Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Куды табе да Тодара. Ён — герой. Ужо да чаго яго Манька скнара, а пярцоўкі паднесла. Ведама, людзі хваляць!

Назаўтра заняў я статак і пагнаў ажно пад Гарадзішча, далей ад вёскі. Там і трава добрая, і ніхто назаляць не будзе.

Каровы за ноч прагаладаліся. Хапалі траву папоўніцы, а пад'еўшы, пусціліся ў гулі. Адна ў лес прэ, другая ў шкоду. I тут я ўключыў музыку. Мае рагулі сталі рахманымі, як авечкі. Палеглі, задралі галовы і слухаюць. Смешна. Пстрыкнуў кнопкай, выключыў, каровы пагражаюць мне. Уключыў магнітафон — супакоіліся. Зноў апусціліся долу. А мяне, як і ўчора, на дрымоту пацягнула. Пэўна, не тую касету мне брат падсунуў. А можа, на зямлян яна не так дзейнічае, як на прывідусцаў? Хітнуў я галавой раз, другі, і вочы самахоць заплюшчыліся.

Прачнуўся вечарам. Палічыў каровы. Усе як адна. Махаюць галовамі ў такт мелодыі. Звіхнуцца можна.

Выключыў я дыктафон і пагнаў статак дадому.

На гэты раз каровы далі яшчэ больш малака, чым учора. I было яно куды тлусцей.

Вёска гула. Толькі і было гаворкі пра мяне і Тодара.

Мы, вядома, маўчалі. Чарга пасвіць статак выпала крывому Зусю. Пастух ён добры, ды і маладзейшы ад нас з Тодарам. «Тут ужо будзе мора малака, — думалі бабы, — трэба рыхтаваць чысты посуд!»

Рана радаваліся. Куды менш малака далі каровы. Жанчыны лаялі Зуся, маўляў, пастух з яго кепскі: па калена Манюкіну.

Вечарам у нашу хату набілася людзей, як зачыніць дзверы. I мужчыны, і бабы прасілі мяне стаць пастухом. I торбу будуць даваць штодня, а разлік восенню. З кожнага коміна па тры пуды збожжа, па сто рублёў грашыма.

Я ўпарціўся, баба не згаджалася, але людзі не адступалі. Давялося-такі падрадзіцца.

Пасвіўя кароў да «белых мух», Лепшыя каровы давалі малака па бідону. Людзі смятанай свіней кармілі, масла пудамі вазілі на базар.

Я днём спаў пад музыку, а ноччу не ведаў, куды сябе дзець. Кнігі чытаў, сам з сабой у карты гуляў.

Неяк пад раніцу прыбег Тодар. Свіння паросная захварэла. Стогне. Пена з рота капае.

— Памажы, Манюкін, — просіць, — у цябе рука лёгкая.

— Хіба я табе ветэрынар, — кажу, — едзь у цэнтру па доктара…

— Я паеду, а ты паглядзі свінню. Прападзе — з'есць мяне баба.

Я апрануў куфайку, узяў дыктафон і пасунуўся за Тодарам. Свіння пішчала, аж заходзілася. Шкода бедную.

— Едзь хутчэй, — камандую, — тут удвух няма чаго рабіць, Тодар схапіў веласіпед і паджгаў.

Я падышоў да свінні, пачухаў яе, уключыў музыку. Каб не заснуць — адышоўся на паўста метраў, вушы пальцамі заткнуў. З паўгадзіны тупаў па надворку, пасля пайшоў у хлеў. Свіння ачуняла. Рохкае, глядзіць на мяне з удзячнасцю. Выключыў дыктафон, гаспадыню гукнуў: «Нясі свінчу есці!»

Прыперла Тодарыха вядро мяшанкі. Хаўроння хапае папоўніцы. А тут і Тодар вярнуўся. Не ўдалося яму разбудзіць п'янага ветэрынара. Учора парасят пакладаў, ну і пачаставалі. Жонка сказала, што сама менш два дні будзе адлежвацца.

Тодарыха цягнула ў хату, хапала руку, каб пацапаваць. Ледзь вырваўся: кароў пара гнаць у поле.

Думаў я, каласочкі-красачкі, адпачну зімой. Дзе там, з усіх вёсак людзі едуць: то карова жвачку не жуе, то конь на ўсе чатыры нагі кульгае, то свіння не гукае. I не такі ў мяне характар, каб адмовіцца.

Я ўжо не браў з сабой дыктафона. Вывучыў тую музыку на памяць. I на дудцы мелодыю сыграю, і пад язык. Толькі вушы затыкаў ватай і танкашлем на галаву надзяваў, каб не заснуць.

Вясной зноў пагнаў каровы. Сонца прыгравае. Горача. Сяджу без кашулі, у падштаніках, а на галаве танкашлем. Дыктафон, вядома, працуе.

Дзівіліся людзі. Чалавек уключае музыку, а сам, каб не чуць яе, вушы затыкае. Мусіць, кароў да культуры прывучае. Скора намалюе круг, і гавяды будуць выкідваць свае ляпёшкі не дзе папала, а толькі ў адведзеным месцы.

Жартуюць, кепікі строяць, а прыпрэ бяда — да Манюкіна бягуць.

Сёрбанка

Хто з нас, грэшных, не любіць смачна паесці? Хто адмовіцца ад трайной юшкі, наварыстага булёну ці мясной сёрбанкі з прыправамі? Не ведаю, якія вы ласуны, каласочкі-красачкі, а мяне дык за вушы не адцягнеш ад добрай стравы. Хіба з галоднага работнік? Худы конь скора абмульваецца, а на сытага жарабца не трэба дубца.

Тую зіму мы з бабай Аўдоляй чаго толькі не назапасілі. У сенцах стаялі кубельцы з каўбасой і салам, у варыўні — бочкі з марынаванымі грыбамі, мочанымі яблыкамі, квашанай капустай. Я ўжо не кажу пра бульбу, буракі, моркву, пасолю…

Так здарылася, што зімой работы такоўскай не было. Пакормім раніцай свіней, карову — самі добра паснедаем і гуляем на печы ў падкіднога. Надакучыць гуляць — баба ідзе да кубельца. Адрэжа сала, каўбасы. Уплятаем з бульбай ці хлебам, аж шчокі трасуцца. Пасля набоўтаем у ваду чарнічнага варэння і жлукцім. А там, само сабой, разамлеем, на сон цягне. Спім да паўдня, пакуль свіння з парсюком сваім рохканнем не пабудзяць. Пакормім свінства, самі хутчэй за стол. Баба выцягвае з печы смажанае, паранае, варанае — еш, хоць расперажыся! Самае смешнае, каласочкі-красачкі, што я худзею, а баба Аўдоля, наадварот, папраўляецца. Ужо ніводнай спадніцы не можа ўсцягнуць на сябе. Стала тоўстая, бы кадушка, — перавальваецца з нагі на нагу, як качка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x