Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё мяккае і гладкае, — адказала Лятучая Мыш. — Як ісці спаць, яно бярэ ў ручкі што-небудзь цёпленькае і засынае. Потым яму падабаецца, каб з ім гулялі. Вось і ўсё, што яму падабаецца.

— Вельмі добра, — сказаў Кот, — калі так, то мой час прыйшоў.

На наступны вечар Кот прабраўся да Пячоры па Дзікім Лесе і праседзеў недалёка да самай раніцы. Раніцою Сабака, Чалавек і Конь пайшлі на паляванне, а Жанчына пачала гатаваць ежу. Дзіцянё плакала і адрывала яе ад работы. Яна вынесла яго з Пячоры і дала яму каменьчыкаў пагуляць, але яно не сунімалася.

Тады Кот працягнуў пухлую лапку і пагладзіў Дзіцянё па шчочцы, і замурлыкаў, і забурчаў, і давай церціся аб яго калені, і хвастом казытаць яму падбародак. Дзіцянё засмяялася, і Жанчына, пачуўшы яго смех, усміхнулася.

Тады ўскрыкнула Лятучая Мыш — маленькая Лятучая Мыш, якая вісела дагары нагамі каля ўвахода ў Пячору:

— О Гаспадыня мая, Жонка майго Гаспадара, Маці Гаспадарскага Сына! З Дзікага Лесу прыйшло Дзікае Стварэнне, і як слаўна яно гуляе з тваім Дзіцём!

— Дзякуй Дзікаму Стварэнню, — сказала Жанчына, разгінаючы спіну. — У мяне так многа работы, а яно зрабіла мне вялікую паслугу.

І вось, мілы хлопчык, не паспела яна сказаць гэта, як у тую самую хвіліну і ў тую самую секунду — бух, бух! — падае конская скура, якая вісела хвастом уніз каля ўвахода ў Пячору (гэта яна ўспомніла, што ў Жанчыны з Катом была ўмова), і не паспела Жанчына падняць яе, а Кот вунь ужо сядзіць у Пячоры, усеўся зручней і сядзіць.

— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Маці майго Ворага, — сказаў Кот, — паглядзі: я тут. Ты пахваліла мяне — і вось я тут і буду сядзець у Пячоры векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.

Жанчына вельмі раззлавалася, але прыкусіла язык і села за прасніцу прасці.

Але Дзіцянё заплакала зноў, бо Кот пайшоў ад яго; і Жанчына не магла яго суняць: яно білася, тузала ножкамі і ўсё пасінела ад крыку.

— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Маці майго Ворага, — сказаў Кот, — паслухай, што я скажу табе: вазьмі адарві кавалачак ніткі ад той, якую ты прадзеш, прывяжы да яе сваё верацяно, і я так начарую табе, што Дзіця ў тую ж хвіліну засмяецца і будзе смяяцца мацней, чым плача цяпер.

— Добра, — сказала Жанчына, — я ўжо зусім страціла галаву. Але помні: дзякаваць табе я не буду.

Яна прывязала да ніткі глінянае верацяно і пацягнула яго па падлозе, і Кот пабег за ім, і хапаў яго, і куляўся, і кідаў яго сабе на спіну, і лавіў яго заднімі лапамі, і знарок адпускаў яго, а потым кідаўся наўздагон, — і вось Дзіцянё засмяялася яшчэ мацней, чым плакала; яно поўзала за Катом па ўсёй Пячоры, і забаўлялася, і рагатала, пакуль не стамілася і не задрамала разам з Катом, абняўшы яго ручкай.

— А цяпер, — сказаў Кот, — я спяю яму песню, залюляю яго на гадзінку.

І як пачаў ён мурлыкаць то гучней, то цішэй, то цішэй, то гучней, — Дзіцянё і заснула моцным сном.

Жанчына паглядзела на іх на абодвух і з усмешкай сказала:

— Вось гэта добра! Што б там ні было, а ўсё ж ты, Кот, разумнік.

Не паспела яна дагаварыць — пффф! — дым ад Агню хмарамі пачаў клубіцца ў Пячоры: гэта ён успомніў, што ў Жанчыны з Катом была ўмова. І калі дым разышоўся, — зірк, Кот сядзіць каля агню, усеўся зручней і сядзіць.

— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Маці майго Ворага, — сказаў Кот, — паглядзі: я тут. Ты зноў пахваліла мяне, і вось я тут, каля цёплага ачага, і адсюль я не пайду на векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю і гуляю сам сабою.

Жанчына вельмі раззлавалася, распусціла валасы, падкінула дроў у агонь, узяла барановую костку і пачала зноў чараваць, каб як-небудзь незнарок трэці раз не пахваліць гэтага Ката.

Але цяпер, мой мілы хлопчык, у Жанчыны не было песень, яна чаравала паціху, — і вось у Пячоры зрабілася так ціха, што нейкая Крошка Мышка выскачыла з кутка і ціхенька пачала бегаць па падлозе.

— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Маці майго Ворага, — сказаў Кот, — гэта ты начаравала так, каб Мышка выбегла з нары?

— Ай, ай, ай! Не! — закрычала Жанчына, выпусціла костку і ўскочыла на лавачку, што стаяла каля агню, і хутчэй падабрала свае валасы, каб Мышка не ўзбегла па іх.

— Ну, калі ты не зачаравала яе, — сказаў Кот, — мне не пашкодзіць яе з'есці.

— Вядома, вядома, — сказала Жанчына, заплятаючы касу. — З'еш яе хутчэй, і я век буду ўдзячна табе.

Адным скачком злавіў Кот Мышку, і Жанчына ўскрыкнула шчыра:

— Дзякуй табе тысячу разоў! Сам Першы Друг ловіць Мышэй не так хутка, як ты. Ты, мабыць, вялікі разумнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x