Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Другі раз папярэджваю, — сказаў дзядок, — не хадзі на рэчку!

Зірк Сомік, старога і след прастыў, быццам праз комін вылецеў ці ў паветры растаў.

Сядзіць Сомік раз’юшаны, губы кусае. Каб мог, сам сябе б за карак укусіў. Азвярэлая злосць перапаўняе яго. Луска на ім нават у цемры блішчыць. Такім на людзі не пакажашся. Засмяюць. Скажуць, што зарабіў — тое атрымаў.

"Пляваць хацеў я на гэтага старца, — падбадзёрыў сам сябе Сомік. — Пайду на рэчку. Горш не будзе!"

Споўз ён з печы, апрануўся, снасці на плечы ўзваліў і пасунуўся да вады. Ішоў і паўтараў, паўтараў замову, быццам баяўся забыцца:

Чэрці, чэрці!

Памажыце рыбу перці.

Аддам жонку і дзеці,

Каб не было дзе рыбу дзеці.

У самым вузкім месцы Сомік перагарадзіў рэчку венцерам. Умацаваў яго каламі, каб не сарвала плынь. Адышоўся на паўкіламетра з кломляй і двай ваду каламуціць, гнаць рыбу ў венцер. Прагнаў, гэта, метраў пяць, падняў кломлю. Сом! Вялікі. Пузаты. Глядзіць драпежнымі вочкамі-гузічкамі, не варухнецца. Сомік ашалеў ад радасці. Трэба ж, такі шанец. Яшчэ раз заставіў кломлю, махнуў нагой, падняў — зноў сом. Ад неспадзеўкі ледзь не ўпусціў рыбу. Вось дык дзіва, безліч рыбы пералавіў, ды каб два самы запар выцягнуць маленьай кломляй… такога не было.

"На, старац, выкусі!" — зарагатаў на ўсё горла Сомік.

“Кусі… кусі!” — панесла рэха па вадзе.

I тут, мае вы каласочкі-красачкі, трэці сом у кломлю трапіў. Наш рыбак аж плечы падцяў. Па спіне мурашкі пабеглі. Гэта ўжо занадта. Печкуру больш бы ўзрадаваўся, чым гэтаму сому. Няўжо той дзядок чаруе? А хоць бы і так: не здавацца ж. Выкаціў Сомік на бераг венцер і ўмлеў. Яшчэ пяць самоў уплішчыліся ў яго. Адзін у адзін: спіны чорныя, вусы вялізныя. Варушаць імі і глядзяць прама ў вочы Соміку.

— Рату-уйце! — зароў ён і, кінуўшы кломлю і венцер, на злом галавы, не разбіраючы дарогі, папёр дадому. Ён бег і адчуваў, як штосьці перашкаджае яму, цягне назад.

У хаце падбег да люстэрка, зірнуў і ўтрупянеў. На яго глядзеў не чалавек, а сом-вусач. Ззаду, на падлозе, свяціўся луской доўгі хвост.

Сомік задыхаўся. Яму не хапала паветра. Хацеў схапіць карац, зачарпнуць вады з вядра, але рукі на вачах меншалі, ператвараліся ў плаўнікі.

"Трэба хутчэй дабірацца да ракі, — мільганула думка, — там ратунак!"

Ён усунуў галаву ў вядро. Палягчэла. Выскачыў з хаты і пачыкільгікаў да ракі. Ногі слабелі, падгіналіся. Сомік губляў апошнія сілы.

Бліз ракі ён паваліўся ў гразь. Ногі, як і рукі, ператварыліся ў плаўнікі. Ён адчуў, калі за хвіліну не дапаўзе да ракі — капцы. I Сомік пакаціўся покатам, перавальваючыся з боку на бок. Вось ужо і вада.

Спакваля вярталася сіла. Адплыў ад берага на сярэдзіну ракі. Стала страшна. Рыба не даруе яму. Ведама, гэтулькі згубіў. Наляцяць шчупакі — разарвуць на кавалкі. Акуні заколюць калючкамі. Трэба ўцякаць. Але куды? I Сомік-сом ірвануўся да самай глыбокай на рэчцы Немцавай ямы. Там ён на самым дне зашыўся ў іл. Яма бяздонная. Выпрамілі рэчку, а яна не прапала, засталася. Вось і жыве там Сомік. Ён аброс мохам. Ад вечнай цемры амаль аслеп, толькі ноччу (і то калі не свеціць месяц) выплывае на жыр. Прытоіцца каля берага, бязгучна варушыць вусамі, чакае здабычу.

Чарадзейная жалейка

Было гэта яшчэ за панамі. На кургане, пад Гарадзішчам, дзе сёння вучоныя людзі зямлю капаюць, скарбы шукаюць, стаяў хорам. I ў тым хораме-палацы жыў яснавяльможны князь Ясінскі. Золата і срэбра ў яго было — хоць каўшом чэрпай. Сам Радзівіл, здаралася, прыязджаў у госці. Пілі заморскае віно, елі на залатых талерках смажаную дзічыну, вустрыц і вэнджаных вугроў.

Па святах князь Ясінскі наймаў музыкаў, выпісваў кухараў ажно з Хранцыі, запрашаў на баль мясцовую шляхту. Ох і гулялі! За сем вёрст чулася музыка, грымелі салюты з гармат. Шляхта балявала, весялілася. Нават слугі яснавяльможнага князя радаваліся святу. Глядзіш, і ім што-небудзь перападзе з панскага стала, ды і п'яныя госці шчодрыя — кінуць рубель іншы раз.

Толькі адзін юнак хадзіў самотны. Высокі, статны, з адухоўленым тварам і доўгімі кужэльнымі валасамі, што хвалямі спадалі на плечы.

Госці лавілі яго хмурны пагляд, нізка кланяліся і спяшаліся найхутчэй знікнуць. Яны добра ведалі, што малады княжыч Ясінскі не любіць ні п'яніц, ні пустапарожняй балбатні.

Шыкоўныя паненкі раней цугам хадзілі за адзіным спадкаемцам князя Ясінскага. А раптам удасца прываражыць княжыча! Ды толькі дарэмна маладыя шляхцянкі трацілі бацькоўскія грошы на дарагія транты, заморскія духі і румяны. Княжыч быў абыякавым да дзявочых чараў, і шляхцянкі ўрэшце адсталі ад яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x