Алесь Савіцкі - Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі - Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские стихи, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад радаснага ўсведамлення важнасці свае асобы, Зубаты зноў заспяваў на ўсё горла:

— Руды блінец — мой родны кут.
Я хітры, моцны, дужы...

Гузік гукнуў спалохана:

— Ён нешта нам гаворыць. Ты чуеш, Бублік? Бублік нахіліў галаву, услухаўся, усміхнуўся:

— Ён спявае! О-ох, які ж хвалько. Чуеш, што спявае Зубаты? Спынімся і паслухаем. Сапраўды, трэба паслухаць, бо я ўпершыню чую гэтую песню!

— Не спыняйся, Бублічак! Вельмі прашу: не спыняйся! О-ой, якія нядобрыя словы! «Я карасёў глынаў жыўцом — з хваста альбо з галоўкі. У іх і косткі не трашчаць...» О-ой, мамачка! — і Гузік яшчэ мацней заплакаў.— Бублічак, давай развітаемся перад смерцю. Пацалуемся. Ты мой лепшы сябар!..

Бублік зноў азірнуўся на Зубатага, сказаў цвёрда: — Я свайго сябра аніколі не кіну ў бядзе! Свайго сябра я заўсёды ўратую. Памятаеш, што ўчора спявалі пад бярозамі людзі, якія падкацілі на блакітнай машыне? «Умирать нам рановато. Есть у нас еще дома дела...» I нам з табою паміраць ранавата, бо мы з табою яшчэ нават у школу не хадзілі.

— Я так марыў пра школу! А цяперака...

— А цяперака ў нас наперадзе Хлебная затока. Вунь жа яна! Так што варушы плаўнікамі, мой дарагі сябар,— рашуча патрабаваў Бублік.— Мацней, мацней! З усяе сілы, што ёсць!..

Выратавальнае мелкаводдзе было зусім блізка. Але гэта прыкмеціў і Зубаты. Ён кінуў спяваць, заміргаў вачыма. А гэты залацісты лабацік, як выяўляецца, не дурны! Бач, лабацік, што замысліў! Шусь зараз у Хлебную затоку — і пішы прапала. На мелкаводдзі поўна бляшанак, шкла ад бутэлек і слоікаў — можна вельмі проста пуза сабе прапароць. А малечы гэтай там — раскоша! Трэба не марудзіць і неадкладна глытаць карасікаў. I залацістага, і гэтага, шэранькага. Не, залацістага потым, на закуску залацісты пойдзе!

Зубаты даў разгон гэтак жа, як даваў яго штораз, калі даводзілася вылузвацца з рыбацкай сеткі. Адлегласць паміж ім і карасікамі імгненна скарацілася, амаль знікла. Але гэтак жа імкліва набліжалася і Хлебная затока. Вада зрабілася не такая празрыстая, як была дагэтуль на глыбіні, і абрысы карасікаў зрабіліся расплывістыя, невыразныя.

— Капец вам, маляўкі,— гукнуў Зубаты і шырока разявіў зубатую пашчу.— Канец і амбец, карасі! Паратунку не прасі!

Зубаты, несуМненна, праглынуў бы карасікаў, каб не кемлівасць Бубліка. Убачыўшы пад сабою бляшанку, на якой былі намаляваны струкі зялёнага гароху, ён загадаў сябру:

— У бляшанку! Давай нырца ў бляшанку!

Гузік даў нырца ў бляшанку. Следам за ім, выслізнуўшы амаль з пашчы Зубатага, юркнуў у выратавальную цемру і Бублік.

Зубаты разгадаў хітры манеўр карасікаў занадта позна. Ён пёр з такой хуткасцю, што спыніцца адразу ўжо не мог, і з усяго разгону тыцнуўся носам у крышку бляшанкі. Ад моцнага ўдару крышка сагнулася, а бляшанка перакулілася. Вострая, як нож, рабрына чыркнула Зубатага па пузе.

— А-ай, клятыя маляўкі,— заскрыгатаў зубамі ад болю Зубаты.— Яны мне жывот мой прыгожы і слаўны нечым прапаролі!

Зубаты агледзеўся і зразумеў, што ён наляцеў жыватом на рабрыну крышкі, што рана глыбокая. Убачыў кроў і зусім ашалеў ад злосці і крыўды.

— У-у, кляты лабацік залацісты! I ты, гузік шэры. Капец вам абодвум. Праглыну-у-у! — застагнаў Зубаты і глымзануў зубамі краёк бляшанкі.

Бляшанка не паддалася, толькі глыбей асела ў глей. Крышка ж яшчэ больш сагнулася і замуравала карасікаў. Ашалелы цяпер яшчэ і ад болю ў пашчы, Зубаты наводмаш пляснуў хвастом па бляшанцы. Яна крыху нахілілася, яшчэ глыбей засела ў глей. Калі ён ляпнуў па бляшанцы хвастом з другога боку, дык яна нават і не зварухнулася, а толькі загула, быццам вялізны барабан.

Напалоханы пагрозлівым гулам — кожны гук пад вадою ўзмацняецца ў шмат разоў! — Зубаты плітануў з мелкаводдзя. Ён плыў, стогнучы ад болю і крыўды, выплёўваючы з пашчы глеістую чырвоную ржу.

Адплыўшы на глыбіню, Зубаты спыніўся, пачаў паласкаць пашчу чыстай вадой, круціў галавой і плямкаў тоўстымі губамі. Добра, што не паламаў зубы аб тую ржавую бляшанку, што не папсаваў вочы ў той каламуці. Суцэльная ж хмара паднялася са дна, калі ён матануў сваім хвастом. А ім, карасям, анічагуткі. I вось жа дзіва! Жывуць карасі ў гэткім брудзе і смуродзе ўсё жыццё. У гразі зімуюць, нават і спяць у ёй, калі пакрыецца сажалка тоўстым лёдам, харчуюцца рознымі гнілымі водарасцямі. А вось жа якія смачныя, калі іх на зуб пакладзеш! А гэты, залацісты, дык і ўвогуле, мабыць, як цукерачка. Але ж вось упусціў ён, Зубаты, гэткую смакату. Упусціў, правароніў таму, што празмерна захапіўся спевамі і гульнёю. А паляванне на карасёў, нават на такіх маленькіх — ён жа ведае тое, ведае! — не гульня і забаўка, а праца адказная і сур'ёзная. I гэты выпадак — яшчэ адзін урок, яшчэ адзін напамінак: кожная праца ёсць занятак адказны і надзвычай важны!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x