Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Засей мне поле, — папрасіў ён беднага суседа, — а я ў воласць паеду. Вярнуся — разлічымся.

— Добра, — згадзіўся бядняк, — лішняя капейка мне не перашкодзіць.

Запрог багач жарабка і гайда ў дарогу. А яго сусед бедны ўзяў сявеньку, насыпаў пшаніцы, лоб перахрысціў і давай шчыраваць на чужым полі. Сыпле не шкадуючы. Далонь у яго шырокая, бярэ ў жменю болыы, чым другі ў прыгаршчы. Увачавідкі сявеньку апаражніў. Зноў напоўніў. I толькі сабраўся сыпануць, як голас пачуў:

— Не сей густа, бо не падымеш!

— Хто азваўся? — здзівіўся бядняк. — Быццам нікога няма.

I ён сыпануў жменю пшаніцы.

— Не сей густа, бо не падымеш!

— Хто ты? — спытаў бядняк, — Калі не сіла нячыстая, то пакажыся.

I перад аслупянелым бедняком вырас як з-пад зямлі чалавек. Ні стары, ні малады, але з хітрынкай у вачах.

— Хто ты такі? — перахрысціўся бядняк.

— Я шчасце твайго суседа. Памагаю яму, каб ніва каласіла, каб штогод дабра прыбаўлялася…

— А дзе ж маё шчасце? — уздыхнуў мужык. — Чаму яно не памагае мне?

— Вунь тваё шчасце ляжыць пад кустом і на скрыпачцы іграе.

— Пайду дам яму прачуханца, — раззлаваўся бядняк. — Замест таго каб памагаць мне, яно лайдачыць.

Ён выламаў добры дрын, пабег да куста. I праўда, ляжыць пад ім хлопчык і на скрыпачцы іграе.

— Ты і ёсць маё шчасце? — грозна запытаў бядняк.

— Ну я, — перастаў іграць хлопчык. — А што табе трэба?

— Як што? — разгневаўся яшчэ больш бядняк. — Вунь шчасце суседа сеяць яму памагае, як можа, спрыяе, а ты тут лынды б'еш… Вось я цябе зараз як перахрышчу гэтым дрынам, то па-другому заспяваеш.

— Вой, вой, не чапай, — завохкала беднякова шчасце. — Хіба я вінаватае, што ты ў зямлі корпаешся? Тут я табе не памагу, бо не ўмею араць, сеяць…

— Дык, можа, мне гандляваць ці красці?..

— Купі лепш скрыпку, — параіла шчасце.

— Ты здзекуешся з мяне, ці што? За якое ж ліха я куплю тую скрыпку? Былі рублі, ды перавярнуліся ў вераб'і.

— Прадай вала і купі.

— Я ж іграць на ёй не ўмею, — не згаджаецца бядняк.

— Было б шчасце — зайграеш.

— Эх, было не было, куплю, — сарваў бядняк з галавы шапку і пачаў таптаць нагамі.

Кінуў ён багачову сявеньку пасярод поля і дадому падаўся

— Выводзь, жонка, вала з хлява, — загадаў бядняк, — прадаваць павяду.

— Ці не з глузду ты з'ехаў, стары, дзяцей пашкадуй, — заламала рукі кабета, — па свеце з торбамі пойдзем.

— Цыц, старая, — грукнуў кулаком па стале бядняк, — як сказаў, так і будзе.

Умелі тады мужыкі верх над бабай узяць, не тое што цяпер.

Хоць і шкада было вала, але пярэч мужу не пярэч, паставіць на сваім.

Прадаў бядняк вала, купіў скрыпку. I так захацелася яму зайграць, што сіл няма цярпець. Але ж вакол людзей поўна. Засмяюць, чаго добрага, ён жа ніколі не трымаў у руках смыка. «Трэба дзе-небудзь схавацца, — рашыў бядняк, а там паспрабую».

Ішоў ён, ішоў. Бачыць, стаіць насупраць панскага палаца варывенька. Хацеў абысці, а як чорт падбівае: зайдзі, сыграй… «Было не было, — падумаў бядняк, — загляну!»

Ціхенька, каб ніхто не бачыў, прыадчыніў дзверы. Нікога. Выцягнуў з футарала скрыпку, прыціснуў да барады і крануў смыкам струны раз, другі. Што за дзіва? Скрыпка заспявала, загаварыла, і так хораша, што ў бедняка слёзы на вочы навярнуліся. А музыка лілася і лілася, чароўная і непаўторная ў сваёй прыгажосці. Музыка забыў, дзе ён і колькі часу іграе. Для яго нічога не існавала, апрача гэтых незямных гукаў.

А пану тым часам, палац якога стаяў насупраць, сказалі, што нехта ў варывеньцы іграе на скрыпцы. I так іграе, што птушкі замоўклі, вецер заціх. А пан якраз сына жаніў і нідзе не мог знайсці добрага музыку.

— Пайду паслухаю, — рашыў ён, — авось мне сам бог паслаў скрыпача.

Слухаў ён і не мог варухнуцца, пакуль не заціхла музыка. Адчыніў пан варывеньку.

— Гэта ты іграў? — спытаў у бедняка.

— Я, — спалохана адказаў той.

— Ты мне і трэба, — усміхнуўся пан. — Будзеш іграць у мяне на вяселлі…

— Адпусці, паночку, — пачаў прасіцца мужык, — у мяне жонка і дзеці з голаду паміраюць…

— Завезці ім падводу сала, хлеба, дзічыны, — загадаў пан, — а будзеш добра іграць — азалачу.

Што зробіш, давялося іграць. Ён іграў так, што слава аб ім да сталіцы даляцела. Ад прапаноў сыграць вяселле, баль ці радзіны не было адбою. I стаў бядняк такі багаты, як і не снілася яму. Вось як бывае, калі знойдзеш Сваё Шчасце. Шукайце, убрыкні вас качкі, можа, яно ляжыць дзе-небудзь пад кустом і іграе, калі не на скрыпцы, то на гармоніку ці бубне, а можа, пад ензык выпілінгвае, чым чорт не жартуе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x