Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як толькі Тафі навучылася хадзіць, яна пачала бегаць усюды за сваім бацькам Цегумаем, і, бывала, яны абое датуль не прыходзяць у пячору, пакуль ім не захочацца есці. І тады Цешумай Тэвіндра казала:

— Дзе гэта вы прападалі і гэтак страшэнна выпэцкаліся? Сапраўды, мой Цегумай, ты ані не лепшы за маю Тафі.

А цяпер, любенькі хлопчык, слухай мяне, і слухай уважліва!

Неяк раз Цегумай пайшоў па балоце, на якім вадзіліся бабры, і выйшаў да ракі Вагай, каб сваёй вострай дзідай набіць на абед карпаў. Тафі пайшла разам з ім. Дзіда ў яго была драўляная, з наканечнікам з зубоў акулы. І толькі ён узяўся паляваць, як дзіда зламалася папалам: занадта моцна ён тыцнуў ёю ў дно ракі, калі цаляў у рыбіну. Што рабіць? Ісці дадому — далёка (снеданне яны, вядома, узялі з сабою ў торбачцы), а запасной дзіды ў Цегумая не было. Запасную дзіду ён забыўся ўзяць.

— Рыбы ажно кішыць, — сказаў ён, — а каб адрамантаваць дзіду, мне спатрэбіцца цэлы дзень.

— У цябе ж ёсць другая дзіда! — сказала Тафі. — Такая вялікая і чорная. Хочаш, я збегаю ў пячору і папрашу яе ў мамы?

— Дзе табе бегчы ў такую далеч! — сказаў Цегумай. — Гэта не пад сілу тваім пухленькім ножкам. Ды і дарога небяспечная: чаго добрага, утопішся ў Бабровым балоце. Паспрабуем як-небудзь справіцца з нашай бядою на месцы.

Ён сеў на зямлю, узяў скураную, спецыяльна для рамонту, торбачку, дзе ў яго былі складзены аленевыя жылы, доўгія палоскі скуры, кавалачак смалы, камячок мяккага пчалінага воску, і ўзяўся рамантаваць сваю дзіду. Тафі таксама села непадалёку ад яго, звесіла ногі ў ваду, падперла ручкай падбародак і думала-думала на ўсю моц. Потым яна сказала бацьку:

— Мне здаецца, гэта па-зверску крыўдна, што мы з табою не ўмеем пісаць. Напісалі б запіску дадому, каб нам прыслалі другую дзіду!

— Тафі, — сказаў Цегумай, — колькі разоў напамінаў я табе, каб ты не гаварыла грубых слоў! «Па-зверску» — гэта брыдкае слова. Але было б і праўда някепска, калі ўжо ты нагадала пра гэта, каб мы маглі напісаць тваёй маме запіску.

А ў гэты час па беразе ракі ішоў незнаёмы чалавек. Ён не зразумеў ні слова з таго, што сказаў Цегумай, таму што быў з далёкага племені Цявара. Ён стаяў на беразе, пазіраў на Тафі і ўсміхаўся, бо ў яго ў самога дома была маленькая дачушка. Цегумай дастаў з торбачкі маток аленевых жыл і ўзяўся рамантаваць сваю дзіду.

— Хадзі сюды, — сказала Тафі Незнаёмаму. — Ці ведаеш ты, дзе жыве мая мама?

Незнаёмы адказаў: «Гм», бо ён быў, як ты ведаеш, цяварац.

— Дурань дурны! — сказала Тафі і тупнула ножкай, бо ўбачыла, што па рацэ плыве цэлая чарада вялікіх карпаў, якраз тады, калі бацька не можа запусціць у іх дзідай.

— Не лезь да старэйшых, — сказаў Цегумай не азіраючыся; ён быў так заняты рамонтам дзіды, што нават не глянуў на Незнаёмага.

— Я не лезу, — адказала Тафі. — Я толькі хачу, каб ён зрабіў тое, што мне хочацца. А ён не разумее.

— Тады не дакучай мне, — сказаў Цегумай, і ўзяўшы ў рот канцы аленевых жыл, пачаў выцягваць іх з усяе сілы.

А Незнаёмы (ён быў сама сапраўдны цяварац) сеў на траву, і Тафі пачала паказваць яму, што робіць бацька.

Незнаёмы падумаў: «Гэта вельмі дзіўная дзяўчынка. Яна тупае на мяне нагой і строіць мне грымасы. Яна, мусіць, дачка гэтага знакамітага правадыра, які гэтакі важны, што нават не звяртае на мяне ніякай увагі».

Таму ён усміхнуўся яшчэ больш ветліва.

— Дык вось, — сказала Тафі. — Я хачу, каб ты пайшоў да мае мамы (таму, што ў цябе ногі даўжэйшыя за мае і ты не звалішся ў Бабровае балота) і папрасіў, каб табе далі другую дзіду. Чорную. Яна вісіць у нас над ачагом.

Незнаёмы (а ён быў цяварац) падумаў: «Гэта вельмі, вельмі дзіўная дзяўчынка. Яна махае рукамі і крычыць на мяне, але я не разумею ні слова. І я вельмі баюся, што, калі я не выканаю яе загадаў, гэты велічны правадыр, Чалавек-які-паварочваецца-спінай-да-сваіх-гасцей, раззлуецца». Ён устаў, адлупіў з бярэзіны вялікі кавалак кары і падаў яго Тафі. Гэтым ён хацеў паказаць, што душа ў яго белая, як бяроста, і што ён нікому не жадае зла. Але Тафі зразумела яго па-свойму.

— О, — сказала яна, — разумею! Ты хочаш даведацца, дзе жыве мая мама. Вядома, я не ўмею пісаць, але я магу намаляваць карцінку заўсёды, калі пад рукою ёсць што-небудзь вострае, каб можна было надрапаць яе. Дай мне на хвілінку зуб акулы з тваіх караляў.

Незнаёмы (а ён быў цяварац) нічога не адказаў. Таму Тафі працягнула руку і тузанула да сябе каралі, што віселі ў Незнаёмага на шыі. Каралі былі з пацерак, зярнятак і зубоў акулы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x