Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У дрымучых лясах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У дрымучых лясах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...

У дрымучых лясах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У дрымучых лясах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пракляты габай анямеў ад дзіва.

У самым цэнтры красаваўся новы драўляны каўчэг. Разьбяр да яго падышоў, паглядзеў, памацаў, зноў адышоў. Глядзеў з правага боку, з левага і строга сказаў:

— Старадаўнія ткачыхі ўсходу і захаду. Загадваю вам з'явіцца сюды!

Адразу прыйшлі жанчыны ў доўгіх вопратках, з затуленымі празрыстым шоўкам тварамі. На руках блішчэлі залатыя бранзалеты з дарагімі каменнямі. Праз празрысты шоўк свяціліся іх вочы — чорныя, сінія, зялёныя.

Пракляты габай таропіў у іх свае бельмы.

І зноў сказаў разьбяр:

— Старадаўнія ткачыхі ўсходу і захаду! Загадваю вам зрабіць з гэтых кветак і раслін прыгожыя ўзоры для святога каўчэга.

І паслухмяныя ткачыхі пачалі працаваць: нарвалі кветак, траў, пальмавых галін, залатых апельсінаў і давай плясці ўзоры, як тыя пастушкі, што плятуць вянкі на полі з нашых каласоў, траў і васількоў. Пры гэтым старадаўнія ткачыхі спявалі песні на незразумелай мове. Яны хутка скончылі работу і давай абвешваць жывымі гірляндамі кветак, апельсінаў і вінаграду сцены і дзверы каўчэга.

Разьбяр махнуў рукой.

Ткачыхі зніклі. Разьбяр любаваўся на работу. Падыходзіў да каўчэга, адыходзіў, мацаў рукамі і задаволена цмокаў губамі.

Потым ён зірнуў на неба і сказаў:

— Мне яшчэ патрэбны для каўчэга два львы і два арлы! Самыя прыгожыя цары звяроў і птушак, загадваю вам з'явіцца сюды!

З-пад неба прыляцелі два арлы. Прыбеглі ў адзін міг два львы. Арлы ўзмахвалі крыллямі. Львы білі аб зямлю хвастамі. Іх вочы і грывы былі залацістыя і велічныя.

Пракляты габай таропіў у іх свае бельмы, малаціў ад страху зубамі.

Разьбяр махнуў рукой.

У арлоў задрыжэлі крыллі. У львоў ад страху ўзняліся залацістыя грывы. Львы і арлы загаварылі голасам чалавечым:

— О, чалавек, о, цар зямлі… Злітуйся над намі. Дай нам вольна жыць у стэпе. Не хочам адзеравянець на векі вечныя… Мы хочам жыць… Мы хочам назад у свае гнёзды, у свае логвы, да сваіх серабрыстых ручаёў. Мы хочам у свае пахучыя лясы… Мы хочам волі…

З вачэй львоў і арлоў цяклі слёзы. Звяры і птушкі дрыжэлі ад страху і прыпадалі да ног разьбяра. Але ён быў непадатлівы і строгі:

— Загадваю вам!

Разьбяр махнуў рукой.

Два арлы ўзляцелі над каўчэгам. Два львы сталі дуба па абодвух баках каўчэга. Пярэднімі лапамі яны ўпёрліся ў сцены яго, хвастамі ўпляліся ў жывыя гірлянды кветак і застылі.

Разьбяр яшчэ раз махнуў рукой.

Расліны, кветкі, апельсіны і вінаград, львы і арлы адзеравянелі. З суфіта новага будынка знікла неба, з падлогі знік квітнеючы стэп.

Прапяялі другія пеўні.

Новы будынак быў асвечаны адной свечкай. Разьбяр узяў у рукі кавалак вострага шкла і давай шліфаваць і тачыць драўляныя расліны, драўляных звяроў і птушак. Потым ён узяў пэндзаль, гліняную міску з фарбай і пакрываў іх лёгкім золатам.

Пракляты габай таропіў у разьбяра свае бельмы.

Разьбяр нават не зірнуў на яго. Робячы сваю работу, ён сказаў:

— Затое, пракляты габай, што ты мяне не паслухаў і прыйшоў сюды глядзець, зараз жа аслепні!

І габай (каб яго імя сцёрлася з памяці людзей!) тут жа аслеп.

Ён ужо не бачыў цудоўнага разьбяра.

— Калі толькі каму-небудзь раскажаш аб тым, што бачыў, з табою станецца, як з гэтымі арламі і львамі. З табою будзе нават горш. Ідзі!

Аслепшы габай пац-мац рукамі аб сцяну і ледзь выбраўся на двор. Пабрыў па дварэ і зноў — пац-мац рукамі і дабраўся да хаты рабіна. Зайшоўшы к рабіну, ён, шэльма і гад, расказаў рабіну ўсё. Рабін павёў габая дамоў, палажыў яго на шоўкавую пярыну і загадаў спаць, а сам склікаў зборышча кагальных братчыкаў. Расказаў ім аб гэтым дзіўным здарэнні, і на ўсходзе сонца яны пайшлі грамадой у новую сінагогу.

Разьбяра яны ўжо не знайшлі.

Новы каўчэг ззяў золатам, ззяў хараством. Вінаград, апельсіны, кветкі, лаўровыя вянкі, пальмавыя галіны здзівілі прыгожасцю. Здавалася, што яны яшчэ пахнуць садам, стэпам. Львы і арлы былі, як жывыя. Аж страшна было дакранацца да іх пальцамі.

Прапяялі трэція пеўні.

Знік пракляты габай з шоўкавай пярыны.

Габаіха шукала яго пад ложкам, па ўсіх каморах багатай хаты, на дварэ, на вуліцах — габая не стала.

Слухаючы казку шамеса рэбэ Элі, мы ўсе мімаволі з новай цікавасцю паглядалі на каўчэг, які заўсёды красаваўся перад намі. Разьба была сапраўды дасканалая. Рухлівыя светацені нашых свечак плылі хвалямі па цудоўнай рабоце. Здавалася, што львы і арлы зараз ажывуць.

Шамес заўсёды заканчваў гэтую казку такімі словамі:

— А ведаеце, хто быў гэты разьбяр? — прарок Ілья!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У дрымучых лясах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У дрымучых лясах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Лилит Трокс - Поколение XXX
Лилит Трокс
Отзывы о книге «У дрымучых лясах»

Обсуждение, отзывы о книге «У дрымучых лясах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x