Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І нагнуў Дзікі Конь сваю дзікую галаву, і Жанчына накінула на яе толькі што сплеценую вуздэчку, і дыхнуў ён сваім дзікім дыханнем проста на ногі Жанчыне і сказаў:

— О мая Гаспадыня, о Жонка майго Гаспадара, за пахучую гэтую траву я табе буду вечным рабом!

— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх гутарку, — які ён дурань, гэты Конь!

І зноў ён кінуўся ў Дзікі Лес, дзіка памахваючы сваім дзікім хвастом. Але пра ўсё, што чуў, нікому не сказаў ні слова.

Калі Сабака і Мужчына вярнуліся з палявання, Мужчына сказаў:

— А што тут робіць Дзікі Конь?

І Жанчына адказала:

— Не Дзікі Конь ужо імя яго, а Першы Слуга, бо з месца на месца ён будзе вазіць нас векі вечныя. Калі ты збярэшся на паляванне, смела сядай на яго.

На наступны дзень падышла да Пячоры Карова. Яна таксама была дзікая і павінна была высока задзіраць сваю дзікую галаву, каб не зачапіцца за дзікія дрэвы дзікімі рагамі. Кот пракраўся ўслед за ёй і схаваўся гэтак жа сама, як і раней; і ўсё адбылося гэтак жа сама, як і раней; і Кот сказаў тое самае, што і раней; і калі Дзікая Карова ў абмен за траву абяцала Жанчыне сваё малако, Кот кінуўся ў Дзікі Лес і дзіка замахаў сваім дзікім хвастом, зноў-такі гэтак жа сама, як і раней. І пра ўсё, што чуў, нікому не сказаў ні слова. А калі Сабака, Чалавек і Конь вярнуліся з палявання і Чалавек спытаўся гэтак жа сама, як і раней, што робіць тут Дзікая Карова, Жанчына адказала гэтак жа, як і раней:

— Цяпер не Дзікая Карова ёй імя, а Носьбітка Добрай Яды. Яна будзе даваць нам белы сырадой векі вечныя, і я згодна даглядаць яе, пакуль ты, ды наш Першы Друг, ды наш Першы Слуга будзеце ў лесе на паляванні.

Дарэмна Кот прачакаў увесь дзень, каб хто-небудзь яшчэ з Дзікіх Звяроў прыйшоў да Пячоры: болей ніхто не прыходзіў з Мокрага Дзікага Лесу. Так што Кату паняволі прыйшлося блукаць аднаму. І вось убачыў ён Жанчыну, якая сядзела і даіла Карову.

І ўбачыў ён у Пячоры святло, і пачуў дзівосны пах белага сырадою. І сказаў ён Жанчыне:

— Ты, мой Вораг, Жонка майго Ворага, скажы мне: куды ты падзела Карову? Жанчына засмяялася і сказала:

— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, ідзі сабе ў Лес па-добраму! Мне болей не трэба ні слуг, ні прыяцеляў. Я ўжо запляла маю касу і схавала чароўную костку.

І адказаў Дзікі Кот:

— Я не друг і не слуга. Я, Кот, хаджу, куды ўздумаю, гуляю сам сабою, і вось мне ўздумалася забрацца ў Пячору.

І спытала яго Жанчына:

— Чаму ў першы ж вечар ты не прыйшоў з Першым Другам?

Кот раззлаваўся і сказаў:

— Напэўна, Дзікі Сабака ўжо нахлусіў табе пра мяне!

Жанчына адказала са смехам:

— Ты, Кот, ты гуляеш сам сабою і ходзіш, куды табе ўздумаецца. Ты сам кажаш, што ты не слуга і не друг. Ідзі ж адсюль сам сабою куды ўздумаецца!

Кот прыкінуўся пакрыўджаным і сказаў:

— Няўжо мне іншы раз нельга прыйсці да цябе ў госці і пагрэцца каля гарачага агню? І няўжо ты ніколі не дасі мне паспытаць белага сырадою? Ты такая разумная, ты такая красуня, — не, хоць я і Кот, а ты не будзеш жорстка абыходзіцца са мною.

Жанчына сказала:

— Я ведаю, што я разумная, але што я красуня — не ведала. Давай заключым умову. Калі я хоць раз пахвалю цябе, смела заходзь у Пячору.

— А калі ты пахваліш мяне два разы? — спытаў Кот.

— Ну, гэтага не будзе, — сказала Жанчына. — Але калі гэта здарыцца, уваходзь і сядай каля агню.

— А што, калі ты пахваліш мяне тры разы? — спытаў Кот.

— Ну, гэтага не будзе, — сказала Жанчына. — Але, калі гэта здарыцца, прыходзь і атрымлівай малако тры разы ў дзень да сканчэння веку!

Кот выгнуў спіну і сказаў:

— Ты, Заслона каля ўвахода ў Пячору, і ты, Агонь у глыбіні Пячоры, і вы, Малочныя Гладышыкі, што стаіце каля агню, вас я бяру за сведак; запомніце, што сказаў мой Вораг, Жонка майго Ворага!

І, павярнуўшыся, пайшоў у Дзікі Лес, дзіка памахваючы дзікім хвастом.

Калі ў гэты вечар Сабака, Мужчына і Конь вярнуліся з палявання ў Пячору, Жанчына ні слова не сказала ім пра сваю ўмову з Катом, бо баялася, што ім гэта не спадабаецца.

Кот пайшоў далёка-далёка і так доўга хаваўся ў Дзікім Лесе, што Жанчына забыла і думаць пра яго. Толькі Лятучая Мыш, якая вісела дагары нагамі каля ўвахода ў Пячору, ведала, дзе хаваецца Кот, і кожны вечар падлятала да таго месца і паведамляла Кату ўсе навіны.

Неяк увечары прылятае яна да Ката і кажа:

— А ў Пячоры — Дзіцянё! Яно зусім, зусім новенькае. Такое ружовае, тоўстае і маленькае. І яно вельмі падабаецца Жанчыне.

— Вельмі добра, — сказаў Кот. — А што ж падабаецца Дзіцяняці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x