Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вандроўка з божымі кароўкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вандроўка з божымі кароўкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.

Вандроўка з божымі кароўкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вандроўка з божымі кароўкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каралева крышку рассунула воблакі, і Данік убачыў зялёныя палі, лясы, рэкі і родны горад, заліты сонечным светам… Яму раптам вельмі-вельмі захацелася дадому.

— Дзякуй, Ваша Вялікасць, за гасціннасць! – ветліва сказаў ён. – Але мама з татам, відаць, хвалююцца, куды я знік.

На развітанне прынцэса Чысцюля запрасіла Даніка на танец. Хлопчык імгненна навучыўся танцаваць вальс, бо вельмі не хацеў падацца няўклюдам прынцэсе Чысцюлі, глянуць на якую мараць усе прынцы. І яго жаданне збылося – мы ж памятаем, што ў Краіне Паветраных Замкаў збываецца ўсё добрае, што ні пажадаеш.

Пакуль Данік з прынцэсай Чысцюляй луналі ў вальсе пад аблокамі, Ірыска і Хлебны Мякіш справіліся злётаць у Цукерачную і Хлебную даліны і напоўнілі свае торбачкі булкамі і цукеркамі – для сяброў і сваякоў. І для тых хлопчыкаў і дзяўчынак, што будуць шчыра чакаць іх нябесных гасцінцаў.

А пасля, адвітаўшыся з жыхарамі чароўнай краіны, кампанія сабралася ў зваротны шлях.

Данік зноў паменшыўся, божыя кароўкі пабольшылі, падхапілі яго на плечы і паляцелі.

Прынцэса Чысцюля, кароль з каралевай, усе мары, а разам з імі і пан Дзьмухайла, шчаслівы сваім новым заняткам, да той пары махалі ўслед сябрам, пакуль бачылі іх.

Вярнуўшы дадому Даніка, божыя кароўкі паляцелі да сваіх хатак. Вось цяпер яны маглі суцешыць сваякоў, парадаваць іх салодкімі гасцінцамі і наладзіць сапраўдны банкет! Гэтым Ірыска і Хлебны Мякіш і заняліся.

А Данік, зноў ператварыўшыся ў звычайнага хлопчыка, выбег гуляць на вуліцу. Там кішмя кішэла і дзяцей, і дарослых – усе святкавалі вяртанне сонечнага святла.

З работы вярталіся мама і тата Даніка. Яны нават не заўважылі знікнення сына. Час у Краіне Паветраных Замкаў ішоў зусім па іншаму, чым на зямлі, і ўсе прыгоды Даніка і божых каровак змясціліся ў адзін рабочы дзень.

Мама і тата зноў прынеслі Даніку вялікі – на гэты раз блакітны – паветраны шар. Хлопчык папрасіў тату зрабіць на шары надпіс:

“Падарунак прынцэсе Чысцюле,” – і адразу ж выпусціў шар у неба.

На роспыты дарослых, хто такая прынцэса Чысцюля, хлопчык расказаў усю праўду. Але дарослыя толькі ўсміхнуліся, назваўшы яго безнадзейным летуценнікам.

А мама яшчэ дадала:

— Прыгожа расказваеш! Трэба запісаць – цікавая гісторыя атрымаецца!

Данік ні кропелькі на дарослых не пакрыўдзіўся. Ён заўсёды быў добрым хлопчыкам, а пасля падарожжа ў Краіну Паветраных Замкаў і знаёмства з прынцэсай Чысцюляй стаў старацца зусім, не крыўдзіцца, не злавацца, не сварыцца ні з кім і не казаць благіх слоў. Яны ж разам з паветрам падымаюцца ў неба. А там на воблачку сядзіць прынцэса Чысцюля і прасейвае яго, ачышчае – каб ніколі больш Куродым не запанаваў над Краінай. Няхай прынцэсе будзе меней работы і больш часу танцаваць на балях – у яе гэта так цудоўна атрымліваецца!

Праўда, цяпер ёй спраўляцца стала лягчэй, бо пан Дзьмухайла – былы Дзюрабой – аказаўся дбайным памочнікам. Ад былога касмічнага пірата ў яго засталося адмысловае ўменне кіраваць лятаючай талеркай. На ёй ён вывозіць на касмічны сметнік торбы з куродымам.

А яшчэ Данік часта бачыць Ірыску і Хлебны Мякіш. Сяброўкі частуюць яго цукеркамі і булкамі, што спраўна носяць з неба, і разам сябры згадваюць нядаўнюю вандроўку.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Kremleva ANASTASIA 28 мая 2022 в 19:42
Какой хороший текст! Мне очень понравилось! Жаль что не было картинок, а так супер! 👏
x