага тэатру, дзе за дырэктара быў прызначаны Красiнскi з Вiльнi.

На гэтую ўрачыстасьць быў запрошаны i Попутчiк. У Вiцебск зьехаўся ўвесь лiтаратурна-мастацкi сьвет.

На ўрачысты спэктакль была выбрана п'еса Шэксьпiра «Сон у летнюю ноч». Ox! пасьля тэндэнцыйнай бальшавiцкай лiтаратуры нарэшце можна было ўздыхнуць з палёгкай, маючы перад вачыма твор вялiкага запраўднага мастацтва…

Тутака Попутчiк меў прыемную неўспадзеўку. Большасьць тэатральнай трупы, моладзь, гэта былi людзi, якiя першыя крокi на сцэне стаўлялi пад ягоным кiраўнiцтвам у «Беларускай хатцы». Цяпер яны вырасьлi на запраўдных таленавiтых актораў. Зрабiла гэта добрая школа. Гэтая моладзь нядаўна вярнулася пасьля пяцёх гадоў працы з Масквы, дзе пад кiраўнiцтвам найлепшых расейскiх тэатральных сiлаў атрымала прафэсiянальнае ўзгадаваньне. Тутака яго таксама горача вiталi.

Першая лыжка дзегцю

На ўрачыстасьцi меўся прамаўляць i Попутчiк.

Але перад пачаткам спэктаклю падыйшоў да яго дырэктар тэатру, ягоны прыяцель Красiнскi, i заклапочаны сказаў:

— Даражэнькi мой… як-бы гэта сказаць?.. Ну, пастанавiлi, ведаеце, што вы, як чалавек, якi прыехаў з Заходняе Беларусi… ну, што наагул будуць прамаўляць толькi людзi тутэйшыя. Вам пакуль што не выпадае… Вы мяне разумееце? Будзе нейкi дысананс… цi як сказаць… ня будзе тое, як… Адным словам… ляпей можа будзе, каб вы паднялi тост у часе банкету, пасьля спэктаклю, або… як самi ўважаеце?.. мо ня варта?.. Можа, будзе неадпаведны настрой. Як вам здаецца?..

Попутчiк не прамаўляў i на банкеце. Мала таго. У часе банкету, нiхто iм не цiкавiўся, нiхто да яго не зварачаўся, нiхто ня гутарыў з iм. Попутчiк быў як iзаляваны ад усяго асяродзiшча.

Пасьля вiцебскiх урачыстасьцяў вярнуўся ў Менск.

Гутарка суседак

На рагу Вясёлай i Правiянцкай спаткалiся дзьве суседкi.

— Панiчка! Што гэта можа быць?.. Тут нешта ў нас на нашай вулiцы не ў парадку.

— А што, панiчка?

— А во! Ня бачыце?

— Што? Гэны, што там… папяроску круцiць?

— А няўжо-ж.

— Сочаць некага?

— Але. Я ўжо даўно заўважыла.

— I на каго-ж мае зноў звалiцца няшчасьце?

— А ня ведаеце, панiчка? Дык-жа да гэтай старой, што жыве на Вясёлай вулiцы, сын знакам тым прыехаў. 3-за гранiцы! Можа, бачыла панiчка, гэткi алiгантна апрануты, пазагранiчнаму, i ў гэтакiм кацялку на галаве ходзiць…

— Шкада старой! Вось будзе турбота…

— A мо i нiчога ня будзе.

— Э, не кажэце! Нiколi гэтак ня бывала, каб дарма саiчылi. Ужо калi за кiм ходзяць, дык не здарма…

— Цiкавасьць, а цi старая ведае ўжо…

— Як-жа-ж магла-б ня ведаць, калi гэты, вось што тамака стаiць, дык i ня надта крыецца. Ад самага раньня прыходзiць i пачынае пад ейнымi вокнамi хадзiць: туды i назад, туды i назад… Сьляпы ўбачыць.

— А мо яму, гэтаму сыну ейнаму значыцца, i нiчога ня зробяць! Кажуць, што гэта нейкi вядомы беларус… А яны беларусаў цяпер паважаюць. Можа, яму нейкую службу добрую дадуць.

— Дай Божа, дай Божа, але ня ведаю…

На другiм баку вулiцы гэтым часам стаяў нейкi чалавек у чорнай скураной шапцы i круцiў у руцэ пушачку з сярнiчкамi, робячы выгляд, быццам хоча закурыць папяроску. На першы пагляд магло паздавацца, што нiчым больш ён ня цiкавiцца. Але добра прыгледзеўшыся, можна было заўважыць, што гэты працэс запальваньня папяросы трывае зашмат, доўга i што пагляд чалавека ў скураной шапцы скiроўваецца ад часу да часу на ваконцы малога драўлянага дамка пры Вясёлай вулiцы.

— Панiчка! Не глядзеце на гэтага гада! А то й для сябе нейкае няшчасьце прыдбаеце.

— Праўду, панiчка, кажаш. Ня наша гэта справа. Божая воля…

ГПУ настройвае

Пасьля шчырых гарачых прывiтаньняў, з якiмi Попутчiк спаткаўся ў першыя днi пасьля свайго прыезду ў Менск, праз нейкi час заўважыў вялiкую перамену. Пры спатканьнi з iм некаторыя мелi гэткi выгляд, быццам хацелi як мага хутчэй ад яго адкараскацца. Iншыя, здалёк пабачыўшы яго, уцякалi на другi бок вулiцы, быццам не пазнаючы. Адзiн знаёмы (М-о), калi Попутчiк, спаткаўшыся з iм на вулiцы, iшоў побач i гутарыў, раптам затрымаўся i, падаючы руку на разьвiтаньне, сказаў:

— Выбачайце, я пайду… Мне трэба ў iншы бок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x