Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вандроўка з божымі кароўкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вандроўка з божымі кароўкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.

Вандроўка з божымі кароўкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вандроўка з божымі кароўкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ж гэта робіцца! – пляснула ў ладкі Ірыска. — Што сабе жыхары Краіны думаюць, чаму не шукаюць прынцэсу? Што гэта за мары такія, што нічога зрабіць не могуць?

— Мары як мары, сваёй работай займаюцца – мараць, — адказала Хлебны Мякіш. – І мараць яны пра некага, хто знойдзе прынцэсу і ўсіх іх ратуе.

— І дзе ўзяць гэтага “некага”? – спытала Ірыска.

— Тут, на зямлі. Каралева таму і сказала, што я прынесла ў Краіну надзею. Нам трэба знайсці такога летуценніка, які без лішніх пытанняў згадзіўся б выправіцца ў Краіну…

— …і ты думаеш, што хлопчык, да якога мы цяпер ляцім, пагадзіцца на гэта? – прадоўжыла за сяброўку Ірыска.

— Паглядзім, — няпэўна адказала Хлебны Мякіш. – Урэшце, ён адзіны, хто падчас туманоў успомніў пра неба. Гэта абнадзейвае…

— Паглядзім, — пагадзілася Ірыска.

Сустрэча з Данікам

Хлопчыка звалі Данікам, а яшчэ часцей — безнадзейным летуценнікам. Галава яго была пад завязку набітая рознымі марамі. Таму пра яго яшчэ казалі, як кажуць пра ўсіх фантазёраў: будуе паветраныя замкі. Гэта было праўдай, і з гэтай нагоды Данік ніколі не чуў, пра што з ім гавораць дарослыя, што пытаюць. Калі хадзіў, глядзеў не пад ногі, а ў неба – таму часта падаў, біў калені і рваў штонікі. Дарослыя толькі ўздыхалі і бясконца паўтаралі: “Спускайся з нябёсаў на зямлю!” Дарослыя вельмі хваляваліся, як жа прыйдзецца вучыцца Даніку ў школе – восенню ён павінен стаць першакласнікам. Перажывалі, што занадта многа ён у аблоках лунае.

Але дарма яны так хваляваліся! Данік не проста марыў, а заўсёды стараўся зрабіць нешта, каб мары свае ажыццявіць. Калі вельмі хацелася пабыць, скажам, капітанам, Данік мог напусціць вады ў ванну і пускаць там караблікі, пры гэтым уяўляючы сябе пасярод бязмежнага акіяну… Або маляваў дыназаўраў, калі карцела марыць пра іх.

І ён сапраўды чакаў, калі вернецца божая кароўка і прынясе з неба хлеб. Ды не толькі марыў, а дзейнічаў: кожны дзень выпускаў у неба паветраныя шары. Гэта ён рабіў на ўсялякі выпадак. Калі ў тумане божай кароўцы цяжка будзе знайсці дарогу на зямлю, паветраныя шары, спадзяваўся ён, падкажуць ёй патрэбны накірунак.

Таму, убачыўшы божых каровак, Данік першы крыкнуў: “Прывітанне!” – і ні кропелькі не здзівіўся, калі яны селі да яго на далонь і загаварылі.

— І табе прывітанне! – выгукнулі божыя кароўкі.

Пасля, узяўшыся за краёчкі спаднічак, дружна прыселі і пакланіліся. — Ірыска і Хлебны Мякіш! – назваліся яны хлопчыку. А Хлебны Мякіш дадала:

— Як і прасіў, я прынесла хлеб з неба! — Яна развязала торбачкі і высыпала на далонь хлопчыку маленькія духмяныя боханы.

Данік еў незвычайны хлеб, а божыя кароўкі наперабой расказвалі яму пра Краіну Паветраных Замкаў. Што замкі там будаваныя з паветра і шарыкаў, якія людзі выпускаюць у неба. І жывуць у гэтых замках мары. Што ва ўладароў Краіны – Мары Сапраўднай і караля Летуценніка Непапраўнага ХХ – ёсць дачушка, прынцэса Чысцюля.

Хлопчыка не здзіўлялі іх расказы, ён толькі задаволена ківаў галавой: як здорава, што Краіна, якую ён столькі разоў ўяўляў, сапраўды ёсць!

Калі ж пачуў, што прынцэса Чысцюля прапала і трэба яе ратаваць, рашуча прамовіў:

— Я знайду прынцэсу!

Як толькі Данік гэта сказаў, ён адразу паменьшыўся, а божыя кароўкі пабольшалі. Хлеб з неба аказаўся цудадзейным: рашучасці хлопчыка і яго жадання дапамагчы прынцэсе аказалася дастатковым, каб падарожжа адбылося!

Ірыска пасадзіла Даніка сабе на плечы – няхай Хлебны Мякіш пакуль адпачне – і божыя кароўкі разам з хлопчыкам паляцелі за аблокі.

Зладзейства чарадзеяКуродыма

Вялікі клопат прынцэсы Чысцюлі

Прынцэса Чысцюля была незвычайнай дзяўчынкай. І не толькі таму, што насіла на галаве карону. Сотні прынцэс маюць такое ўпрыгожанне, аднак застаюцца шараговымі дзяўчаткамі, якія больш за ўсё на свеце любяць прыбрацца, паласавацца салодкім, патанцаваць на балях і затлуміць галаву якому-небудзь заезджаму прынцу.

Не тое, каб прынцэса Чысцюля была абыякавай да ўсіх гэтых асалод. І танцавала яна адмыслова, і сукенкі насіла прыгожыя, і заўсёды пра запас мела ў кішэні жменьку цукерак. А што да прынцаў, то яны ў чэргі выстройваліся, каб хоць адным вокам зірнуць на прынцэсу — такая была яна пекная.

Аднак быў у прынцэсы Чысцюлі абавязак, якога не мелі не тое што іншыя прынцэсы, а ніхто болей ў свеце.

Кожны дзень на досвітку прынцэса выпраўлялася на сваю варту. Яна садзілася на хмарку і праз чароўнае рэшата прасейвала паветра, што падымалася ад зямлі. Паветра ж толькі здаецца празрыстым. Насамрэч, яно напоўнена чалавечымі думкамі і марамі. Нават тымі, што людзі ніколі ўголас не выказваюць. Бо паветрам дыхаюць, яно трапляе ў самыя патаемныя куточкі душы – і яму ўсё пра нас вядома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Kremleva ANASTASIA 28 мая 2022 в 19:42
Какой хороший текст! Мне очень понравилось! Жаль что не было картинок, а так супер! 👏
x