Льюис Кэрролл - Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Здесь есть возможность читать онлайн «Льюис Кэрролл - Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Адаслаць яе па пошце...”; “Не, лепш тэлеграфам...”; “Няхай цягне вагоны ўвесь астатні шлях...” і г.д.

А Джэнтльмен, апрануты ў белую паперу нахіліўся ды прашапатаў ёй на вуха:

- Не звяртай ўвагі на тое, што яны кажуць, мае дзіця. Бяры квіток у абодва напрамку на кожным прыпынку.

- Навошта?- зацікаўлена спытала Аліса.- Мне ўвогуле не патрэбны гэты цягнік...Я толькі што была ў цудоўным ляску... І як шкада, што я не магу туды вярнуцца!

- З гэтага мог бы атрымацца неблагі жарт,- зноў сказаў дзяўчынцы на вуха танюсенькі галасок,- “Калі б змагла – у лес збягла.”

- Не трэба дражніцца,- прамовіла Аліса, азіраючыся ў пошуках Уладальніка танюткага голасу.- Вы перакладаеце на жарты чужыя словы. Чаму б вам не выдумляць іх самастойна?!

Танюткі голас глыбока ўздыхнуў - здавалася яго Уладальнік быў вельмі няшчасны, дзяўчынцы адразу ж захацелася яго падбадзёрыць і супакоіць.

- Як дзіўна ён уздыхае,- падумала яна,-ня так як ішыя людзі.- Яна аніколі ня чула нічога падобнага, голас гучаў па-над самым вухам, быццам хтосьці яе там казытаў, гэта перашкаджала ёй думаць аб няшчасцях маленькай істоты.

- Я ведаю, ты мне сябра,- урэшце працягваў размову Голас,- самы дарагі і самы даўні! І не пашкодзіш мне, ня гледзячы на тое, што я насякомае!

- А якое вы насякомае?- крыху спалохаўшыся спытала Аліса. Яе моцна непакоіла, а ці не можа новы сябра даць джала, але палічыла не надта шляхетным спытаць аб гэтым.

- А раптам ты ўвогуле...- пачаў танюткі голас, але быў перарваны моцным гудком паравозу, ад якога ўсе, у тым ліку і сама Аліса, ажно падскочылі.

- Не трэба хвалявацца,- высунуўшы галаву ў вакно прамовіў Конь,- Гэта толькі ручай, і мы збіраемся праз яго скочыць.

Яго словы, яўна супакоілі пасажыраў, хвалявалася толькі Аліса. Раней яна ніколі не скакала разам з цягніком.

- Галоўнае, мы ўрэшце дабярэмся да Чацьвёртай Клеткі.- супакоіла яна сябе. У наступны момант яна адчула, як цягнік падняўся ў паветра і, напалохаўшыся, схапіла першае, што падвярнулася пад руку - бараду Казла.

Але, як толькі Аліса дакранулася да казлінай барады, тая растала, а дзяўчынка ціхенька сабе сядзела пад дрэвам... а перад ёй на галінцы сядзеў, яе суразмоўца - вялізны Камар.

- Як тваё кураня,- вырашыла Аліса, але ўжо кінула нервавацца, тым больш яны размаўлялі столькі часу.

-... не любіш насякомых?- скончыў сваю фразу Камар, быццам бы нічога не здарылася.

- Толькі, калі яны могуць размаўляць,- знайшлося дзяўчо.- Але там, дзе Я жыву, яны не размаўляюць!

- А якім насякомым у тваёй краіне радуюцца?

- Я ўвогуле ім не радуюся ,- патлумачыла Аліса,- я хучшэй іх баюся... асабліва вялікіх. Але ведаю як клічуць сіх-тых.

- Яны, зразумела, прыходзяць, калі іх клічаш.

- Я не ведаю, навошта іх заклікаць,- прызналася дзяўчынка.

- А навошта табе тады іх імёны,- не зразумеў Камар,- калі не збіраешся імі карыстацца?

- Як навошта ?- спытала яна,- Людзі далі ім імёны, каб адрозніваць адно ад другога, кшталту таго. Усё ў гэтым свеце павінна неяк звацца.

- Ну, не ведаю,- адказаў Камар.- Там далей, ёсць лес, дзе ніхто не мае імёнаў... Прабач, ты збіралася паведаміць, аб насякомых сваёй краіны...

- Напрыклад, у нас ёсць сляпень,- сказала Аліса і загнула адзін палец.

- Выдатна,- прамовіў Камар,- бачыш, вось той куст. А між ім і намі, калі ўважліва паглядзіш, убачыш, сядзіць Якпень. Сам ён драўляны, а крылы ў яго з маладога лісця, але маленечкія, таму ён вымушаны рухацца скокамі.

- А што ён ясі?- спытала моцна здіўленая дзяўчынка.

- Бярозавы сок і пілаванне. Працягвай...

Аліса, колькі часу здзіўлена глядзела на якпня, каб потым дасканала распавесці аб тым, як той выглядае. Якпень быў бляскучым і ліпкім. Урэшце, яна працягнула:

- Ну, яшчэ ў нас ёсць конік...

- Паглядзі на галінку, па-над тваёй галавой,- сказаў Камар,- Там сядзіць Драконік. Сам зялёны, доўгія заднія ногі, крылы, як ў кажана, а галава як палаючая разынка.

- А ён чым сілкуецца?

- Куццёй і пірагом, а нараджаецца толькі на Новы год.

- А яшчэ ў нас ёсць чмялі,- працягвала Аліса, пасля таго, як добра разглядзела насякомае з палаючай галавою, разважаючы,- Цяпер я ведаю, чаму шмат хто з насякомых ляціць на палаючую свечку... яны папросту жадаюць ператварыцца на Драконікаў.

- Паглядзі сабе пад ногі,- перарваў яе развагі Камар. Дзяўчынка з трывогаю паглядзела ўніз,- ты маеш магчымасць паназіраць за хмялямі. У іх крылы з парасткаў ячменю, цела - маленечкая бочка, а галава з хмялёвага бутону.

- А гэтыя, што ядуць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса»

Обсуждение, отзывы о книге «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x