Уільям Шэкспір - Антоній і Клеапатра

Здесь есть возможность читать онлайн «Уільям Шэкспір - Антоній і Клеапатра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Антоній і Клеапатра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Антоній і Клеапатра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Антоній і Клеапатра» — адна з апошніх вялікіх трагедый В Шэкспіра. напісаных геніяльным драматургам у самым росквіце яго творчай дзейнасці. Трагедыя абышла сцэнічныя падмосткі тэатраў усіх кантынентаў зямнога шара, была неаднаразова экранізавана ў розных краінах Еўропы і Амерыкі. Пераклад трагедыі на беларускую мову рыхтаваўся Ю. Гаўруком для пастаноўкі ў Беларускім драматычным тэатры імя Я. Коласа.

Антоній і Клеапатра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Антоній і Клеапатра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уваходзяць Пампей, Менекрат і Менас .

Пампей

Калі ёсць справядлівасць у багоў,
Яны памогуць нам, бо мы за праўду.

Менекрат

Багі марудзяць, доблесны Пампей,
Але не адвярнуліся ад нас.

Пампей

Мінуе час, і траціць вартасць тое,
Што нам патрэбна зараз жа, цяпер.

Менекрат

Як часта просім мы ў багоў таго,
Што можа нам пашкодзіць, і яны
Малітвы нашы адхіляюць мудра
Для нашага ж дабра.

Пампей

Я веру ў поспех.
Народ прыхільны да мяне, і мара
Ў маіх руках. Расце мая магутнасць
I наліваецца, як поўня ў небе.
Антоній абжыраецца ў Егіпце,
Ён свой трыбух для бітвы не падыме.
Актавій Цэзар выціскае грошы,
Збірае скарбы там, дзе траціць сэрцы,
Ну, а Лепід — ліса, хвастом віляе,
Стараецца абодвум дагадзіць.
Яго па шэрсці гладзяць, але з ім
Ніхто не лічыцца.

Менас

Лепід і Цэзар
З вялікім войскам рушылі ў паход.

Пампей

Няпраўда гэта! Ад каго ты чуў?

Менас

Ад Сільвія.

Пампей

Прыснілася яму.
Яны абодва ў Рыме і чакаюць
Антонія.— Блудніца Клеапатра!
Няхай нальюцца свежаю любоўю
Твае крыху пабляклыя ўжо вусны!
Хай чары дапамогуць хараству,
А юр прыродны — хараству і чарам!
Распусніка не выпускай з застолля,
Ласункамі эпікурэйскай кухні
Кармі, частуй, каб ачмурэў ад страў.
I, гонар у абжорстве утапіўшы,
Спаў непрабудным сном.

Уваходзіць Варый .

Што скажаш, Варый?

Варый

Скажу, дазнаўся цвёрда і дакладна:
Антоній раптам выехаў з Егіпта,
Плыве даўно і хутка будзе ў Рыме.

Пампей

Параніла мне вушы гэта вестка.—
Не думаў я, Менас, што прагны бабнік
Надзене зноў свой шлем. А на вайне
Ён сіла большая, чым тыя два.
Ну, што ж,— мы можам толькі ганарыцца,
Што наш мяцеж падняў яго з пасцелі
I вырваў ненасытнага гуляку
З абдымкаў фараоншы-удавы.

Менас

Не веру я, што Цэзар і Антоній
Паладзяць між сабою. Фульвія
Нямала шкоды Цэзару зрабіла,
А брат Антонія вёў з ім вайну.
Антоній, праўда, іх не падбухторваў,
Аднак... хто ведае, як ён паверне?

Пампей

Прадбачыць цяжка. Меншая варожасць
Часамі адступае перад большай.
Каб не было нас тут, яны б, напэўна,
Адзін другому горла перагрызлі,
Прычын для гэтага хоць адбаўляй.
Але цяпер з'яднаць іх можа страх —
Забыўшы сваркі, ўсе збяруцца ў кучу.
Хай нас багі бароняць ад няўдачы!
Я прадчуваю, бой будзе гарачы.
Хадзем, Менас.

Выходзяць .

СЦЭНА 2

Рым. У доме Лепіда.

Уваходзяць Энабарб і Лепід .

Лепід

Шаноўны Энабарб, як было б добра,
Каб ты схіліў Антонія да згоды.

Энабарб

Ён можа быць самім сабой, і толькі.
Калі яго чым-небудзь раззлуе
Актавій Цэзар, ён яму не спусціць,
А грымне словам, як з нябёсаў Марс.
Юпітэрам клянуся, каб я меў.
Такі ж ваяцкі выгляд, як Антоній,
Я б не галіў свайго шчаціння век.

Лепід

Цяпер не час, каб нам разводзіць спрэчкі.

Энабарб

Але пара зірнуць і ў сутнасць спраў.

Лепід

Нязначнае павінна даць дарогу
Больш важнаму.

Энабарб

Яно-то так, але
Нязначнае заўжды наперад лезе.

Лепід

Лягчэй, лягчэй. Не трэба гарачыцца.
Не дзьмі на вугаль, бо агнём успыхне.—
Вось ён, Антоній доблесны.

Уваходзяць Антоній і Венцідзій .

Энабарб

I Цэзар.

Уваходзяць Цэзар, Мецэнат і Агрыпа.

Антоній

( Венцідзію )

Як скончым тут, адразу на парфян.

Цэзар

( Мецэнату )

Не ведаю, спытайся у Агрыпы.

Лепід

Высакародныя сябры, саюз наш
Для спраў высокіх намі заснаваны.
I дробныя нязгоды не павінны
Яго парушваць. Дык праявім сёння ж
Спагадлівасць адзін да аднаго,
Бо калі вельмі гучна абмяркоўваць,
Забойствам будуць спрэчкі, не лячэннем.
Таму прашу, дзяржаўныя браты,
Пытанні вострыя кранаць мякчэй,
Каб гневу слуп не вырас паміж намі.

Антоній

Прамова слушная. Я б выступіў з такою ж,
Праціўніка сустрэўшы перад боем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Антоній і Клеапатра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Антоній і Клеапатра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Моэм - Апавяданні
Уільям Моэм
Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Вільям Фолкнер - Світло в серпні
Вільям Фолкнер
Вільям Лігостов - Подорож до Ельдорадо
Вільям Лігостов
libcat.ru: книга без обложки
Вільям Лігостов
Вільям Шекспір - Сонети
Вільям Шекспір
libcat.ru: книга без обложки
Вільям Гібсон
libcat.ru: книга без обложки
Уільям Шэкспір
Вільям Вордсворт - Вибрані твори
Вільям Вордсворт
Вільям Шекспір - Макбет
Вільям Шекспір
Отзывы о книге «Антоній і Клеапатра»

Обсуждение, отзывы о книге «Антоній і Клеапатра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x