• Пожаловаться

Василий Ширко: Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко: Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Дзед Манюкін і ўнукі
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2003
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    2.12 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 40
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Василий Ширко: другие книги автора


Кто написал Дзед Манюкін і ўнукі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты ўмееш казкі расказваць? — у адзін голас пытаюць дзед і баба.

Калі ўмее, за стол пасадзяць, накормяць, напояць, хоць жывот расперажы, а калі не ўмее — на дзверы пакажуць.

Неяк раз да дзеда і бабы салдат зайшоў. Салдат як салдат. Вусаты, пры шашцы. Зайшоў і напрамілы бог пераначаваць просіцца.

— А казкі ўмееш расказваць? — пытае дзед.

— Умееш, служывы? — не адстае ад дзеда баба.

— Чаму ж не ўмею, — усміхнуўся салдат, — казённы чалавек усё ўмее, аць-два…

— Ну, то начуй, — дазволілі дзед і баба.

Пакармілі госця. Дзед на печ залез, прымасціўся на чарэні, руку да вуха прыставіў, каб лепей чуць. Баба за калаўрот села. Таксама на салдата паглядае. А салдат гэты, дзеці мае, быў ніякі не салдат, а чарнакніжнік. Глянуў ён раз, другі на дзеда, нешта прашаптаў, стары і захроп на ўсю хату. Зірнуў ён на бабу, а тая наслініла пальцы і давай прасці. Круціцца кола калаўрота, нітка цягнецца, а баба ўсміхаецца: ёй прыемна, быццам і праўда казку слухае.

Дзеду ж сніцца, што ён адзін сярод дрымучага лесу. Ідзе па калена ў снезе, елкі разглядае. Спыніўся на паляне, сеў на пень. I тут яго ваўкі акружылі. Стаяць, зубамі ляскаюць.

«Здарова, брат, — кажуць, — чаго гэта ты рассеўся, як пан. Пойдзем на здабычу. Ваўка ногі кормяць».

«Які ж я вам воўк, — зазлаваў дзед, — я — чалавек».

Ваўкі давай выць, па снезе качацца ад рогату. Нарэшце адзін не вытрымаў.

«Ці не здурнеў ты, — кажа, — паглядзі на сябе, які ж ты чалавек…»

Глянуў дзед, а ён увесь калматы, а замест рук і ног воўчыя лапы. Задрыжаў стары як асінавы ліст, закалаціўся.

«Вы ідзіце, — кажа, — я не галодны».

Сабраліся ваўкі і пайшлі, а ён адзін застаўся. Разглядае сябе, мацае. Няма ніякага сумнення: воўк ён, а не чалавек. I апетыт воўчы — даймае голад, няма сілы цярпець. Аднаму ісці ў вёску страшна, яшчэ сабакі загрызуць. Трэба ваўкоў тых чакаць. Лёг дзед-воўк пад кустом, накрыўся хвастом і трасецца не то ад холаду, не то ад страху.

На другую ноч падаўся ён з ваўкамі ў сяло. Да дзедавай хаты прыйшлі. Забраліся ў хлеў, выгналі карову, за сялом задушылі яе і з'елі. Назаўтра канём павячэралі. А там і да бабы чарга дайшла. Шкода было бабу, але голад не цётка: задушыў дзед і бабу. I толькі, гэта, вярнуўся ён на паляну, бачыць той самы салдат з шашкай стаіць.

«Ты чалавек?» — пытае.

Дзед разумее, а сказаць не можа. Толькі галавой хітнуў.

«Хочаш зноў чалавекам стаць?»

Дзед зноў махнуў галавою.

«То слухай, што я табе скажу. Бачыш пень пасярод паляны, трэска ў ім. Вазьміся за гэту трэску і кульніся цераз пень галавой».

Ён ухапіўся лапай за трэску і кулець… прама на бабку з калаўротам. Тая з лавы вобзем.

— Ты што, дзед, учадзеў, на печы лежачы? — зазлавала баба. — Так і галаву зламаць можна.

— Дык гэта ты, бабка, — заплакаў стары. — А хіба ж я цябе не з'еў?

— Ці не з глузду ты, дзед, з'ехаў? — залямантавала бабка. — З якой ласкі ты б еў мяне?

— А конь і карова на месцы?

— А дзе ж ім быць? Схадзі паглядзі… Пайшоў дзед у хлеў. I конь і карова цэлыя. Вярнуўся ў хату. Пра салдата ўспомніў.

— А дзе служывы? — пытае.

Агледзеліся дзед і баба. Нідзе няма, нібы карова языком злізала.

Вось як было, мае вы верабейчыкі. Ці ж здагадаліся вы, што бабу Аўдоляй звалі, а дзед Манюкін перад вамі. Што? Не верыце?.. Каб я да трохтысячнага года не дажыў, калі гэта не так.

Людаедка

Не люблю я нашага брата, паляўнічага, за язык доўгі. Ілжэ не падсяваючы. Паслухаць яго, дык зайца на хаду падкуе, адным стрэлам сем качак заб'е. Ужо да чаго праўдзівы чалавек барон Мюнхгаўзен, але і той, калі зойдзе гаворка пра паляванне, нядорага возьме, каб збрахаць. I ў аленя вішнёвымі костачкамі страляе, і качкі ў яго самі ў печ трапляюць, скубуцца і смажацца. Чыстай вады махлярства. Я сам у комін страляў, калі над хатай качкі ляцелі. Падбіць-то падбіў, і ў печ трапілі, а вось не аскубліся самі, з пер'ем сталі смажыцца. Які там наедак. Я паважаю Мюнхгаўзена, ды, мусіць, наблытаў ён, як і ўсе паляўнічыя. Калі ёсць на свеце хоць адзін сумленны мыслівы, то гэта, несумненна, я, Манюкін. Не верыце, то слухайце.

Завялася ў нашым лесе рысь. Не звычайная рысь, з добрага ката, а велічэзная, з мядзведзя. Усіх ласёў перадушыла і за людзей узялася. У лес перасталі хадзіць. Ды вы думаеце, яна на гэтым супакоілася? О, каб так! Калі гара не ідзе да гэтага, як яго, Магамета, то Магамет ідзе да гары. Так і тая рысь — пачала ў вёску хадзіць. Ёй, бачыце, на дрэвах не сядзіцца, надакучыла. То карову задушыць, то каня, а то і сабаку звалачэ прама з двара. I палявалі на яе, і пасткі ставілі. Хоць бы што. I тут да мяне цэлая дэлегацыя з вёскі прыйшла.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.