Льюис Кэрролл - Аліса ў Цудакуце

Здесь есть возможность читать онлайн «Льюис Кэрролл - Аліса ў Цудакуце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аліса ў Цудакуце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліса ў Цудакуце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аліса ў Цудакуце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліса ў Цудакуце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ты хто такая?

Гэта не надта нагадвала пачатак размовы. Аліса робка адказала:

- Я не ўпэўнена, сэр, хто я зараз – Я ведаю КІМ я была з ранку, але з гэтага часу я столькі разоў змянялася!

- Што ты маеш на ўвазе?- сур’ёзна спытаў Вусень.- Растлумач!

- МНЕ цяжка адказаць,- задумалася Аліса, - ведаеце...

- Не ведаю,- сказаў Вусень.

- Я не магу вам гэта растлумачыць,- ветліва прамовіла Аліса,- таму што сама гэта не разумею; але ж я сёння столькі разоў мяняла свой памер, што і сама заблыталася.

- Няўжо?- спытаў Вусень.

- Можа зараз для вас гэта натуральна,-сказала Аліса,- але калі вы ператварыцеся на кукалку, а потым на матылька, ці ж вы не здзівіцеся?

- Зусім не.

- Але ж, думаю, вы будзеце сябе адчуваць дзіўна,- заўважыла Аліса,- Ва ўсякім выпадку, Я сябе гэдак адчуваю.

- Ты?- фанабэрыста сказаў Вусень.- Хто гэта - ТЫ?

Размова вярнулася на пачатак. Аліса адчувала сябе раздражнённай ад падобных заўваг, таму сур’ёзна адказала:

- Я лічу, што вы ПЕРШЫ павінны адказаць, хто вы.

- Чаму?- здзівіўся Вусень.

Гэта была чарговая загадка, на якую Аліса не ведала адказу, а паколькі Вусень сам быў не ў настроі, яна адвярнулася і пайшла.

- Вярніся!- клікнуў яе Вусень.- Я павінен табе штось сказаць!

Алісу гэта зацікавіла і яна вярнулася да грыба.

- Стрымлівай сябе,- заўважыў Вусень.

- Гэта ўсё?- спыталася Аліса, стрымліваючы раздражненне.

- Не!- адказаў Вусень.

Аліса пачала чакаць, часу ў яе хапала, а Вусень, палічыла яна, насамрэч мог падказаць штось добрае. Колькі хвілін доўжылася маўчанне, але ў рэшце Вусень апусціў свае рукі, выцягнуў кальян з роту і сказаў:

- Так ты лічыш, што змянілася?

- Думаю, так,- адказала Аліса,- Я не магу ўспомніць тое, што ведала заўжды і ледзь не кожныя дзесяць хвілін мяняю свой рост!

- Напрыклад, што ты не можаш успомніць?

- Ну, напрыклад, я паспрабавала расказаць “Як добра пчолцы працаваць”, але словы былі непадобнымі!- сумна адказала Аліса.

- Хм, раскажы лепш “Татку Вільяма”- прапанаваў Вусень.

Аліса па-акцёрску склала рукі і пачала:

- Татка Вільям,- спытаўся юнак,-ты стары,
І валоссе бялюткае маеш,
Паміж тым твае ногі заўжды да гары -
Што ва ўзросце сваім вычвараеш?
Так стары адказаў:- Калі быў юнаком
Я лічыў: “Для мазгоў гэта шкодна”.
Але зараз, калі стаў старым дураком,
На руках я хаджу бесклапотна.
- Ты стары,- сын пытаў,- як я ўжо гаварыў
І тлусты, як пазадак свінячы,
Але ж цяжкае сальта назад ты зрабіў -
Як ты гэткі кульбіт растлумачыш?
- Ў маладосці я гібкасць,- стары гаварыў
І сівой галавою хістаў,-
Развіваў гэтай маззю - па шылінгу скрынь
Калі хочыш, на спробу прадам?
- Ты стары і бяззубы,- нашчадак спытаў,-
Можаш есці тольк вадкія кашы;
Але разам з касцямі гуся скаштаваў -
Што ты, бацька, на гэта адкажаш?
- Ў маладосці я лепшым суцяжнікам быў,
Нават з маткай тваёю судзіўся;
І цяперча мой рот без ніякіх зубоў
Самым моцным у свеце зрабіўся.
- Ты старэнькі і бачыш не лепей крата,
Падкажы, як хапіла адвагі,
Утрымаці на кончыку носа вужа
Не згубіўшы пры тым раўнавагі?
- До на сёння, юнак, а цяперча бяжы
Ты у гулі з сябрынай сваёю.
Ці прыступкі на лесвіцы буду лічыць
Я тваёю дурной галавою.

- Ты ўсё пераблытала,-сказаў Вусень.

- Не, ну канечне некаторыя словы я сказала не так,- робка заўважыла Аліса.

- Ты РАШУЧА ЎСЁ сказала не так,- рашуча прамовіў Вусень, і яны зноў колькі хвілін маўчалі.

Вусень пачаў размову першым.

- А якога б ты хацела быць памеру?- пацікавіўся ён.

- Вох, мне цяжка адказаць адразу, але мне б хацелася мяняцца не так часта, ці ж вы ведаеце...

- Не ВЕДАЮ,- перапыніў Вусень.

Аліса зноў замаўчала, з ёй ніколі так часта не спрачаліся, і таму яна была ў даволі разгубленым стане.

- А ці задавальняе цябе твой цяперашні памер?- спытаў Вусень.

- Ой не, мне хацелася б быць не такой МАЛЕНЬКАЙ,- адказала Аліса,- восем сантыметраў, гэта такі благі рост!

- Гэта выдатны рост!- злосна адказаў Вусень і выцягнуўся ва ўсю даўжыню, яна была якраз восем сантыметраў.

- Але ж я не гэта мела на ўвазе!- ледзь стрымліваючы слёзы сказала Аліса, а пра сябе падумала,- Як жа ж тут лёгка каго-небудзь пакрыўдзіць!

- З цягам часу прызвычаешся,- супакоіў яе Вусень, потым зноў сунуў кальян у рот і пачаў паліць.

Аліса зноў робка прынялася чакаць. Праз хвіліну ці дзве Вусень зноў выцягнуў кальян з роту, пазяхнуў, усхамянулася. І папоўз у траву, потым нечакана вярнуўся і прамовіў:

- З аднаго боку адкусіш - паменшышся, з іншага - падрасцеш!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліса ў Цудакуце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліса ў Цудакуце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Аліса ў Цудакуце»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліса ў Цудакуце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x