Клеапатра
О-о!..
Дай выпіць мандрагоры [17] Мандрагора — расліна з сям'і паслёнавых, ужывалася ў старажытнасці для чарадзейства і як снатворны сродак.
мне.
Харміяна
Клеапатра
Хачу заснуць і доўга, доўга спаць,
Пакуль не вернецца Антоній мой.
Xарміяна
Занадта многа думаеш аб ім.
Клеапатра
Ты — здрадніца, няйначай.
Харміяна
Клеапатра
Мардзіян
Я тут, царыца,
Чым дагадзіць магу?
Клеапатра
Нічым. Ты ж — еўнух.
А твой пісклявы спеў мне рэжа вуха.
Шчаслівы ты, жывеш адзін, спакойна.
А ведаеш ты, што такое страсць?
Мардзіян
Клеапатра
Мардзіян
Пачуццяў у мяне хапае ўсякіх.
Хоць я й бясплодны, уяўляў не раз,
Як абдымаюцца Венера з Марсам.
Клеапатра
Ах, Харміяна! Як, па-твойму, дзе ён?
Стаіць, сядзіць, ідзе пяшком ці мчыцца
На баявым кані? Каню прыемна
Насіць Антонія. Шчаслівы конь!
На ім красуецца Атлант [18] Атлант — міфічны волат, які падпіраў плячамі неба.
паўсвету,
Людскіх плямён і меч і шлем. Ён, можа,
Мяне успамінае зараз, шэпча:
«Дзе ты, мая егіпецкая змейка?»
Як некалі мяне ласкава зваў.
О гэтая салодкая атрута!
А можа, ён забыў сваю каханку,
Чый твар счарнеў ад пацалункаў сонца,
Пакрыўся каляінамі гадоў.
Калі у нас быў госцем Юлій Цэзар,
Я славілася, як ласунак царскі.
Не абмінуў мяне і Гней Пампей [19] Не абмінуў мяне і Гней Пампей.— Маецца на ўвазе, як паведамляе Плутарх, не Гней Пампей Вялікі, а яго сын, які таксама зваўся Гнеем, забіты ў 45 г. да н. э.
,
Шукаў натхнення у вачах маіх,
Маёй любоўю цешыўся да смерці.
Уваходзіць Алексас .
Алексас
Хвала табе, вяльможная ўладарка!
Клеапатра
Ты і Антоній — як вы не падобны!
Але ты быў пры ім, з ім сябраваў,
I след героя на табе блішчыць.
Дык расскажы, які цяпер Антоній.
Алексас
Апошняе, што ён зрабіў, царыца,
Прыклаў да вуснаў неацэнны перл,
Вось гэты, пацалункамі асыпаў
I мне прамоваю параніў сэрца.
Клеапатра
Хачу пачуць. Хай мне параніць вушы!
Алексас
«Мой друг,— сказаў ён,— перадай, будзь ласкаў,
Вялікай егіпцянцы дробны дар мой,
Са скарбаў мора ўзяты, і скажы,
Што верны рымлянін праз нейкі час
Не жэмчугам, а царствамі ўпрыгожыць
Яе наследны трон, увесь усход
Аддасць ёй пад апеку». Ён кіўнуў
I ўскочыў на каня. I конь памчаўся,
Іржаннем заглушыўшы мой адказ.
Клеапатра
Вясёлы быў ён, сумны? Як па-твойму?
Алексас
Як светлы поўдзень між зімой і летам:
Ні сумны, ні вясёлы.
Клеапатра
Харміяна,
Заўваж! Ты чуеш? Вось узор мужчыны.
Не сумаваў, каб не трывожыць блізкіх,
Не весяліўся, бо пакінуў радасць,
Свае хвіліны лепшыя ў Егіпце.
Гармонія пачуццяў процілеглых!
Вось чалавек! Няма яму раўні.
Ганцоў маіх сустрэў ты?
Алексас
Больш за дваццаць,
Навошта ты іх пасылаеш столькі?
Клеапатра
Той, хто народзіцца ў злашчасны дзень,
Калі я без пісьма яго пакіну,
Сканае у жабрацтве.— Харміяна,
Папірус і атрымант мне падай!
Як добра, што вярнуўся ты, Алексас!
Ці ж я магла так Цэзара любіць?
Напэўна, не!
Xарміяна
Клеапатра
Маўчы, дурніца, не таго ты хваліш!
Хвалі Антонія.
Xарміяна
Клеапатра
Ізідаю клянуся, кроў спушчу!
Павыбіваю зубы!..
Харміяна
Ах, прабач!
Не гневайся! Я толькі паўтарыла
Мелодыю тваіх мінулых дзён.
Клеапатра
Мелодыю зялёнае дзяўчынкі.
Праўдзівае ж каханне да мяне
Прыйшло пазней. Папірус і атрымант!
Ганцоў я буду пасылаць штодня,
Увесь Егіпет падыму на ногі.
Выходзяць .
СЦЭНА 1
Месіна. У доме Секста Пампея.
Читать дальше