Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не паспела яна дагаварыць, як — трах! — у тую ж самую хвіліну і ў тую ж самую секунду трэснуў Гладыш з малаком, што стаяў каля ачага, трэснуў напалам, бо ўспомніў, якая ўмова была ў Жанчыны з Катом. І не паспела Жанчына злезці з лавачкі, — зірк, а Кот ужо хлебча з разбітага Гладыша белы сырадой.

— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Маці майго Ворага, — сказаў Кот, — паглядзі: я тут. Трэці раз пахваліла ты мяне: давай жа мне тры разы ў дзень чым больш белага сырадою — на векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.

І засмяялася Жанчына, і, паставіўшы Кату міску белага сырадою, сказала:

— О Кот! Ты разумны, як чалавек, але помні: умову мы заключылі, калі не было дома ні Сабакі, ні Мужчыны; не ведаю, што скажуць яны, як вернуцца дадому.

— А мне што да гэтага! — сказаў Кот. — Мне б толькі месцейка ў Пячоры і тры разы ў дзень больш белага сырадою, і я буду вельмі задаволены. Ніякія Сабакі, ніякія Мужчыны мяне не цікавяць.

Але ў той жа самы вечар, калі Сабака і Мужчына вярнуліся з палявання ў Пячору, Жанчына расказала ім усё як ёсць пра сваю ўмову з Катом, а Кот сядзеў каля агню і вельмі прыемна ўсміхаўся.

І сказаў Мужчына:

— Усё гэта добра, але нядрэнна было б яму і са мною заключыць умову. Праз мяне ён заключыць яе з усімі Мужчынамі, якія будуць пасля мяне.

Ён узяў пару ботаў, узяў крамянёвую сякеру (усяго тры рэчы), прынёс з двара палена і маленькую сякеру (а ўсяго разам пяць), паставіў усё гэта ў рад і сказаў:

— Давай і мы заключым умову. Ты жывеш у Пячоры на векі вечныя, але калі ты забудзешся лавіць Мышэй — паглядзі вось на гэтыя рэчы: іх пяць, і я маю права кожнай з іх кінуць у цябе, і гэтак жа ўслед за мною пачнуць рабіць усе Мужчыны.

Жанчына пачула гэта і сказала сама сабе:

«Так, Кот разумны, а Мужчына разумнейшы».

Кот палічыў усе рэчы — яны былі даволі-такі цяжкія — і сказаў:

— Добра! Буду лавіць Мышэй на векі вечныя, але ўсё ж я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.

— Гуляй, гуляй, — адазваўся Мужчына, — але толькі не там, дзе я. Трапіш мне на вочы, я зараз жа кіну ў цябе ботам ці паленам, і так стануць рабіць усе Мужчыны, якія будуць пасля мяне.

Тады выступіў Сабака і сказаў:

— Пачакай. Цяпер мая чарга заключыць умову. А праз мяне ўмова будзе заключана і з усімі іншымі Сабакамі, якія будуць жыць пасля мяне. — Ён ашчэрыў зубы і паказаў іх Кату. — Калі, пакуль я ў Пячоры, ты будзеш няласкавы з Дзіцём, — гаварыў ён, — я кінуся на цябе і пакусаю цябе. І так пачнуць рабіць усе сабакі, што будуць жыць пасля мяне на векі вечныя.

Пачула гэта Жанчына і сказала сама сабе:

«Так, гэты Кот разумны, а наш Сабака разумнейшы».

Кот палічыў сабачыя зубы, і яны здаліся яму вельмі вострымі. Ён сказаў:

— Добра, пакуль я ў Пячоры, буду ласкавы да Дзіцяці, — калі толькі Дзіця не будзе вельмі балюча цягаць мяне за хвост. Але не забудзьцеся: я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.

— Гуляй, гуляй, — адгукнуўся Сабака, — але толькі не там, дзе я. А не то, як толькі я сустрэну цябе, дык зараз жа забрашу, налячу на цябе і заганю цябе ўверх на Дрэва. І так пачнуць рабіць усе Сабакі, што будуць жыць пасля мяне.

І зараз жа, не трацячы ні хвіліны, кінуў Мужчына ў Ката ботамі ды крамянёвай сякерай, і Кот кінуўся вон з Пячоры, а Сабака пагнаўся за ім і загнаў яго ўверх на Дрэва, — і ад таго самага дня, мой хлопчык, і да гэтага часу трое Мужчын з пяці — калі яны сапраўдныя мужчыны — кідаюць чым папала ў Ката, дзе б ён ні трапіўся ім на вочы, і ўсе Сабакі — калі яны сапраўдныя Сабакі, — усе да аднаго, заганяюць яго ўверх на Дрэва. Але і Кот верны сваёй умове. Пакуль ён у доме, ён ловіць Мышэй і ласкава абыходзіцца з дзецьмі, калі толькі дзеці не вельмі балюча цягаюць яго за хвост. Але як толькі ўлучыць хвілінку, толькі надыдзе ноч і ўзыдзе месяц, зараз жа ён кажа: «Я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою», і бяжыць у Дзікі Лес, або ўзлезе на Дзікія Дрэвы, або ўзбярэцца на Дзікія Дахі і дзіка махае сваім дзікім хвастом.

Кошка мурлыкае, дзіўна пяе,
Лазіць па дрэвах так лоўка,
Бегае шустра, ловіць і рве
Корак з працятай вяроўкай.

Мы адпачынак праводзім з табой,
Бінкі паслушны і верны,
Бінкі стары і адданнейшы мой,
Праўнук сабакі пячорнай.

Калі вы, набраўшы з-пад крана вады,
Лапы намочыце кошцы
(Каб выявіць потым сляды
Дзікіх звяроў на аконцы), —

Кошка крычыць, вырываецца з рук,
Мяўкае, нават укусіць.
Бінкі ж — адданы і верны мне друг.
Дружба нам не надакучыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x