Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Вандроўка з божымі кароўкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вандроўка з божымі кароўкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вандроўка з божымі кароўкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.

Вандроўка з божымі кароўкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вандроўка з божымі кароўкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб не ўпасці ў адчай самой і падтрымаць сяброў, Ірыска штовечар ладзіла застоллі.

Абрусамі, пашытымі з пялёсткаў кветак, накрывала стол, запарвала зёлкі ў гарбатнічку, па талерках раскладала разнастайныя ласункі. Госці збіраліся, частаваліся, шчыра дзяквалі Ірысцы за хвіліны радасці, але доўга не бавіліся – спяшаліся зноў на работу.

А пасля цукеркі ў Ірыскі скончыліся. Яна ж даўно за цукеркамі не лётала. Прыпасы, якімі былі набітыя шматлікія кладовачкі, без аднаўлення расталі хутка. Канешне, для сяброў Ірыска без шкадавання магла разабраць і сваю салодкую хатку – новая некалі адбудуецца! Але тады для ўсіх стане відавочным, як безнадзейна зацягнулася шэрае надвор’е. Сапсуецца настрой, прападзе баявы дух – і тады ўжо не будзе ў божых каровак надзеі на перамогу над тлёй!

Таму Ірыска трымалася што ёсць моцы. Як сышлі прыпасы, стала разбіраць і падаваць на стол мэблю з карамелек, пуфікі з жалацінак. Гэта для старонняга вока пакуль што заўважным не было.

А калі ўсё салодкае начынне з хаткі было ўрэшце з’едзена, Ірыска задумала дастаць ледзянцы з вокнаў. Сваякам бы сказала, што гэта – новая сістэма вентыляцыі, і яны б паверылі.

Вяртанне Хлебнага Мякіша

Толькі яна ўзялася за справу, як раптам пачула даўгачаканае:

— Прывітанне, сябровачка!

Хлебны Мякіш, змучаная, перапэцканая ў нешта чорнае – ажно кропачак на крылцах не відаць, але – жывая! – стаяла на парозе. І трымала торбачкі, поўныя хлеба.

Ірыска кінулася да сяброўкі з прывітаннямі, сабралася клікаць сваякоў і сяброў… Але Хлебны Мякіш па-змоўніцку глянула на яе, прыклала да вуснаў лапку, што азначала:”Маўчок!” Папрасіла:

— Нельга губляць ні хвілінкі. Толькі ў лазеньку абмыцца – і ляцім са мной! У дарозе раскажу падрабязнасці.

Лазенька ў божай кароўкі заўсёды напагатове, бо любіць, каб крылцы блішчэлі і ўсе сем кропак вырзна былі бачныя. Таму ў скручаны лісток з вечара збірае яна свежую расу. Да лістка прымацавана тоненькая павуцінка.

Як трэба – тузанеш за яе, лісцік раскрыецца і абдасць вадою.

Дык вось Ірыска хуценька на сяброўку свежую расу з лісточка выліла, рушніком-травінкай крылцы да бляску працерці дапамагла і запытала:

— Куды ляцім?

— Да таго, хто прасіў па хлеб злётаць, — адказала Хлебны Мякіш.

Ірыска падхапіла торбачкі з хлебам, каб дапамагчы здарожанай сяброўцы, і божыя кароўкі паляцелі да дома на ўскрайку горада.

Нечаканая навіна

— Ты думаеш, хлопчык чакае? – запыталася сяброўку Ірыска. – Усе ж просяць жартам…

— Так трэба, Ірыска, каб чакаў! – усклікнула Хлебны Мякіш і, памаўчаўшы, дадала: — У Краіне Паветраных Замкаў бяда!..

Ірыска ажно здрыганулася ад пачутага. Бяда ў Краіне Паветраных Замкаў! Гэта ж краіна, дзе жывуць самыя прыгожыя чалавечыя мары. Пра што б на зямлі людзі не марылі, якія б паветраныя замкі не будавалі – усе яны траплялі ў гэту чароўную краіну.

Яна раскінулася адразу за аблокамі, і па дарозе ў Цукерачную і Хлебную даліны божыя кароўкі заўсёды адпачывалі ў яе прыветных жыхароў.

Што ж за бяда іх напаткала?..

— Пасля таго, як хлопчык праспяваў просьбу, — працягвала расказваць Хлебны Мякіш, — я выправілася ў дарогу, на неба. Туман станавіўся ўсё гусцейшым, дарогі не разабраць, таму ляцець было надзвычай цяжка. Калі ж я нарэшце паднялася за аблокі, то і там не ўбачыла сонечнага святла. Гэта здзівіла мяне і я вырашыла адразу ляцець у Хлебную даліну, не спыняючыся на адпачынак. Я асцерагалася, што туман стане такім густым, што не разбяру дарогі дадому… На шчасце, у Хлебнай даліне ўсё па-ранейшаму:

цёпла, светла, радасна. Напакаваўшы хлебам торбачкі, я пусцілася ў зваротны шлях.

Я ўжо сказала: у даліне было светла. На памежжы з Краінай шарэла, а далей – хоць вока выкалі, не было бачна нічога. Я ляцела ў суцэльнай цемры, не ўяўляючы, дзе знаходжуся. І раптам пачула ціхі плач.

— У Краіне Паветраных Замкаў – плач? Такога не можа быць! – усклікнула Ірыска.

— Кажуць жа табе: у іх там бяда! Зачыніўшыся ў пакоі, каб ніхто з падданых не бачыў яе, плакала каралева Краіны, Мара Сапраўдная. Але акно было прыадчыненае, і я, блукаючы, выпадкова трапіла ў пакой праз яго.

— Каралева пазнала цябе? – усхвалявана спытала Ірыска.

— Пазнала, і вельмі ўзрадвалася майму з’яўленню. Сказала, што я прынесла ў Краіну надзею… Уяўляеш, Ірыска, у іх там прынцэса Чысцюля прапала! А злы чараўнік Куродым і яго памагаты Дзюрабой вось-вось запануюць не толькі ў Краіне, а над усім светам! — выдыхнула, ледзь рашыўшыся ўслых прамовіць такую навіну, Хлебны Мякіш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вандроўка з божымі кароўкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вандроўка з божымі кароўкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Kremleva ANASTASIA 28 мая 2022 в 19:42
Какой хороший текст! Мне очень понравилось! Жаль что не было картинок, а так супер! 👏
x