Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба, дзеткі, чужым даражыць і сваё ў крыўду не даваць… I тады мы самі будзем прыгожымі і светлымі, як нашы бярозы, добрыя і вясёлыя, як сонечная раніца.

Вы ўжо даруйце старому Манюкіну — на гэты раз я вам нічога не паведаю: крэсіва сапсавалася, купіў запальнічку… Ды не гаруйце, мы яшчэ сустрэнемся. Я сяду на лаўку, вы абступіце мяне шчыльней… Крэсіва дастану, удару камень аб камень, пасыплюцца іскры, і паляцім мы, можа, нават да зор.

Частка другая

Такога дзеда, як мой, днем з агнем не знойдзеш. Дзесяткі казак ведае. Чуў ён іх ад свайго дзеда, а той — ад свайго. Гісторый у яго — мех пад завязку. Дарослым ён не любіць баяць — не даюць веры, зноў, кажуць, стары дзівак за сваё ўзяўся, ілжэ не падсяваючы. Iякіх толькі мянушак не прыдумалі дзеду: і Манюкін, і Мюнхгаўзен, і Ачмуровіч, і Дзед Абуй Лапці… Дзядуля не крыўдуе: што з іх, разумнікаў, возьмеш. Манюкін дык Манюкін, затое дзеці чарадою ходзяць за дзедам — за вушы не адцягнеш іх ад старога. Нават да мяне падлабуньваюцца, каб не прагнаў з надворка; вачэй не спускаюць з дзядулевага крэсіва. А яно, відаць, чарадзейнае, нездарма ён не прызнае запалак і запальнічак. Ды што тыя запалкі!.. Стукне дзед камень аб камень, пасыплюцца іскры, задыміць трут, пыхне люлькай стары, загаворыць: «Э-э, слухайце, саколікі, шчырую праўду раскажу, дзед Манюкін не салжэ. Раней, каб вас качкі ўбрыкнулі, нячыстай сілы, ведзьмаў розных, пярэваратняў, вурдалакаў было, не раўнуючы, як тых уюноў у старой копанцы». Дзед на ўсякі выпадак пакруціць галавою, ці няма побач каго-небудзь з дарослых, і толькі тады бае далей. А мы стоімся як мышы пад венікам, слухаем. Дзед збіваецца, забягае наперад, паўтараецца… Iўсё ж колькі ні слухай — самае цікавае наперадзе.

Хочаце даведацца, як змагаўся дзед з нячыстай сілай, шчасліва рыбачыў, смела ратаваўся ад мядзведзяў і ваўкоў?.. То не лянуйцеся, перагарніце старонку. Чэснае слова, не пашкадуеце.

Блізнюкі

Ерапланы тады яшчэ не ляталі, ды і па зямлі людзі не на машынах гойсалі, а на конях і быках. Адным словам, у нашым Чурылаве, каля Чаркеса, дзе вечна стаяла вада, непадалёку ад рэчкі горбілася маленькая трухлявая хатка, крытая саломай. Бярвёны той хаткі замшэлі. У напаўразбураным коміне гуляў вецер. З усіх бакоў хатку-бабулю падпіралі вярбовыя жэрдкі. Камлі іх стаялі ў вадзе, і жэрдкі пусцілі парасткі, праклюнуліся лісточкі, а там пайшлі ў рост галінкі, і хатка здавалася зялёным буданом.

Жылі ў той хатцы два блізнюкі. Волас у волас, голас у голас. Ніхто ў вёсцы не мог іх адрозніць. Вось і звалі блізнюкоў Юркамі. Хлопцы не пярэчылі. Больш таго, адзін аднаго называлі Юркам.

— Гэй, Юрка! Твая чарга паліць сёння ў печы! — крычаў адзін.

— А твая, Юрка, па дровы ехаць, — падаваў голас другі.

У Юркаў не вялося ніякай скаціны: не тое што каровы — задрыпанай казы не было. I парасят Юркі таксама не трымалі. Толькі дзве чорныя кошкі, як звечарэе, невядома адкуль з'яўляліся на падворак.

Былі тыя кошкі чарней за самую чорную ноч, колеру засланкі, якой мо паўвеку зачынялі печ. Поўсць доўгая, самі вялікія — з лісу, а выпусцяць кіпцюры, пакажуць вострыя зубы — ні адзін вясковы сабака не падступіцца.

Браты кошак вельмі любілі, ніколі не крыўдзілі. Вячэралі разам з імі. Сабе лыжку мачанкі — кошкам лыжку. Спалі таксама разам. Тыя скруцяцца клубком каля гаспадароў і мурлыкаюць, а блізнюкі гладзяць сваіх ласкавых пястух і ўсміхаюцца.

Дарэмна вясковыя дзяўчаты стараліся зацягнуць прыгожых і статных блізнюкоў у карчомку на танцы. Дарэмна падмаліньвалі вусны і чарнілі вугалькамі бровы. Ні аднаго Юрку, ні другога не цікавілі скрыпка карчмара Моўшы і дзявочыя пагляды. Здавалася, ад усяго на свеце ім даражэй іхнія кошкі.

А рана ранічкай, мае вы саколікі, адразу ж, як загарланяць першыя пеўні, тыя Муркі, быццам іх кіпнем ашпарылі, давалі драла праз акно. Толькі хвасты мільгалі. Ніводзін вясковец не бачыў іх днём. Не падабалася гэта людзям. А тут яшчэ паморак на курэй пайшоў. Хілілі пачарнелыя галовы, падалі з седалаў пеўні і чубаткі. Сыпаліся, як пераспелы гарох. Галасілі кабеты, мужчыны збіраліся вечарам на прызбе старасты, аднавокага Яўхіма, і аб чымсьці раіліся.

Блізнюкі днём усё роўна як цураліся адзін другога. Паасобку ездзілі ў лес па дровы, ніколі разам не сеялі, не аралі, сварыліся на людзях. Сто патоў выцеча, пакуль адзін спілуеш сасну ды парэжаш на некалькі кавалкаў. I як аднаму цягаць пілу-двухручку? А кожны з братоў цягаў — во якія ўпартыя!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x