Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І сабраліся ў Мокрым і Дзікім Лесе ўсе Дзікія Звяры; збіліся ў адзін статак і глядзелі на святло агню, не ведаючы, што гэта такое.

Але вось тупнуў нагой Дзікі Конь і дзіка сказаў:

— О мае Прыяцелі! О мае Непрыяцелі! Чуе сэрца маё: не на дабро засвяцілі Мужчына і Жанчына ў вялікай Пячоры вялікі агонь. Не, гэта не на дабро!

Дзікі Сабака задраў дзікі нос, панюхаў, як пахне смажаная бараніна, і дзіка сказаў:

— Пайду пагляджу, а потым раскажу. Мне здаецца, што там не так ужо дрэнна. Кот, хадзем са мною!

— Ну не, — адказаў Кот. — Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца і гуляю сам сабою.

— Ну, тады я табе не таварыш, — сказаў Дзікі Сабака і трушком пабег да Пячоры. Але не прабег ён і дзесяці крокаў, а Кот падумаў ужо:

«Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца, гуляю сам сабою. Чаму б мне не пайсці туды і не паглядзець, як і што? Я ж пайду па сваёй ахвоце».

І ён ціхенька пабег за Сабакам, ступаючы мякка і далікатна, і забраўся ў такую мясцінку, адкуль яму было чуваць усё.

Калі Дзікі Сабака падышоў да Пячоры, ён дзікім носам падняў конскую скуру і з асалодай пачаў нюхаць прыемны пах смажанай бараніны, а Жанчына, якая чаравала косткай, пачула шорах і сказала смеючыся:

— Вось першы ўжо і прыйшоў. Ты, з Дзікага лесу Дзікае Стварэнне, што табе трэба тут?

І адказаў Дзікі Сабака:

— Скажы мне, о Вораг мой, Жонка Ворага майго, што гэта пахне так прыемна сярод гэтых Дзікіх Лясоў?

І нагнулася Жанчына, і падняла з падлогі костку, і кінула Дзікаму Сабаку, і сказала:

— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, пакаштуй, пагрызі гэту костку.

Узяў Дзікі Сабака гэтую костку ў свае дзікія зубы, І яна здалася яму смачнейшай за ўсё, што ён грыз да гэтага часу, і ён сказаў:

— Слухай, о Вораг мой, Жонка майго Ворага, кінь мне хутчэй другую такую ж костку.

І адказала яму Жанчына:

— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, ідзі памажы майму Мужчыну хадзіць за здабычай, сцеражы гэтую Пячору па начах, і я дам табе столькі касцей, колькі табе будзе патрэбна.

— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх гутарку, — гэта вельмі разумная Жанчына, хоць, вядома, я разумнейшы за яе.

Дзікі Сабака забраўся ў Пячору, паклаў галаву Жанчыне на калені і сказаў:

— О мой Друг, Жонка майго Друга, добра. Я згодзен дапамагаць твайму Мужчыне паляваць, буду сцерагчы па начах вашу Пячору.

— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх размову, — які дурны гэты Сабака!

І ён пайшоў прэч, прабіраючыся па Дзікім Лесе і дзіка махаючы сваім дзікім хвастом. Але пра ўсё, што бачыў, нікому не сказаў ні слова.

Прачнуўшыся, Мужчына запытаў:

— Што тут робіць Дзікі Сабака?

І адказала Жанчына:

— Яго імя ўжо не Дзікі Сабака, а Першы Друг, і ён будзе нам другам на векі вечныя. Як пойдзеш на паляванне, клікні яго з сабою.

На другі вечар Жанчына нарэзала на заліўных лугах вялікі ахапак травы і расклала яе сушыцца каля агню, і, калі пайшоў ад сена такі пах, як ад свежаскошанай травы, яна села каля ўвахода ў Пячору, зрабіла з конскай шкуры вуздэчку і, утаропіўшыся ў плечавую барановую костку — на шырокую вялікую лапатку, — зноў узялася чараваць і запела чараўнічую песню.

І зноў у Дзікім Лесе сабраліся ўсе Дзікія Звяры і, пазіраючы здалёк на агонь, абмяркоўвалі, што б такое магло здарыцца з Дзікім Сабакам. І вось Дзікі Конь дзіка тупнуў дзікай нагой і сказаў:

— Пайду пагляджу, а потым раскажу, чаму Дзікі Сабака не вярнуўся. Кот, хочаш — пойдзем разам?

— Не, — адказаў Кот, — я, Кот, хаджу дзе хачу і гуляю сам сабою, ідзі адзін.

Але на самай справе ён ціхенька пракраўся за Дзікім Канём, ступаючы ціха і мякка, і забраўся ў такую мясцінку, адкуль было чуваць усё.

Пачула Жанчына конскі тупат, убачыла, як прабіраецца да яе Дзікі Конь, як ён наступае на сваю доўгую грыву, і сказала са смехам:

— А вось і другі прыбег сюды. Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, чаго табе трэба тут?

Дзікі Конь адказаў:

— Ты, мой Вораг, Жонка майго Ворага, адказвай мне хутчэй, дзе Дзікі Сабака?

Жанчына засмяялася, падняла з падлогі барановую лапатку, паглядзела на яе і сказала:

— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, не па Сабаку ты сюды прыйшоў, а па сена, па гэтую добрую траву!

Дзікі Конь затупаў на месцы і, трасянуўшы грывай, сказаў:

— Гэта праўда. Дай мне сена!

Жанчына адказала:

— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, нагні сваю дзікую галаву і насі, што я надзену на цябе, — насі, не здымай ніколі, і тры разы ў дзень ты будзеш есці гэтую дзіўную пахучую траву.

— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх гутарку, — гэтая Жанчына вельмі разумная, але, вядома, не разумнейшая за мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x