• Пожаловаться

Василий Ширко: Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко: Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Дзед Манюкін і ўнукі
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2003
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    2.12 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 40
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Василий Ширко: другие книги автора


Кто написал Дзед Манюкін і ўнукі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сам бачыш, — кажу, — сала смажу!

— Можна пагрэцца? Замёрз я…

— Грэйся, — кажу, — месца хопіць.

Толькі сказаў я так, хлопчык умэнт выцягнуў з кішэні жабу, нанізаў на дубец і ў агонь яе. Жаба пішчыць, варушыцца, а ён толькі зубы скаліць, пасмейваецца.

— Што з твайго сала за наедак, — кажа, — не хочаш паспытаць свежаніны?

I давай, смаркач, сваёй жабай мазаць па маёй скварцы. Гідка мне стала, не стрымаўся.

— Што гэта ты, — кажу, — нехрысць, робіш?

Схапіў я малога за каўнер ды як страсянуў, аж шапка ў таго з галавы звалілася. Бачу, рожкі тырчаць, як у гадавалага баранчыка… «Ну, пачакай, люцыпар лядачы», — думаю. Адламаў дубец з ракіты, ухапіў яго за пэтлы і давай хвастаць. Б'ю і прыказваю: «Раз, раз, раз…»

— Вой, дзядзечка, вой, — енчыць малы, — скажы два…

А я ўсё адно чаўпу: «Раз, раз, раз…» Бо ведаю, скажы два — і заявіцца двое чарцей. Тады будуць непярэліўкі. Аддубасіў нячысціка і пусціў.

— Ідзі, — кажу, — і не вяртайся, бо стаўку на горкі яблык.

— А як цябе зваць? — пытае. Дурня знайшоў, так яму я і скажу.

— Завуць мяне Сам Сабе, — гавару, — запомні: Сам Сабе!

Зарагатаў ён і пайшоў. Ідзе, аглядваецца: малы, а хітры. Але і Манюкін не лыкам шыты. Сунуся крадком, назіркам след у след. Бачу, мой хрэснік на паляну выходзіць. А там пачвар розных з свінымі лычамі, бычынымі хвастамі, ваўчынымі зубамі — мо з тысячу. Да чаго я чалавек смелы, але адчуў тут, як мурашкі па спіне паўзуць і на галаве падымаецца мой рэдкі пушок. Стхарыўся ля куста, дыхнуць баюся: крый божа, заўважаць, тады ўжо Манюкін ніколі не зманіць і праўды не скажа.

I тут з нейкай ямы вылазіць велізарны, са страшнымі ікламі і даўжэзным хвастом, люцыпар. Відаць, старшы, бо прыціхлі чэрці, не пішчаць, не кукарэкаюць.

— Хто табе так усыпаў? — пытае чорт.

— Сам сабе, сам сабе, — кажа хлопчык.

— Так яму і трэба, так яму і трэба, калі сам сябе б'е, — заверашчалі чэрці.— Трэба яшчэ дабавіць дурню…

Я ціхенька адпоўз ад паляны, вільнуў у кусты і задаў лататы.

Чароўная зямля

Ці бачылі вы, жэўжыкі, сапраўднае балота? На Ніўках, кажаце. Хе-хе, хіба ж гэта балота? Звычайная лужына. I за рэчкай не балота. Тузін кусцікаў і гэтулькі ж купін. Ды і жаб паўсотні ці набярэцца, добраму буслу на раз паснедаць.

А ці бачылі вы бяздонную багну, непраходную дрыгву і чортава вока, яму бяздонную, зацягнутую ржавай вадой з сіняватымі плямамі? Трапіць у яе чалавек ці звер — не вырабіцца. Зацягне, засмокча навек.

Вось такое балота было ў нас за грэбляй. Там толькі вужы і гадзюкі вадзіліся ды дзень і ноч кружылі хмары камароў.

За балотам пачынаўся лес, а за ім поле. Харошая зямля, тлустая, хоць на хлеб маж. На такой і пшанічка ўродзіць, і ячмень, пра жыта і гаварыць не даводзіцца. Ды вось бяда, не дабрацца туды з канём і плугам. Не пускае дрыгва. З усіх бакоў падперазала той лес і зямлю, як страшны цэрбер, ахоўвае.

А мне ўжо не спалася начамі: глядзеў на сцяну, а бачыў перад сабою пшанічнае поле. Надта ўбілася ў галаву завалодаць той нічыйнай зямлёй. Ведама, сваёй не меў, парабкаваў усё жыццё на чорта лысага.

Кроў з носа, думаю, а правяду каня праз дрыгву. А я, мае вы саколікі, хоць і маладзён тады быў, але кемкім слыў і смелым. Ламаў галаву, ламаў і прыдумаў. У лес паехаў, цэлы воз лыка надраў, дубцоў лазовых нарэзаў. Сеў дома лапці плесці. Прама скажу — незвычайныя лапці — круглыя, большыя за рэшата. Смяяліся людзі: маўляў, здурэў Манюкін.

— Ці не слана ты ў іх абуваць думаеш? — кпілі пры сустрэчы. — Нібыта ж яны не водзяцца ў нас.

Вось здзівіліся б, каб даведаліся, для чаго мне такія велічэзныя лапці.

Рана-раначкам, каб ніхто не заўважыў, пад'ехаў я да грэблі, абуў каня ў лапці, сам абуўся, і пайшлі мы праз балота. Наперадзе іду з жэрдкай, каня за сабой вяду. Хоць і ходжаная сцяжынка, але не дай бог аступіцца: сам загінеш і каня загубіш. Глядзець ды глядзець трэба. Асцярожна ступаю, жэрдкай дно мацаю… Думаю, хаця б якая птушка каня не спудзіла. Ды, дзякуй богу, пранесла ліха. Пераправіліся.

Змайстраваў я, гэта, будан з жэрдак і лапак яловых. Днём ару, ноччу адпачываю. I дзень так, і два. На трэці выйшаў з будана яшчэ да сонца. Спаласнуў расой твар, памахаў рукамі, каб сон прагнаць. Чую, нехта сапе над вухам. Аглянуўся — і ледзь не абамлеў. Прама ў вочы мядзведзь пазірае. Хачу падняць руку, каб перахрысціць лоб перад смерцю, і не магу. Ці доўга мы так стаялі — не ведаю. Павярнуўся я, як не жывы (што будзе, тое і будзе, думаю), і пайшоў у будан. Іду, і здаецца, мядзведзь скочыць на спіну. Не скача. Залез я ў будан. Сяджу ні жывы ні мёртвы. Тут і мядзведзь залазіць. Вурчыць. Пакланіўся, як чалавек, сеў насупраць мяне і ў вочы пазірае. Затым перавёў погляд на сала з хлебам. Не ведаю чаму, але я ўзяў нож, адрэзаў паўбуханкі хлеба, ладны кавалак сала і працягнуў зверу. Той зноў пакланіўся, быццам падзякаваў, і давай уплятаць, аж нос ходырам ходзіць. Пэўна, добра-такі прагаладаўся. «З'есць сала, — думаю, — а там і да мяне дабярэцца. Бач, які галодны».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.