Льюис Кэрролл - Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Здесь есть возможность читать онлайн «Льюис Кэрролл - Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аліса не зразумела, як ў яе гэта атрымалася, але калі апынулася ля апошняга арыентыру, ад Каралевы нават і сляда не засталося. Ці то яна растала ў паветры, ці папросту хутка знікла ў бліжэйшым лесе (“Што, што, а бегае яна хутка!”- падумала дзяўчо), невядома як, але Каралева адыйшла. Тут Аліса прыгадала, што цяпер яна Пешка і ёй трэба рабіць ход.

Раздзел III

Насякомыя З-за Люстэрка

Зразумела, перш чым пачаць вандроўку, Аліса вырашыла зрабіць ўсебаковы агляд краіны.

- Першапачаткова,- падумала яна, устаўшы на пальчыкі, каб бачыць, як мага далей,- трэба разабрацца з Геаграфіяй Краіны: Галоўныя рэкі - адсутнічаюць. Галоўныя горы – адзіная, і я на ёй стаю, але не думаю, што яна мае якуюсь назву. Галоўныя гарады -... о, што там за істоты ляцяць роем? Ніколі не бачыла пчол такога вялікага памеру.

Колькі часу дзяўчынка стаяла моўчкі, назіраючы за дзівоснымі насякомымі, што мітусіліся па-над кветкамі, збіраючы з іх мёд. Гэта былі не пчолы, а... сланы. Ад падобнай вынаходкі ў Алісы на якісьці час перахапіла дыханне.

- Пэўна і кветкі павінны быць велізарнымі,- прыйшло ёй ў галаву,- сапраўдныя дамы на сцяблінках, уяўляю колькі ў іх можа быць мёду! Мабыць падыйсці бліжэй і... не, лепш не трэба ,- стрымалася Аліса, ужо гатовая збегчы з узгорка і паспрабавала знайсці апраўданне сваёй раптоўнай баязлівасці.- Каб ад іх адмахвацца, трэба знайсці галінку памерам з дрэва... Як будзе смешна, калі ў мяне будуць пытацца аб маёй вандроўцы. Скажу: “Ну, з большага было дастаткова добра,- (Аліса, крыху хіснула галавою ў бок, гэта быў яе улюбёны жэст),- толькі вельмі пыльна і спякотна, а яшчэ гэтыя сланы лятаючыя па-над самым вухам!”

- Як-небудзь ў наступны раз,- крыху пачакаўшы сказала дзяўчынка,- сланы ад мяне нікуды не збягуць. Тым больш, мне трэба рабіць першы ход!

Супакоіўшы гэдак сваю дапытлівасць, Аліса спусцілася з узгорку і пераскочыла першы з пяці невялічкіх ручаёў.

- Рыхтуйце вашыя квіткі,- аб’явіў Кантралёр, сунуўшы галаву ў акенца. Праз імгненне, усі, як адзін, прадэманстравалі свае квіткі, памерам з добрага чалавека, і здавалася, запоўніўшы імі ўвесь вагон.

- Так! А дзе твой квіток, дзіця?- спытаў Кантралёр, гледзячы на спалоханую Алісу, а пасажыры вагону разам (“Як той хор!”- вырашыла Аліса) прамовілі:

- Не прымушай яго чакаць, дзіця! Ці ты ведаеш, што яго час каштуе - тысяча фунтаў за кожную хвіліну?!

-Я шчыра прашу прабачэння, але ў мяне няма квітка,- баязліва прамовіла Аліса,- Там, дзе я села, не было касы.

- Дзеля касы не было месца,- адказаў Хор Пасажыраў.- Ці ты ведаеш, што зямля там каштуе - тысяча фунтаў за кожную пядзю?!

- Гэта не дае табе апраўдання,- адказаў Кантралёр,- Ты павінна была набыць квіток у машыніста.

- У чалавека які кіруе цягніком,- заявіў Хор Пасажыраў.- Ці ты ведаеш, што дым цягніка каштуе - тысяча фунтаў за кожнае кольца?!

- У гэтай размове ані кроплі карысці,- вырашыла Аліса

На гэты раз пасажыры маўчалі і, да вялікага здзіўлення дзяўчынцы, Хорам вырашылі (Спадзяюся ты ўяўляеш сабе, як можна вырашаць штосьці Хорам ... шляхетна кажучы, Я -не):

- Лепш нічога не казаць. Ці ты ведаеш, што размова каштуе - тысяча фунтаў за слова?!

- Сёння, я сніць буду гэтую тысячу фунтаў,- падумала яна.- Дакладна буду!

Увесь гэты час, Кантралёр працягваў глядзець на Алісу: спачатку праз тэлескоп, потым праз мікраскоп, потым праз тэатральны бінокль.

- Ты едзеш не ў тым напрамку, ані,- урэшце прамовіў ён і, зачыніўшы сваё акенца, адыйшоў.

- Такая дарослая асоба,- сказаў Джэнтльмен, які сядзеў насупраць Алісы (ён быў апрануты ў белую паперу),- павінна ведаць, куды едзе, нават, калі не памятае ўласнага імя!

Казёл, што сядзеў ля Джэнтльмена ў белым, закрыўшы вочы гучна заявіў:

- Такая дарослая асоба, павінна знайсці шлях да касы, нават, калі не ведае абэцэды!

Жук, які сядзеў за Казлом (ўсе пасажыры ў вагоне ўяўлялі сабой, даволі дзівосныя стварэнні і здавалася размаўлялі выключна па чарзе), вымавіў:

- Адаслаць яе назад у багажы!

Таго, хто сядзеў за Жуком, і якога Аліса ўжо не бачыла, высокім дрыжачым голасам прапанаваў:

- Хай едзе іншым цягніком!

- Голас, як у каня,- вырашыла Аліса.

- З гэтага мог бы атрымацца неблагі жарт,- паведаміў дзяўчынцы нейкі маленечкі голас на самае вуха,- “Голас дрыжачы, нібыта канячы.”

Нехта вельмі ціхім голасам прапанаваў:

- На яе трэба наляпіць этыкетку: “Асцярожна! Хрупкая дзяўчынка”

Пасля, перапыняючы адзін аднаго (“Колькі ж тут едзе народу?”- падумала Аліса), раздаліся наступныя прапановы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса»

Обсуждение, отзывы о книге «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x