Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вандроўка з божымі кароўкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вандроўка з божымі кароўкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.

Вандроўка з божымі кароўкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вандроўка з божымі кароўкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мой рыцар, мы чакаем тваіх цудоўных подзвігаў!

Данік зноў сумеўся ад такога звароту. Ён быў простым хлопчыкам, які нават у школу яшчэ не пайшоў. Ён любіў марыць, але дакладна ведаў, што мары можна здзейсніць толькі тады, калі пачынаеш нешта робіць. Ён у гэтым ужо не раз пераканаўся, пускаючы дома караблікі ці майструючы папяровых змеяў… Можа, гэта каралева і лічыць цудам?

Калі Данік прамовіў гэтыя думкі ўслых, то ўбачыў, як ва ўсіх мараў, не выключаючы караля і каралеву, акругліліся вочы. Пра тое, што трэба нешта рабіць для здзяйснення мараў, яны нават не думалі. Да гэтай пары жылі марамі – і ўсё у іх атрымлівалася. Імгненне панавала цішыня, а пасля кароль Летуценнік Непапраўны ХХ ўсміхнуўся, ляпнуў далоняй сабе па лбу і выгукнуў:

— Не дадумацца да такога простага выйсця! Гэта ж трэба да Куродыма хаця б разведку паслаць!

Акрыленыя нечаканым для сябе адкрыццем, усе мары навыперадкі сталі прапаноўваць сябе ў разведчыкі. Але, падумаўшы, вырашылі адправіць падслухаць, пра што шэпчуцца Куродым з Дзюрабоем, Дробныя Мары. Яны такія драбнюткія, што незаўважанымі прабяруцца ў кожную шчылінку і абавязкова дазнаюцца пра ўсё, што трэба!

Дробныя Мары, займеўшы новую мару – праявіць адвагу і стаць вялікімі – юркнулі з замка і зніклі ў непрагляднай цемры.

Вызваленне прынцэсы

Куродым выхваляецца сваёй сілай

Злы чарадзей Куродым ляжаў на баку і ківаў нагой. Ля яго завіхаўся, расчэсваючы грабеньчыкам кудлатыя валасы чарадзея, касмічны пірат Дзюрабой. Хітрун выслужваўся перад магутным гаспадаром як мог і не грэбаваў ніякай работай.

Непадалёк ад разбойнікаў стаяла клетка. Дзе яны яе надыбалі – невядома. Але ў клетцы сядзела прынцэса Чысцюля. Задумка патрымаць прынцэсу ў торбе ў хуткім часе падалася хаўруснікам няправільнай. Ім хацелася бачыць штохвіліны, як гэта Чысцюлька будзе пакутваць і ліць слёзы.

Але прынцэса Чысцюля трымалася годна, не паказвала сваёй роспачы крыўдзіцелям і не лаялася з імі. Тады, каб раззлаваць дзяўчынку і хоць неяк зачапіць, разбойнікі прыдумалі вельмі смешны, на іх погляд, занятак. Яны сталі падкідваць чароўнае рэшата – адзінае, якога больш не было ні ў Краіне Паветраных Замкаў, ні ў суседніх з ёй далінах – і гуляць з ім, як з мячыкам. Пры гэтым Куродым выхваляўся сваёй сілай і казаў:

— Трошкі нават шкада гэтых дурных жыхароў Краіны. Яны ж думаюць, што за мяне мацнейшыя. Во, няхай цяпер адужаюць мяне, як іх Чысцюлька ў палон трапіла. Добрых мар, кажуць, болей… Паглядзім, паглядзім… Чаду і злосці з Зямлі таксама нямала ідзе. Людзям жа на ёй усё дрэнна жывецца. Наесціся трэба напоўніцу, абы не лопнуць. Апрануцца – прыгажэй, чым тыя, хто побач. Ездзіць – на самых хуткіх машынах… А што гэта значыць, даражэнькі Дзюрабой? Правільна, іх заводы і фабрыкі дымяць і дымяць без перадыху, каб усе “хачу” людзей споўніць… А ўжо сварацца яны колькі, гэтыя людзі, а ўжо колькі за адны толькі цацкі дзяруцца, а ваююць!.. Вось не стала Чысцюлі, скінулі мы яе з хмаркі, адабралі рэшата

— Я і мацнею з дня ў дзень. А над Зямлёй ні сонца, ні сіняга неба. Толькі туман, а калі так справы і найдалей пойдуць, і цемры ім нашай знішчальнай напусцім. Во ўжо я ім тады не пазайздрошчу!

Праўда, чароўная прынцэса? Гы-гы-гы! – рагаталі разбойнікі. – А мары і не дадумаюцца на тваё выратаванне выйсці, хоць і трэба ўсяго кавалак мыла і вядро чыстай вады, каб мяне адужаць. Ну, не люблю я чыстай вады, а мыла проста не выношу! – рагатаў Куродым, а Дзюрабой ажно заходзіўся ад смеху “Гы-гы-гы!!”

Непераможная зброя

Прынцэса Чысцюля нічога не адказвала на здзеклівыя пытанні Куродыма.

Не пагадзіцца са злым чараўніком прынцэса не магла, бо сапраўды процьму вялізных торбаў з дымам, злосцю, благімі думкамі з зямлі на касмічныя сметнікі адправіла.

Аднак супраць праўды Куродыма ў яе была непераможная зброя: вера ў прыгожыя чалавечыя мары. Яна іх таксама нямала ў Краіну Паветраных Замкаў жыць пусціла! Былі гэта мары людзей пра мір, пра здароўе, дружбу, спакой… Было гэтых мараў многа, яны ішлі з кожнага дома.

Прынцэса Чысцюля спадзявалася, што некалі ўсе мары людзей стануць добрымі справамі – і тады торбаў з куродымам у яе паменьшае, а, магчыма, і зусім не стане.

Але прынцэса не прамаўляла ўслых сваіх думак гэтым боўдзілам – Куродыму і яго памагатаму Дзюрабою. Яшчэ раззлуюцца і закінуць куды чароўнае рэшата. А яно ёй спатрэбіцца, як яна выйдзе на волю – парадкавацца… Доўгі час прынцэса сядзела і думала моўчкі. А пасля яна пачала спяваць песеньку:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Kremleva ANASTASIA 28 мая 2022 в 19:42
Какой хороший текст! Мне очень понравилось! Жаль что не было картинок, а так супер! 👏
x