Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Незнаёмы (а ён быў цяварац) падумаў: «Гэта вельмі, вельмі дзіўнае дзіця. У мяне ў каралях заварожаныя зубы акулы, і мне заўсёды казалі, што той, хто дакранецца да іх без майго дазволу, адразу ж распухне або лопне. Але гэтае дзіця не распухла і не лопнула. А той велічны правадыр, што не звярнуў на мяне ніякай увагі, відаць, не баіцца, што дзяўчынцы пагражае бяда. Лепей мне трымацца з імі яшчэ больш ветліва».

Таму ён даў Тафі свой зуб акулы, і яна тут жа легла на жывот і заматляла нагамі ў паветры, зусім як некаторыя дзеці робяць гэта і сёння, калі яны кладуцца ў пакоі на падлогу, каб намаляваць тую ці іншую карціну. Яна сказала:

— Зараз я намалюю табе некалькі прыгожых карцінак! Можаш глядзець у мяне з-за пляча. Адно не штурхай мяне пад руку. Спачатку я намалюю, як тата ловіць рыбу. Ён выйшаў у мяне не дужа падобны, але мама пазнае, бо я намалявала, што дзіда ў яго зламалася.

А цяпер я намалюю другую дзіду, тую, якая яму трэба, чорную. У мяне выйшла, нібыта яна выцяла тату ў спіну, але гэта таму, што твой зуб акулы слізгануў, ды і кавалак бяросты малаваты.

Вось дзіда, якую ты павінен прынесці. А от гэта я. Я стаю і пасылаю цябе па дзіду. Валасы ў мяне не тырчаць на ўсе бакі, як я намалявала, але гэтак лягчэй маляваць.

Цяпер я намалюю цябе. Я думаю, што папраўдзе ты вельмі прыгожы, але не магу ж я зрабіць цябе на карцінцы прыгажуном, таму, калі ласка, не злуйся на мяне. Ты не злуешся?

Незнаёмы (а ён быў цяварац) усміхнуўся. Ён падумаў: «Мусібыць, дзесьці зараз адбываецца вялікі бой, і гэтае незвычайнае дзіця, якое ўзяло ў мяне заварожаны зуб акулы і не распухла і не лопнула, загадвае мне паклікаць усё племя вялікага правадыра да яго на падмогу. Ён вялікі правадыр, інакш ён не сядзеў бы да мяне спінай».

— Глядзі, — сказала Тафі, вельмі старанна выводзячы на кары свой малюнак. — Цяпер я намалявала цябе. Я суну тую дзіду, якая гэтак патрэбна тату, табе ў руку, каб ты не забыўся прынесці яе. Цяпер я пакажу табе, дзе жыве мая мама. Ідзі, пакуль не дойдзеш да двух дрэў (вось гэтыя дрэвы), потым падыміся на гару (вось гэтая гара), і тады ты выйдзеш на Бабровае балота, у ім поўна-поўна баброў. Я не ўмею маляваць баброў, але я намалявала іхнія галоўкі. Бо толькі галоўкі ты і ўбачыш, як будзеш ісці па балоце. Ды, глядзі, не збоч. Як скончыцца балота, тут адразу і будзе наша пячора. Папраўдзе яна не такая вялікая. як пагорак, але я не ўмею маляваць вельмі маленькія рэчы. От мая мама. Яна выйшла з пячоры. Яна прыгожая. Яна прыгажэйшая за ўсіх мам, якія толькі ёсць на свеце, але яна не пакрыўдзіцца, што я намалявала яе непрыгожай. Цяпер, на выпадак, калі ты забудзеш, я намалявала збоку і тую дзіду, якая патрэбна тату. На самай справе яна ўсярэдзіне, але ты пакажы карцінку маме, і мама дасць табе гэтую дзіду. Я намалявала, як яна ўзняла рукі, бо я ведаю, што яна будзе рада бачыць цябе… Прыгожая карцінка, праўда? Ты добра зразумеў ці мне растлумачыць яшчэ раз?

Незнаёмы (а ён быў цяварац) паглядзеў на карцінку і заківаў галавою. Ён сказаў сам сабе: «Калі я не прывяду племя гэтага вялікага правадыра яму на падмогу, яго заб'юць ворагі, якія падкрадваюцца з дзідамі з усіх бакоў. Цяпер я разумею, чаму вялікі правадыр прыкінуўся, нібыта не звяртае на мяне ўвагі. Ён баіцца, што ворагі прытаіліся ў кустах і што яны ўбачаць, як ён дае мне даручэнні. Таму ён адвярнуўся і даў магчымасць мудраму і дзівоснаму дзіцяці намаляваць гэтую страшную карцінку, каб я зразумеў, у якой бядзе ён апынуўся. Я пайду і прывяду яму на выручку ўсё яго племя».

Ён нават не папытаўся ў Тафі дарогі, а рынуўся, як вецер, у кусты з бяростай у руцэ. А Тафі села сабе на беразе, вельмі задаволеная.

— Што гэта ты рабіла, Тафі? — спытаў Цегумай.

Ён адрамантаваў дзіду і цяпер асцярожна памахваў ёю ўправа і ўлева.

— Гэта мой сакрэт, любенькі татачка, — адказала Тафі. — Калі ты не будзеш распытваць мяне, ты хутка даведаешся, у чым справа, і гэта вельмі цябе здзівіць. Ты не можаш сабе ўявіць, які гэта будзе сюрпрыз для цябе! Паабяцай мне, што ты будзеш рады.

— Добра, — сказаў Цегумай і ўзяўся лавіць рыбу.

Незнаёмы (ці ведаеш ты, што ён быў цяварац?) усё бег і бег з карцінкай у руках і прабег некалькі міляў і раптам зусім выпадкова натрапіў на Цешумай Тэвіндра. Яна стаяла каля ўвахода ў пячору і пляткарыла з дагістарычнымі дамамі, якія прыйшлі да яе ў госці на дагістарычнае снеданне.

Тафі была вельмі падобная на Цешумай, асабліва вачамі і верхняй часткай твару, таму Незнаёмы — сама сапраўдны цяварац — пачціва ўсміхнуўся і ўручыў Цешумай бяросту. Ён гэтак хутка бег па балоце, што засопся, а ногі ў яго былі паабдзіраны калючым цярноўнікам, але ён усё яшчэ стараўся быць ветлівым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x