Аляксандр Афанасьеў - Рускія народныя казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Афанасьеў - Рускія народныя казкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рускія народныя казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рускія народныя казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўваходзяць рускія народныя казкі
апрацоўцы А. Афанасьева, Л. Талстога, А. Талстога, М. Булатава, А. Нячаева, К. Ушынскага і іншых пісьменнікаў. Тут ёсць
чарадзейныя і бытавыя казкі, казкі пра жывёл.

Рускія народныя казкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рускія народныя казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптам ідуць сем шэрых ваўкоў, восьмы — белы, і — проста да стога.

Забляялі казёл і баран са страху, а кот — шэры лоб і кажа:

— Авохці, белы воўк, над ваўкамі князь! Не ўводзь у злосць нашага старэйшага брата: ён сярдзіты, як разыдзецца — нікому не паздаровіцца. Хіба не бачыце, якая ў яго барада: у ёй уся сіла, барадою ён звяроў забівае, а рагамі толькі шкуру здымае. Лепш па-добраму падыдзіце ды хораша папрасіце: хочам, маўляў, пацешыцца, сілай памерацца з меншым брацікам, вунь з тым, што пад стогам ляжыць.

Ваўкі кату пакланіліся, абступілі мядзведзя і давай: з ім задзірацца. Мядзведзь трываў, трываў — ды як схопіць у кожную лапу па ваўку! Перапалохаліся яны, вырвался сяк-так і, падцяўшы хвасты, кінуліся наўцёкі.

А казёл і баран тым часам падхапілі ката, пабеглі ў лес і зноў нарваліся на шэрых ваўкоў.

Кот хуценька ўскарабкаўся на самую макаўку яліны, а казёл з бараном падскочылі, ухапіліся пярэднімі нагамь за яловы сук і павіслі.

Ваўкі стаяць пад ялінаю, зубамі ляскаюць.

Бачыць кот — шэры лоб, што справы дрэнь; пачаў кідаць у ваўкоў яловымі шышкамі і прыгаворваць:

— Раз воўк! Два воўк! Тры воўк! Усяго па ваўку на брата. Я, кот, нядаўна двух ваўкоў з'еў з костачкамі, дык яшчэ есці не хачу, а ты, большы брат, на мядзведзяў хадзіў, ды не злавіў, бяры сабе і маю долю!

Толькі ён сказаў так, казёл сарваўся і ўпаў проста рагамі на ваўка. А кот усё сваё крычыць:

— Трымай іх, лаві іх!

Тут ваўкоў такі страх апанаваў — кінуліся яны наўцёкі без аглядкі. Так і ўцяклі.

А кот — шэры лоб, казёл і баран пайшлі сваёю дарогаю.

ЛІСІЦА І ВОЎК

Жылі сабе дзед ды баба. Дзед і кажа бабе:

— Ты, баба, пячы пірагі, а я запрагу каня ў сані, паеду рыбу лавіць.

Налавіў дзед рыбы поўныя саыі. Едзе дадому, аж бачыць: лісіца скруцілася абаранкам, ляжыць на дарозе.

Дзед злез з воза, падышоў, а лісічка не зварухнецца, ляжыць, як нежывая.

— Вось дык знаходка! Будзе маёй старой добры каўнер.

Узяў дзед лісіцу і паклаў на сані, а сам пайшоў спераду.

А лісіца тым часам і пачала скідваць паціхеньку з воза ўсё па рыбцы ды па рыбцы, усё па рыбцы ды па рыбцы.

Паскідала ўсю рыбу і сама ціхенька ўцякла.

Дзед прыехаў дадому і кліча бабу:

— Ну, старая, добры каўнер я табе прывёз!

Падышла баба да саней: няма на санях ні каўняра, ні рыбы. I пачала яна на дзеда сварыцца:

— Ах ты, стары хрыч, такі-сякі, яшчэ надумаўся мяне падманваць!

Тут дзед сцяміў, што лісічка тая была не мёртвая. Пабедаваў, пабедаваў, ды нічога не зробіш.

А лісіца тым часам сабрала на дарозе ўсю рыбу ў кучку, села і есць.

Падыходзіць да яе воўк:

— Дзень добры, кумка, хлеб ды соль...

— Я ем — свой, а ты збоку пастой.

— Дай мне рыбкі.

— Налаві сам, ды і еш.

— Дык я не ўмею.

— А што тут умець! Я ж, бачыш, налавіла. Ты, кумок, ідзі на рэчку, апусці хвост у палонку, сядзі ды прыгаворвай: «Лавіся, рыбка, і малая і вялікая! Лавіся, рыбка, і малая і вялікая!» Дык рыба цябе сама за хвост будзе хапаць. Чым даўжэй пасядзіш, тым больш наловіш.

Пайшоў воўк на рэчку, апусціў хвост у палонку, сядзіць і прыгаворвае:

— Лавіся, рыбка, і малая і вялікая!
Лавіся, рыбка, і малая і вялікая!

А лісіца ходзіць вакол ваўка і сваё прыгаворвае:

— Ясней, ясней, неба,
Мерзні, мерзні, воўчы хвост!

Воўк пытаецца ў лісіцы:

— Што ты, кума, усё гаворыш?

— А я табе пасабляю, рыбку на хвост наганяю.

А сама зноў:

— Ясней, ясней, неба,
Мерзні, мерзні, воўчы хвост!

Сядзеў воўк цэлую ноч каля палонкі. Хвост у яго і прымёрз. Пад раніцу хацеў падняцца ды дзю там. Ён і думае: «Уга, колькі рыбы набралася і не выцягнуць!»

У гэты час ідзе баба з вёдрамі па ваду. Убачыла наўка і закрычала:

— Воўк, воўк! Біце яго!

Воўк—туды-сюды, не можа выцягнуць хвост. Баба кінула вёдры і давай яго біць каромыслам. Біла, біла, воўк тузаўся, тузаўся, адарваў сабе хвост і кінуўся наўцёкі.

«Ну добра,— думае,— я ж табе адплачу, кума!»

А лісічка залезла ў хату, дзе жыла тая баба, што па ваду пайшла, наелася з дзяжы цеста, галаву сабе цестам вымазала, выбегла на дарогу, павалілася і ляжыць — стогне.

Ідзе воўк:

— Дык вось як ты вучыш, кума, рыбу лавіць. Зірні, мяне ўсяго збілі...

Лісіца яму кажа:

— Эх, кумок! У цябе хваста няма, затое галава цэлая а мне галаву разбілі: бачыш—мазгі вылезлі, ісці не магу.

— I праўда,— кажа ёй воўк.— Дзе табе, кума, ісці садзіся на мяне, я цябе давязу.

Села лісіца ваўку на спіну. Ен яе і павёз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рускія народныя казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рускія народныя казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Блок
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Капусцін
Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў
Аляксандр Чужынін
Автор Неизвестен - Беларускiя народныя казкi
Автор Неизвестен
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Капусцін
Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»
Аляксандр Гужалоўскі
Богданъ Бронницынъ - Рускiя народныя сказки
Богданъ Бронницынъ
Богданъ Бронницынъ - Рускія народныя сказки
Богданъ Бронницынъ
Отзывы о книге «Рускія народныя казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Рускія народныя казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x