Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вандроўка з божымі кароўкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вандроўка з божымі кароўкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.

Вандроўка з божымі кароўкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вандроўка з божымі кароўкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад думак пра славу і багацце Дзюрабой застыў… І атрымаў такога кухталя, што іскры з вачэй пасыпаліся!

— Што рот разявіў?! – заравеў страшным голасам Куродым. – Марш лавіць Чысцюлю!

І, схапіўшы свайго памагатага, нырнуў з ім у жэрла чорнай дзюркі ў накірунку Зямлі.

…Ніхто ў Краіне не чакаў нападзення.

Прынцэса, як заўсёды, сядзела на воблачку і прасейвала паветра праз чароўнае рэшата. Побач з ёй стаялі торбы, прыгатаваныя для адпраўкі на касмічны сметнік.

Куродым знянацку абрынуўся на Краіну.

Дзюрабой вырваў з рук прынцэсы чароўнае рэшата. Разбойнікі схапілі дзяўчынку і разам з ёй сіганулі на воблакі, што плылі па-над Краінай Паветраных Замкаў.

Вось ад той пары ніхто ў Краіне і не бачыў прынцэсы Чысцюлі. Некаму стала прасейваць паветра, што падымалася з зямлі на неба. Не ачышчанае, яно змешвалася з агромністай хмарай Куродыма. Злы чарадзей ад гэтага ўсё мацнеў. Распластаўшыся над Краінай Паветраных Замкаў, ён паразвесіў свае кудлатыя патлы – і яны павіслі туманамі над зямлёй. Не змаглі праз іх прабіцца ні сонечнае святло, ні снег. Таму на зямлі і панавала шэрае панылае надвор’е.

А ў Краіне Паветраных Замкаў наогул гаспадарыла цемра – хоць вока выкалі. Час ад часу Дзюрабой выбіраўся з-пад крыла свайго ахоўніка на шпацыр па Краіне. Займаўся звыклай і любімай сваёй справай – даўжэзным прутком лопаў паветраныя шары, з якіх была адбудавана добрая палова замкаў.

Куродыма цешыў занятак Дзюрабоя. Яму падабалася назіраць, як, пазбаўленыя жытла, туляліся па Краіне ў пошуках прытулку мары. Але чарадзей бесперапынна паўтараў, што па-сапраўднаму знішчыць Краіну яны змогуць толькі тады, калі на зямлі занудзяцца ад дрэннага надвор’я, згубяць надзею на сонечныя дзянькі і перастануць марыць людзі.

І не так многа часу мінула, як людзі сапраўды пачалі маркоціцца, скардзіцца на благое надвор’е і сумаваць, зачыніўшыся ў кватэрах. Хто ведае, што было б, каб перастаў марыць пра святло і Данік.

У Краіне Паветраных Замкаў

Спатканне з залатым шарам

Зямля знікла за завесай туманоў адразу ж, як толькі божыя кароўкі разам з Данікам падняліся крыху вышэй дрэў. І адразу згубілася адчуванне вышыні: увесь час здавалася, што вандроўнікі таўкуцца на месцы, не ў стане выбіцца са шчыльных, як брудная шэрая вата, тумановых звіткаў. Нават спрактыкаваныя ў палётах на неба Ірыска і Хлебны Мякіш разгубіліся: упэўненнасці, што яны трымаюць правільны курс, у іх не было.

Што ўжо казаць пра Даніка? Раней яму даводзілася лятаць да мора на самалёце разам з бацькамі. Але ж гэта – зусім іншая спарва! Там ён толькі любаваўся праз ілюмінатар на віды з вышыні і ніякага іншага клопату не меў.

Цяпер жа хлопчык не ў адпачынак з мамай і татам сабраўся, а на выратаванне прынцэсы ляцеў! Ён павінен быў нешта рабіць, каб дапамагчы божым кароўкам, але што – не меў уяўлення. Ён стаў нязвыкла маленькім – куды меньшым, чым на зямлі. Пад рукамі не было нічога, каб нешта змайстраваць. Больш таго: і рукі былі занятыя! Данік аберуч трымаўся за божую кароўку, каб яго не здзьмухнула ветрам і напружана думаў, шукаючы выйсця. Раптам хлопчык ускрыкнуў:

— Эх, каб тут быў хоць адзін з тых шароў, што я адпусціў у неба!

— Дык гэта ты выпускаў шары? – з удзячнасцю ў голасе перапытала Хлебны Мякіш. – Шчыра кажучы, каб не яны, не ведаю, ці вярнулася б я дамоў. Яны ўверх падымаліся, а я за іх палётам сачыла і ўніз, на Зямлю, кіравала…

— Ой! – раптам гукнулі ў адзін голас і божыя кароўкі, і Данік. Яны аб нешта стукнуліся і гэта нешта аказалася вялікім залатым шарыкам!

— Гэта ж мой паветраны шар! – узрадваўся Данік. – Яго я незадоўга да сустрэчы з вамі выпусціў у неба!

Хлопчык злаўчыўся і, адной рукай трымаючыся за Ірыску, другой ухапіўся за нітачку, якой шарык быў завязаны. І шар пацягнуў усіх за сабой наверх, па дарозе, з якой шарыкі не збіваюцца ніколі – у Краіну Паветраных Замкаў.

— Дык гэта ты выпускаў шары апошнімі днямі?

– паўтарыла пытанне Хлебны Мякіш.

Прыстроіўшыся да залатога шара, вандроўнікі цяпер проста адпачывалі, даверыўшыся яго палёту, і маглі размаўляць.

— Я! – пацвердзіў Данік.

— А ў цябе што, дома склад паветраных шароў?

– пацікавілася Ірыска.

Данік рассмяяўся.

— Мне мама з татам кожны дзень шары дадому прыносяць! У іх работа такая – яны з паветраных шароў упрыгожванні робяць. Што хочаш зрабіць могуць: і гірлянды, і дамы, і дрэвы… Усе святы ў нашым горадзе іх работамі аздабляюцца. А я люблю шары з геліем – такія, як вось гэты, залаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Kremleva ANASTASIA 28 мая 2022 в 19:42
Какой хороший текст! Мне очень понравилось! Жаль что не было картинок, а так супер! 👏
x